Баўгарыя і Румынія сталі паўнапраўнымі чальцамі Шэнгенскай зоны. Зь першага студзеня адмянілі праверкі на сухапутных межах гэтых краін з астатнімі ўдзельнікамі Шэнгенскага пагадненьня.
Якое імя ці якая гістарычная падзея прыцягнуць найбольшую грамадзкую ўвагу ў 2025-м і, магчыма, дадуць назву новаму году? Летась мы найчасьцей згадвалі Васіля Быкава, якому споўнілася 100 гадоў. Выходзілі ягоныя кнігі, успаміны пра яго, агляды жыцьця і творчасьці... А што ў 2025-м?
У пералік прычын, па якіх сям’ю зь дзецьмі могуць паставіць на ўлік, бо яны «знаходзяцца ў сацыяльна небясьпечным становішчы» дадалі прыцягненьне бацькоў да адміністрацыйнай адказнасьці паводле «палітычных» артыкулаў.
Беларусам масава адмаўляюць у прытулку ў Грузіі. У асноўным гэта людзі, у якіх скончыўся тэрмін дзеяньня беларускага пашпарта і якія ня могуць вярнуцца ў Беларусь, каб атрымаць новыя дакумэнты.
Расейскі «Газпром» а 8-ай раніцы па маскоўскім часе спыніў транзыт газу па тэрыторыі Ўкраіны ў сувязі з заканчэньнем дзеяньня пяцігадовай дамовы з кампаніяй «Нафтагаз Украіны».
Прэзыдэнт Украіны Ўладізімір Зяленскі ў сваім навагоднім звароце згадаў Беларусь.
У Беларусі ў новым, 2025 годзе набудзе моц шмат зьменаў, якія тычацца розных групаў насельніцтва. Зьмены закрануць і падаткі, і пэнсіі, і дапамогі, і штрафы, а таксама шэраг іншых сфэраў.
«Зьмена пакаленьняў завершыцца ў бліжэйшыя гады — па-беларуску мудра, з апорай на ўсё, што мы шануем і чым ганарымся», — сказаў Аляксандар Лукашэнка ў сваім навагоднім віншаваньні.