На гэты момант за кратамі з палітычных матываў утрымліваюцца два грамадзяніны Японіі. Абодвух затрымалі за здыманьне чыгункі і абвінавачваюць у «агентурнай дзейнасьці».
Адзіны працоўны пункт пропуску ўжо некалькі дзён крытычна запоўнены аўтамабілямі.
Законапраект ініцыявала празаходняя ініцыятыва «Эўрагаласаваньне». Для ўнясеньня дакумэнту ў парлямэнт яны сабралі ўжо 60 тысяч подпісаў замест неабходных 50 тысяч.
Сайт «Petitions.by зручны горад» занесены ў сьпіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, які вядзе Міністэрства інфармацыі.
Кіеў паабяцаў паставіць вугаль Кішынёву для вырашэньня энэргетычнага крызісу ў самаабвешчаным Прыднястроўі.
У Запарожжы трэці раз за апошні месяц абвясьцілі жалобу.
Адміністратарка Вікіпэдыі расказала Свабодзе, як адбываецца працэс перайменаваньня краіны на плятформе, чаму гэта так доўга і складана і што сёлета паспрыяла рашэньню на карысьць «Беларусі» перад «Белоруссией».
Галоўная рэдактарка дзяржаўнага тэлеканалу Russia Today Маргарыта Сіманьян паведаміла, што яе муж, рэжысэр, актор і тэлевядоўца Тыгран Кеасаян, знаходзіцца ў коме.
Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца. Свабода вядзе храналёгію судоў, затрыманьняў, іншага перасьледу з палітычных матываў.
Аўтары тэлеканалу «Настоящее время» Барыс Сачалка і Сяргей Дыкун пішуць пра тое, як і чаму дзясяткі тысяч украінцаў дэзэртуюць з войска — як на фронце, так і падчас навучаньня за мяжой.