Выглядае, што справа ня мае палітычнай подбіўкі, а тычыцца толькі ўхіленьня ад абавязковай тэрміновай службы ў войску.
Айцец Васіль да 2022 году служыў у беларускім праваслаўным вясковым храме. Пасьля пачатку поўнамаштабнай вайны ва Ўкраіне праз канфлікт з царкоўнымі ўладамі пазбавіўся магчымасьці служыць на Радзіме і выехаў за мяжу, жыве ў ЗША.
Міліцыя і ўнутраныя войскі Беларусі з 20 студзеня будуць пераведзеныя на ўзмоцнены варыянт нясеньня службы ў сувязі з галасаваньнем на выбарах прэзыдэнта, якое адбудзецца 26 студзеня.
Нядаўна беларусам паказалі людзей, чые прозьвішчы будуць у бюлетэнях 26 студзеня, падчас так званых выбараў прэзыдэнта. Вы маглі гэтых “выбараў” і не заўважыць, таму сьцісла тлумачым вам абстаноўку.
У Беларусі з 1 па 25 студзеня праходзіць агітацыйны этап выбарчай кампаніі. Улады ўтойваюць зьвесткі пра агітацыйныя сустрэчы, у дзяржаўных мэдыя яны амаль не асьвятляюцца.
У амэрыканскім Інстытуце вывучэньня вайны (ISW) падрыхтавалі даклад «Ціхае заваяваньне Расеі: Беларусь», у якім аналізуюць пагрозы гэтага палітычнага працэсу для ЗША, NATO і Ўкраіны.
20 студзеня на пасаду прэзыдэнта ЗША мае заступіць Дональд Трамп.
Амбасадар ЗША ў Ізраілі заявіў, што Ізраіль і ХАМАС дамовіліся пра спыненьне агню тады, калі адміністрацыі Байдэна і Трампа пачалі працаваць сумесна над гэтым пытаньнем.
Даныя бартавых самапісцаў самалёта «Азэрбайджанскіх авіяліній», які ўпаў 25 сьнежня паблізу Актаў, паступілі ў Казахстан з Бразыліі, іх вывучаюць спэцыялісты, паведаміла прэс-служба міністэрства транспарту Казахстана.