Беларусы разгарнулі вялізны бел-чырвона-белы сьцяг на маршы ў Варшаве — даўжынёй 250 мэтраў.
У цэнтры Вільні на праспэкце Гедзіміна сабраліся дзясяткі людзей, якія пратэстуюць супраць несумленных выбараў прэзыдэнта Беларусі.
На прэс-канфэрэнцыі 26 студзеня ў Менску Аляксандар Лукашэнка заявіў, што беларускія міратворцы «былі б найлепшым варыянтам ва Ўкраіне», а таксама выказаў жаданьне ўдзельнічаць у мірных перамовах.
На патрабаваньне ўладаў у менскім мэтро і шэрагу іншых месцаў адключылі інфармацыйныя экраны. Такі ж загад атрымалі прадпрыемствы Гомельшчыны, паведамляюць незалежныя СМІ.
26 студзеня ў Варшаве лідэры Аб’яднанага пераходнага кабінэту (АПК) і Каардынацыйнай рады (КР) выступілі з заявамі наконт выбарчай кампаніі 2025 году.
Беларускія актывісты ў Вільні 26 студзеня праводзяць акцыю беларускай дыяспары «Выбары бяз правілаў!» з нагоды прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі 26 студзеня. Паводле міжнародных арганізацый, гэтыя выбары носяць несвабодны і недэмакратычны характар.
Як паведамляе польская Gazeta Prawna (GP), апошнім часам урад Польшчы абмежаваў рэкрутацыю добраахвотнікаў у полк імя Кастуся Каліноўскага.
26 студзеня Аляксандар Лукашэнка прагаласаваў на выбарчым участку, які разьмешчаны ў Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце фізычнай культуры, і адказаў на пытаньні журналістаў падчас прэс-канфэрэнцыі, якая доўжылася 4 з паловай гадзіны.
Беларускае Міністэрства інфармацыі паведамляе, што выбары ў Беларусі асьвятляюць 812 журналістаў. Паглядзелі, каго дапусьцілі пісаць пра іх і што паведамляюць замежныя журналісты.