Урад Эстоніі ўхваліў прапанову міністра замежных спраў краіны Маргуса Цахкны аб забароне для моладзі ва ўзросьце да 21 году ўдзельнічаць у мерапрыемствах на тэрыторыі Беларусі і Расеі.
Наколькі імаверна, што пасьля выбараў налета Аляксандар Лукашэнка пачне павольны адыход ад улады? На пытаньні Юрыя Дракахруста адказвае ў праграме «Беларусь пасьля 26 студзеня» былая палітзьняволеная, рэдактарка выданьня Plan B Вольга Лойка.
Прэзыдэнтка Грузіі Саламэ Зурабішвілі заявіла ў інтэрвію польскаму тэлеканалу TVP World, што ня хоча пакідаць краіну ў сувязі зь цяперашнімі палітычнымі падзеямі і станавіцца дэмакратычнай лідэркай у эміграцыі.
Рост валавога ўнутранага прадукту Беларусі ў 2025 годзе запаволіцца «прыкладна да 1,7%», прагназуе старшы навуковы супрацоўнік BEROC Анатоль Харытончык. Пра гэта ён заявіў падчас прэзэнтацыі 19 сьнежня базавага сцэнару ў рамках макраэканамічнага прагнозу на наступны год.
Ці зьменшыцца пасьля выбараў 2025 году інтэнсіўнасьць рэпрэсіяў? Наколькі імаверна, што пасьля выбараў налета Аляксандар Лукашэнка пачне павольны адыход ад улады? На гэтыя і іншыя пытаньні Юрыя Дракахруста адказвае ў праграме «Беларусь пасьля 26 студзеня» былая палітзьняволеная, рэдактарка выданьня Plan B Вольга Лойка.
Ці зьменшыцца пасьля выбараў 2025 году інтэнсіўнасьць рэпрэсіяў? Якія шанцы на новую адлігу? Наколькі імаверна, што пасьля выбараў Беларусь будзе далучаная да Расеі?
Абодва энэргаблёкі Беларускай АЭС у Астраўцы цяпер не працуюць. Другі энэргаблёк БелАЭС часова адключылі ад сеткі праз рэакцыю аднаго з сэнсараў, паведаміла 19 сьнежня прэс-служба Міністэрства энэргетыкі Беларусі. Першы энэргаблёк 3 сьнежня вывелі ў трэці плянава-папераджальны рамонт.
У Польшчы цяпер знаходзяцца 350 былых беларускіх добраахвотнікаў, паведаміў былы баец палку імя Кастуся Каліноўскага, кіраўнік фонду Асацыяцыі беларускіх вэтэранаў Павал Мар’еўскі на сустрэчы зь віцэ-сьпікерам Сэнату Польшчы Міхалам Каміньскім.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі 19 сьнежня адрэагаваў на заяву расейскага лідэра Ўладзіміра Пуціна наконт верагодных мірных перамоваў, а таксама зрабіў шэраг іншых заяваў падчас прэс-канфэрэнцыі ў Брусэлі.