«Усе гэтыя грошы трапілі адрасатам, Фонд не бярэ ніякіх правізій ці адсотка ад дапамогі на зборах», — падкрэсьлілі ў BySol.
Траім дзецям сабралі грошы на самыя дарагія ў сьвеце лекі. Беларуска выйграла маратон у ЗША. У Горадзенскай вобласьці знайшлі чырвонакніжную кветку, якую лічылі зьніклай. Свабода ўспомніла добрыя навіны 2024 году.
39-ы прэзыдэнт ЗША, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру Джымі Картэр памёр у сваім доме ў Джорджыі, паведаміў заснаваны ім фонд. Яму было 100 гадоў.
Падзеі 30 сьнежня ў беларускай і ўсясьветнай гісторыі.
Фактычны лідэр Сырыі Ахмэд аш-Шараа паабяцаў распрацаваць новую канстытуцыю краіны на працягу трох гадоў, а на працягу чатырох правесьці выбары.
Улады Азэрбайджана зрабілі больш жорсткімі міграцыйныя правілы для расейцаў і асобаў без грамадзянства, якія стала пражываюць у Расеі. Ім абмежаваны максымальны тэрмін бязьвізавага знаходжаньня ў краіне. Новы ліміт — 90 дзён на год.
З пачатку сьнежня пры правядзеньні «спэцыяльных мерапрыемстваў» выяўлена «сем фактаў незаконнага транспартаваньня садавіны і сьвежай зеляніны зь Беларусі ў Расею», паведамляе Дзяржаўны мытны камітэт (ДМК).
У СІЗА знайшлі мёртвым дырэктара турфірмы «Мэн Трэвэл» Андрэя Котава, якога абвінавачвалі ў арганізацыі вандровак для ЛГБТ. Гэтую інфармацыю расейскаму праекту «ОВД-Инфо» пацьвердзіла адвакатка Котава.
Умацаваньне мяжы зь Беларусьсю ў рамках процідзеяньня нелегальнай міграцыі абыйдзецца Польшчы ў 2,5 млрд злотых (каля 610 млн даляраў), паведаміў брытанскаму выданьню Financial Times намесьнік міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі Мацей Душчык.
82.827 эўра для беларускіх добраахвотнікаў ва Ўкраіне сабраў у 2024 годзе фонд салідарнасьці BySol.