Улады ЗША расьсьледуюць, ці зьвязаныя наезд грузавіка на мінакоў у Новым Арлеане і выбух электрапікапа Tesla Cybertruck побач з гатэлем Trump International у Лас-Вэгасе.
Нямецкі адвакат паскардзіўся на дзеяньні пракуратуры, якая вырашыла не пачынаць справы супраць ультраправага дэпутата, які валодае фэрмай па вырошчваньні цыбулі на Лідчыне.
Фэдэральны ўрад Нямеччыны паведаміў уладам Беларусі аб прыпыненьні з 1 студзеня 2025 году дзеяньня пагадненьня аб перадухіленьні двайнога падаткаабкладаньня ў адносінах да падаткаў на даходы і маёмасьць.
Фонд BySol павялічвае выплаты палітвязьням і тым, хто вызваліўся, да 1000 эўра.
Агнэш Келеці перажыла Галакост, а на Алімпіядах здабыла агулам 10 мэдалёў.
Выканаўчы дырэктар КМІС Антон Грушэцкі, камэнтуючы вынікі апытаньні, адзначыў, што гэтая тэндэнцыя зьяўляецца трывожнай і патрабуе ўвагі ўлады і грамадзтва.
У 2024 годзе суседнія краіны Эўразьвязу зафіксавалі 36 291 спробу мігрантаў нелегальна перасекчы мяжу з боку Беларусі — на 13,8% менш, чым у 2023-м (42 078), сьведчыць праведзены «Позіркам» аналіз даных памежных службаў.
У канцы сьнежня 2024 году Міністэрства замежных спраў Літвы падрыхтавала і накіравала на разгляд у парлямэнт праект закону аб падаўжэньні дзеяньня абмежавальных мераў датычна грамадзян Беларусі і Расеі, уведзеных у 2023 годзе.
Афіцэраў абвінавачваюць у прычыненьні шкоды нацыянальнай бясьпецы і распальваньні варожасьці.
Былы дырэктар Гомельскага тэатра лялек Дзьмітры Гарэлік памёр 2 студзеня на 64-м годзе жыцьця.