Заплянаваныя на 26 студзеня прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі — гэта «практыкаваньне, якое зьяўляецца цалкам недэмакратычным, яны зьяўляюцца поўнай прафанацыяй; гэта ня выбары, калі вы загадзя ведаеце пераможцу».
На поўдні Мадагаскара выратавалі больш за дзесяць тысяч прамяністых і павуковых чарапах, якія знаходзяцца на мяжы зьнікненьня, з затопленага залевай запаведніку. Аб гэтым піша Associated Press.
Якія шанцы на адлігу ў Беларусі пасьля сёлетніх выбараў? Якім будзе непрызнаньне гэтых выбараў з боку Захаду? На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста ў праекце «Беларусь пасьля 26 студзеня» адказваюць палітычныя аглядальнікі Радыё Свабода Валер Карбалевіч і Віталь Цыганкоў.
У ноч на 25 студзеня Расея запусьціла па Ўкраіне дзьве ракеты і больш за 60 бесьпілётнікаў, гаворыцца ў паведамленьні Ваенна-паветраных сіл Украіны.
Дзярждэпартамэнт ЗША прыпыніў выдзяленьне сродкаў на праграмы дапамогі замежным дзяржавам як мінімум на 90 дзён. Аб гэтым піша выданьне Politico са спасылкай на распараджэньне дзяржсакратара ЗША Марка Рубіё.
Прадстаўнікі палестынскіх груповак у сэктары Газа перадалі Ізраілю закладніц. Чатырох ізраільскіх вайсковак абмянялі на палестынскіх зьняволеных з ізраільскай турмы «Кцыёт».
У ноч на 25 студзеня тры чалавекі загінулі на пажары ў Камянецкім раёне Берасьцейскай вобласьці, паведамляе прэс-служба Міністэрства па надзвычайных сытуацыях.
Сэнат ЗША зацьвердзіў кандыдатуру Піта Хэгсэта на пасаду міністра абароны краіны.
Для нашай будучыні і нашай краіны зьявілася новая пагроза — эротыка. Яшчэ і ў праваслаўны пост. Прынамсі, так лічыць грамадзкая рада маральнасьці пад кіраўніцтвам Расейскай праваслаўнай царквы. Раду абразіў паказ фільму «Эманюэль».
Ізраіль і прадстаўнікі палестынскіх груповак у сэктары Газа рыхтуюцца да абмену закладнікаў. Чакаецца, што чатыры ізраільскія вайскоўцы будуць абмененыя на палестынскіх зьняволеных з ізраільскай турмы «Кцыёт».