Урад Вялікай Брытаніі 27 студзеня паведаміў пра новыя санкцыі ў дачыненьні да 6 фізычных і 3 юрыдычных асобаў Беларусі «ў адказ на фальсыфікацыю прэзыдэнцкіх выбараў».
Сьледчы камітэт Беларусі сьцьвярджае, што «ідэнтыфікаваў 365 удзельнікаў акцый за мяжой». Усіх іх зьбіраюцца прыцягнуць да крымінальнай адказнасьці ў парадку спэцвядзеньня.
Старшыня Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы Тэодарас Русопуляс у сваёй прамове 27 студзеня перад асамблеяй на адкрыцьці зімовай сэсіі, сярод іншага, згадаў выбары ў Беларусі і выказаў падтрымку беларускаму народу.
Міністры замежных спраў краін Эўразьвязу 27 студзеня ўхвалілі рашэньне прыпыніць бязьвізавы рэжым для афіцыйных асобаў Грузіі, якія маюць дыпляматычныя пашпарты.
27 студзеня Аляксандар Лукашэнка падпісаў указ № 36, якім удакладняюцца палажэньні аб Міністэрстве абароны і Генэральным штабе Ўзброеных сіл Беларусі.
У Варшаве прайшла прэзэнтацыя кнігі дыплямата Марціна Вайцяхоўскага «Эўрапейскі выбар Беларусі — страчаны шанец?». Яе аўтар чатыры гады кіраваў амбасадай Польшчы ў Менску — у той час, калі адносіны дзьвюх краін дайшлі да найгоршага ўзроўню.