Паводле Цэнтральнай выбарчай камісіі Беларусі, за Аляксандра Лукашэнку прагаласавалі 86,82 % выбарнікаў.
Паўночныя і балтыйскія краіны «падтрымліваюць заяву вярхоўнага прадстаўніка ЭЗ у замежных справах і палітыцы бясьпекі Каі Калас аб падтрымцы беларускага народу».
Падзі і даты гэтага дня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
У дзень выбараў у суседніх краінах адбыліся маніфэстацыі дыяспары. У Варшаве і Вільні людзі пратэставалі супраць несвабодных выбараў, у Ківе ўспаміналі Міхася Жызьнеўскага, якому б сёньня споўнілася 36 гадоў. Акцыі адбыліся і ў іншых краінах.
Лукашэнка прыйшоў галасаваць з сынам і сабакам і правёў пяцігадзінную прэс-канфэрэнцыю. Палітычны аглядальнік Свабоды Валер Карбалевіч аналізуе дзень выбараў у Беларусі.
Міністар замежных спраў Польшчы, якая старшынюе ў Эўразьвязе ў першай палове 2025 году, Радослаў Сікорскі і беларуская дэмакратычная лідэрка Сьвятлана Ціханоўская вечарам 26 студзеня разам паляцелі ў Брусэль на пасяджэньне кіраўнікоў замежнапалітычных ведамстваў краін Эўразьвязу.
Свабода ў нядзелю вяла жывы эфір, прысьвечаны выбарам у Беларусі, якія сусьветная супольнасьць ня лічыць дэмакратычнымі. Эфір на ютуб-канале Свабода Premium працягваўся 2,5 гадзіны.
У шматлікіх гарадах Нямеччыны ў суботу, 25 студзеня прайшлі мітынгі супраць уплыву правых папулістаў і экстрэмістаў. У Бэрліне ў пратэстах удзельнічалі каля 100 тысяч чалавек, у Кёльне — прыкладна 70 тысяч.
Прадстаўнікі Вугоршчыны заблякавалі супольны зварот краін Эўрапейскага Зьвязу адносна непрызнаньня прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі. Гэта вынікае з інфармацыі ад вартых даверу крыніц Радыё Свабода/Радыё Свабодная Эўропа ў Брусэлі.