Данецкую бізнэс-місію ў Беларусь арганізоўваў так званы «Цэнтар падтрымкі экспарту ДНР», створаны сёлета для разьвіцьця міжнароднай супрацы акупаванага Расеяй украінскага рэгіёну. Яна праходзіла 16–18 кастрычніка.
Дэпутаты заклікаюць «не прызнаваць фіктыўных выбараў Лукашэнкі і адмовіць яму ў легітымнасьці, якой той дамагаецца».
Базу назвалі «Груз 200», яна папаўняецца. Складаецца сьпіс з жыхароў Крыму, якія перайшлі на бок Расеі, сталі ваяваць супраць Украіны і загінулі.
Амбасада ЗША ў Беларусі пракамэнтавала вызваленьне больш як 200 беларускіх палітвязьняў і чарговым разам заклікала вызваліць усіх палітычных зьняволеных.
Грамадзяне 67 дзяржаў, у тым ліку краін Эўразьвязу, Вялікай Брытаніі, Швайцарыі, Канады, ЗША і Японіі, зь сярэдзіны сакавіка наступнага году змогуць атрымліваць электронныя візы на 30 дзён.
Арыштаваны ў красавіку 2024 году прапаведнік эвангелісцкай царквы «Дабравесьце» Мікалай Хіла зьяўляецца мясцовым супрацоўнікам дэлегацыі ЭЗ у Беларусі. Суд над ім прызначаны на 23 сьнежня.
У пачатку кастрычніка суд у Пінску прызнаў Яўгена Мікалаевіча вінаватым паводле часткі 1 артыкула 342 КК «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, або актыўны ўдзел у іх».
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі назваў «няпростымі» перамовы аб разьмяшчэньні замежных міратворчых сіл на ўкраінскай тэрыторыі.
Улады Растоўскай вобласьці заявілі аб інтэнсіўным абстрэле з боку Ўкраіны.
Кіраўніцтва Латвіі працягне ўзмоцнены рэжым кантролю на беларускай мяжы да сярэдзіны 2025 году, абвясьціла ў Рызе Міністэрства ўнутраных спраў.