Беларуса Міхася Жызьнеўскага забілі 22 студзеня 2014 году падчас Эўрамайдану ў Кіеве. Пазьней яго прызналі Героем Украіны, у 2017-м тагачасны прэзыдэнт Пятро Парашэнка перадаў Зорку Героя бацькам. Забойца дагэтуль ня знойдзены.
BySol вядзе збор грошай на пахаваньне Андрэя Васоры, які перад сьмерцю быў у коме.
Уладзімір Зяленскі падкрэсьліў, што Ўкраіна юрыдычна не адмовіцца ад сваіх тэрыторый, якія цяпер кантралюе Расея, нават калі «усе хаўрусьнікі сьвету» будуць аб гэтым прасіць.
Беларускі «Прыёрбанк» анансаваў на сваім сайце зьмены ў тарыфах на атрыманьне міжнародных пераводаў SWIFT з 27 студзеня.
Беларускія ўлады ганарацца бясплатнай адукацыяй у школах. Але штогод з бацькоў зьбіраюць грошы на туалетную паперу, жалюзі, фільтры для вады, на рамонт клясы і школы. Што пра гэта думаюць бацькі?
Прэзыдэнт Дональд Трамп у аўторак абвясьціў аб буйным інвэстыцыйным праекце ў стварэньні інфраструктуры для разьвіцьця штучнага інтэлекту, якую ўзначаліў японскі гігант SoftBank, Oracle і стваральніца ChatGPT, кампанія OpenAI.
Вугоршчына, мабыць, ня будзе блякаваць падаўжэньне на 6 месяцаў эканамічных санкцый супраць Расеі, паколькі новая адміністрацыя ЗША, падобна, выступае за тое, каб санкцыі заставаліся ў сіле.
Адміністратар нацыянальнай дамэннай зоны «мае права прыняць рашэньне аб ануляваньні запісу» аб рэгістрацыі дамэннага імя, «здольнага прычыніць шкоду нацыянальным інтарэсам» Беларусі.
У Сырыі Расея мела дзьве вялікія сталыя вайсковыя базы — авіяцыйную Хмэймім у раёне Латакіі і марскую ў Тартусе.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што ўвядзе дадатковыя санкцыі супраць Расеі, калі яе кіраўнік Уладзімір Пуцін ня пойдзе на мірныя перамовы аб спыненьні вайны ва Ўкраіне. Ён заклікаў лідэра Кітаю Сі Цзіньпіна дапамагчы ў спыненьні канфлікту.