Некаторыя літоўскія кансэрватары раней раскрытыкавалі выкарыстаньне гербу «Пагоня», лічачы гэта замахам на нацыянальныя сымбалі сваёй дзяржавы.
Расейскія кампаніі, якія працуюць на беларускім рынку, усё часьцей сталі апынацца пад пільнай увагай мясцовых падатковых органаў. На гэта зьвярнулі ўвагу дзелавыя выданьні Расеі.
Ізраіль аб’явіў аб спыненьні агню ў сэктары Газа з 11 гадзін 15 хвілін па мясцовым часе. Гэта адбылося пасьля таго, як ізраільскі бок атрымаў ад групоўкі ХАМАС, прызнанай тэрарыстычнай у ЗША і Эўразьвязе, сьпіс закладнікаў для абмену ў нядзелю.
Шэраг беларускіх дзяржаўных прадпрыемстваў уцягнутыя ў масавую вытворчасьць снарадаў для расейскага войска, паведамляе аб’яднаньне былых сілавікоў BelPol.
Сотні прыхільнікаў арыштаванага прэзыдэнта Паўднёвай Карэі Юн Сук Ёля ўварваліся ў будынак суду рана ў нядзелю пасьля таго, як яго арышт падоўжылі. Людзі разьбілі вокны ў будынку і трапілі ўнутр. Выканаўца абавязкаў лідэра краіны назваў пратэст «неймаверным».
У жніўні 2020 СМІ абляцеў здымак 19-гадовай Марыі Зайцавай, цяжка параненай на пратэстах у Менску. 17 студзеня 2025 году яна загінула ва Ўкраіне, на Пакроўскім кірунку. Свабода пагутарыла з камандзірам мэдычнай часткі, дзе пачынала вайсковую службу беларуска.
Праграма TikTok стала недасяжнай для амэрыканскіх карыстальнікаў у нядзелю, 19 студзеня.
Гандаль існуе з самых старажытных часоў. Цяжка ўявіць беларуса, які ня чуў такіх словаў, як «рынак» ці «гандлёвыя рады». Праверце, ці добра вы ведаеце гісторыю гандлю ў Беларусі, адкажыце на пытаньні тэсту.
Гутарка пра сытуацыю ў нацыянальнай літаратуры і ролю літаратурных крытыкаў зь літаратурнай аглядальніцай інтэрнэт-часопісу Taubin Верай Бейкі.