Палітэмігрант з Архангельску Дзьмітрый Батура прыкаваў сябе да агароджы расейскай амбасады ў Варшаве. Ён меў намер галадаваць у падтрымку Украіны. Трансьляцыя ішла на YouTube-канале апазыцыянэра Яўгена Дамажырава.
За мінулыя суткі, 17 студзеня, на фронце зафіксавана 174 баявыя сутыкненьні, паведамляе Генштаб Узброеных сіл Украіны. Па гэтых дадзеных амаль палова гэтых баёў адбылася на Пакроўскім напрамку.
На 17 студзеня Цэнтральная выбарчая камісія акрэдытавала 445 міжнародных назіральнікаў за прэзыдэнцкімі выбарамі ў Беларусі. З 8 студзеня, калі іх было 362, колькасьць павялічылася на 22,9%, сьведчыць праведзены «Позіркам» аналіз дакумэнтаў ЦВК.
У жніўні 2020 году Марыі было 19 гадоў. Яна доўга аднаўлялася ад атрыманага на пратэстах раненьня. Пасьля 24 лютага 2022-га спачатку дапамагала ўкраінскім уцекачам як валянтэрка, потым паехала ваяваць сама. 17 студзеня Марыя загінула, выконваючы баявое заданьне на фронце.
У Польшчы была раскрытая міжнародная злачынная групоўка, якая афармляла фіктыўныя дакумэнты на атрыманьне польскіх віз. Іншаземцам дапамагалі атрымліваць гасьцявыя візы, а таксама візы Poland Business Harbour (PBH).
Абраны прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп абвясьціў у сацыяльных сетках аб запуску ўласнай крыптавалюты пад назвай $TRUMP. У першы дзень карыстальнікам стане даступна 200 мільёнаў манэт, а на працягу трох гадоў агульная прапанова вырасьце да аднаго мільярда.
Прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі ня могуць быць свабоднымі або справядлівымі з прычыны «рэпрэсіўных умоваў» ў краіне, заявіў дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен 17 студзеня.
Сёлета нобэлеўскую прэмію ў эканоміцы атрымалі тры навукоўцы з ЗША за дасьледаваньні, якія раскрыкаваюць сакрэт багацьця краін.
У Міністэрстве замежных спраў раяць грамадзянам не рызыкаваць паездкамі ў Літву. З такім заклікам выступіў прэс-сакратар МЗС Анатоль Глаз.