Шэсьць краін Эўрапейскага Зьвязу зьвярнуліся да Эўракамісіі з заклікам панізіць так званую столь цэнаў на расейскую нафту, вызначаную раней краінамі «Групы сямі» (G7) на ўзроўні 60 даляраў за барэль.
У Беларусі спажывецкія цэны павялічыліся на 5,2%. Харчаваньне падаражэла на 6,5%, нехарчовыя тавары — на 3,6%, паслугі — на 5%.
Польшча на сёньня не разглядае адкрыцьцё пунктаў пропуску на мяжы зь Беларусьсю з прычыны адсутнасьці крокаў насустрач па вострых пытаньнях з боку Менску.
Упраўленьне ўнутраных спраў Гомельскай вобласьці абвясьціла ў вышук расейскага журналіста Ільлю Даўлятчына паводле абвінавачаньня ў садзейнічаньні «экстрэмізму», у канцы 2024 году яго абвясьцілі ў вышук у Расеі.
Міжнародная арганізацыя Amnesty International патрабуе ад уладаў Беларусі вызваліць палітзьняволеную Насту Лойку, спыніць рэпрэсіі ў дачыненьні да праваабаронцаў і іншых прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасьці.
Тры танкеры, якія перавозяць больш за два мільёны барэляў расейскай нафты, дрэйфуюць у водах на ўсход ад узьбярэжжа Кітаю. Гэта пачалося пасьля таго, як у пятніцу яны трапілі пад санкцыі ЗША. Таксама назіраюцца праблемы з танкерамі каля ўзьбярэжжа Гішпаніі.
У Варшаве адбылося трэцяе паседжаньне ў справе аб згвалтаваньні і забойстве беларускі Лізаветы.
Расказваем гісторыі беларусак, якія засталіся за мяжой адныя і самастойна выхоўваюць дзяцей.