Праўладныя назіральнікі зафіксавалі першыя «пазаштатныя сытуацыі» падчас датэрміновага галасаваньня на прэзыдэнцкіх выбарах. А праваабаронцы фіксуюць першыя парушэньні і «накрутку» яўкі.
Ізраіль на конкурсе «Эўравізія» сёлета будзе прадстаўляць сьпявачка Юваль Рафаэль. Яна выжыла падчас нападу тэрарыстаў ХАМАС на музычны фэст Nova 7 кастрычніка 2023 году.
У Каліфорніі, у акрузе Лос-Анджэлес, новы пажар, які пачаўся 22 студзеня, за некалькі гадзін ахапіў тэрыторыю плошчай 38 квадратных кілямэтраў.
З 2020 году Захад больш не выдзяляе грошай беларускай дзяржаве, але фінансуе беларускую апазыцыю, недзяржаўныя арганізацыі (НДА) і мэдыя на выгнаньні. Расказваем, як гэта адбываецца і ў якіх аб’ёмах.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп прызначыў новым дырэктарам Сакрэтнай службы агента Шона Карана, які прыкрываў яго падчас замаху на перадвыбарным мітынгу ў Пэнсыльваніі.
«Наша Ніва» распытала сяброў Рыгора Кастусёва, які мае анкалягічнае захворваньне, як ён жыве пасьля вызваленьня з калёніі праз памілаваньне.
Сэнат Чэхіі ўхваліў закон Lex Ukrajinа, адна з паправак якога ўводзіць забарону на выдачу чэскага грамадзянства расейцам, якія перад гэтым не адмовіліся ад пашпарта РФ. Дакумэнт паступіць на подпіс прэзыдэнту Чэхіі Пэтру Павэлу.
Як дэмакратычныя сілы плянуюць будаваць адносіны з новай амэрыканскай адміністрацыяй? Што зьменіцца для беларусаў пасьля 26 студзеня? Гэта ды іншае Ганна Соўсь абмяркоўвае ў жывым эфіры «ПіКу Свабоды» з галоўным дарадцам Сьвятланы Ціханоўскай Франакам Вячоркам.
Расейскія войскі нанесьлі ракетны ўдар па Запарожжы — адзін чалавек загінуў, 16 чалавек атрымалі раненьні, у тым ліку двухмесячнае дзіця.