Пракуратура Ляйпцыгу адмовілася распачынаць крымінальную справу ў дачыненьні да дэпутата ад партыі «Альтэрнатыва для Нямеччыны» Ёрга Дорнау, які выкарыстоўваў працу беларускіх палітвязьняў.
Камітэт дзяржаўнай бясьпекі 19 сьнежня ўнёс яшчэ дзевяць чалавек у сьпіс «асобаў, якія маюць дачыненьне да тэрарыстычнай дзейнасьці».
На 20 сьнежня ў Беларусі знаходзяцца ў зьняволеньні 45 прадстаўнікоў СМІ. Сярод іх шэсьць чалавек, якія атрымалі тэрміны ад 10 гадоў пазбаўленьня волі.
Ці зявіцца больш магчымасьцяў для беларусаў вучыцца ў Эўрапейскім гуманітарным унівэрсытэце ў Вільні? Наколькі адукацыя там улічвае цяперашнюю сытуацыю ў Беларусі? Чым скончыўся скандал з абвінавачваньнямі выкладчыка ЭГУ ў харасмэнце? Размова з новым рэктарам ЭГУ Вілюсам Шадаўскасам, які афіцыйна заступае на пасаду 6 студзеня.
Новым рэктарам Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту ў Вільні, дзе 80% студэнтаў — зь Беларусі, стаў 33-гадовы Вілюс Шадаўскас.
Ініцыятыва «Кібэрпартызаны» здолела здабыць дадзеныя аб памерлых у Рэспубліцы Беларусь ажно да 2024 году з афіцыйнымі прычынамі сьмерці.
У апошні час Валянціна Барадуліна часта хварэла, у жніўні 2024 года нават трапіла ў рэанімацыю. Ёй было 85 гадоў. Бабуляй апекавалася ўнучка Дамініка.
У Кіеве ў выніку расейскага ракетнага ўдару пашкоджаныя будынкі амбасадаў Альбаніі, Аргентыны, Палестыны, Паўночнай Македоніі, Партугаліі і Чарнагорыі. Пра гэта МЗС Украіны паведаміў «Настоящему времени». Апроч будынкаў, пацярпелі аўтамабілі дыпляматычных місій.
У Беларусі не спыняюцца затрыманьні, ператрусы, катаваньні ў ізалятарах, чыніцца ціск на палітвязьняў, незалежныя мэдыя прызнаюць «экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваньнямі».