Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін заявіў пра жаданьне сустрэцца з прэзыдэнтам ЗША Дональдам Трампам, каб, як ён сказаў, спакойна абмеркаваць пытаньні, якія выклікаюць узаемную цікавасьць.
Міністэрства інфармацыі Беларусі дадало яшчэ 30 кніг у сьпіс забароненых да распаўсюджваньня ў Беларусі друкаваных выданьняў.
У нядзелю, 26 студзеня, Свабода запрашае на жывы эфір, прысьвечаны выбарам у Беларусі, якія сусьветная супольнасьць ня лічыць дэмакратычнымі. Мы пачынаем а 19:45 менскага часу на на ютуб-канале Свабода Premium. Наш эфір будзе доўжыцца 2,5 гадзіны.
У беларускіх дзяржаўных СМІ актыўна абмяркоўваецца факт «выдаленьня» з сайта Дзярждэпартамэнту ЗША заявы былога дзяржаўнага сакратара Энтані Блінкена пра сытуацыю ў Беларусі.
Дадзеныя зь дзясяткаў краін паказваюць, што адрозьненьні ў росьце і вазе паміж поламі павялічыліся з 1900 году, піша The Guardian.
Прэм’ер-міністар Вугоршчыны Віктар Орбан запатрабаваў ад Эўразьвязу дабіцца ад Украіны аднаўленьня транзыту расейскага газу. Ён пагражае заблякаваць працяг санкцый ЭЗ супраць Расеі ў выпадку, калі гэтага ня будзе зроблена.
Танкеры з амэрыканскім звадкаваным прыродным газам (ЗПГ) масава мяняюць маршруты і перанакіроўваюцца ў Эўропу замест першапачатковых пунктаў прызначэньня.
Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца. Свабода вядзе храналёгію судоў, затрыманьняў, іншага перасьледу з палітычных матываў.
Па зьвестках «Кібэрпартызанаў», беларускія ўлады разглядаюць чарговае скарачэньне сацыяльных гарантый, гэта тычыцца дапамогі на дзяцей і пэнсій. Расказваем, навошта гэта ім і пры чым тут стан эканомікі.
Пра ўзгараньне ў будынку Крупскага раённага цэнтру культуры (Менская вобласьць) паведаміла 24 студзеня Міністэрства па надзвычайных сытуацыях.