Палітвязьню Мікалаю Аўтуховічу 7 студзеня споўнілася 62 гады. Сваякі палітвязьня спадзяюцца, што ён сустрэў гэты дзень у сваёй звычайнай камэры, а не ў ШЫЗА, дзе пабываў перад Новым годам.
У 2021 годзе, у часе падрыхтоўкі да рэфэрэндуму аб зьменах у Канстытуцыю аб фармальнай трансфармацыі сыстэмы ўлады ў Беларусі, Лукашэнка таксама заяўляў, што не зьбіраецца ўтрымліваць уладу «пасінелымі рукамі».
Становішча ў дамах жыхароў самаабвешчанай рэспублікі Прыднястроўе пагаршаецца. Людзі напярэдадні былі без электрычнасьці ня толькі з 12:00 па 16:00, але і з васьмі вечара да поўначы.
Уладзімір Зяленскі ў інтэрвію амэрыканскаму падкастэру Лексу Фрыдману расказаў, што Лукашэнка прапаноўваў яму ўдарыць па Мазырскім НПЗ на пачатку вайны.
15 лістапада 2024 году кіеўскі суд ухваліў рашэньне аб арышце дэпутата да 11 студзеня 2025 году. Неўзабаве сьледзтва мусіць зьвярнуцца ў суд па падаўжэньне трыманьня Яўгена Шаўчэнкі пад вартай.
Раней жанчыну асудзілі на 5 з паловай гадоў пазбаўленьня волі.
У ЗША зафіксавалі першую сьмерць чалавека, заражанага птушыным грыпам.
У Пхэньяне заяўляюць, што іхная ракета здольная дасягнуць аддаленых цэляў у Ціхім акіяне.
Экспэрты амэрыканскага Інстытуту вывучэньня вайны (ISW) мяркуюць, што контранаступ украінцаў у Курскай вобласьці можа быць пачаткам узгодненай украінскай апэрацыі ў гэтым расейскім рэгіёне і на іншых участках фронту.