У 2024 годзе 35 мэдыя былі прызнаныя «экстрэмісцкімі фармаваньнямі», вынікае з агляду Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ), якая падсумавала сёлетнюю статыстыку рэпрэсій у сваёй сфэры.
Самалёт авіякампаніі Azerbaijan Airlines (AZAL), які выконваў рэйс з Баку ў Грозны, пацярпеў крушэньне на захадзе Казахстана раніцай 25 сьнежня. На яго борце было 62 пасажыры і пяць членаў экіпажа. Па апошніх зьвестках, зь іх выжылі 29 чалавек.
Падводная лінія электраперадач Estlink 2, якая злучае Фінляндыю з Эстоніяй, абарваная. Яна выведзеная з ладу на некалькі месяцаў.
Рэжым Лукашэнкі працягвае ўзмацняць ціск на беларусаў як унутры краіны, так і за яе межамі, адзначаюць праваабаронцы.
Праз два дні пасьля абвяшчэньня вынікаў выбараў у Мазамбіку сытуацыя ў паўднёва-ўсходняй афрыканскай краіне абвастраецца. З турмы строгага рэжыму ўцяклі зьняволеныя.
2024 год стаў багатым на падзеі ў сфэры беларускай гістарычнай навукі і адукацыі. У Эўрапейскім гуманітарным унівэрсытэце была заснаваная праграма «Гісторыя», выйшлі дзясяткі гістарычных кніг ня толькі ў Беларусі і эўрапейскіх краінах, але і за акіянам, у Злучаных Штатах Амэрыкі.
Пра гэта сьведчыць сайт фонду BySol, які зьбіраў сродкі.
Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн даручыў Пэнтагону нарошчваць пастаўкі ўзбраеньняў Украіне паскоранымі тэмпамі. Заява пра гэта прагучала пасьля вестак аб нанясеньні Расеяй масаваных удараў па ўкраінскай энэргасыстэме, перадае «Голас Амэрыкі».
Паседжаньне прызначана на 26 сьнежня ў судзе Кастрычніцкага раёну Менску.