У Паўднёвым Судане разьбіўся пасажырскі самалёт. Загінулі 20 чалавек, перадае Reuters. Раней паведамлялася пра 18 загінулых, улады пасьля паведамілі, што ахвяраў больш.
Дзясяткі незалежных СМІ больш як у 30 краінах могуць сутыкнуцца зь фінансавымі праблемамі праз прыпыненьне праграм падтрымкі Агенцтвам ЗША па міжнародным разьвіцьці (USAID), гаворыцца ў заяве Эўрапейскай фэдэрацыі журналістаў (EFJ).
46,6 тысячы грамадзян Беларусі працаўладкаваныя ў Літве, паведамляе партал навінаў Delfi са спасылкай на Службу занятасьці гэтай балтыйскай дзяржавы.
Падводны кабэль перадачы дадзеных паміж Латвіяй і Швэцыяй быў пашкоджаны раніцай 26 студзеня.
Кішынёў пазычае Тыраспалю 3 мільёны кубамэтраў газу.
Тэлеграм-канал «Дух Руси» КДБ прызнаў экстрэмісцкім фармаваньнем 4 сьнежня. Свабодзе стала вядома, што меркаваныя стваральнікі і ўдзельнікі «фармаваньня» ужо шэсьць месяцаў за кратамі.
Эўразьвяз падрыхтаваў праект 16-га пакету санкцый супраць Расеі і Беларусі за падтрымку агрэсіі супраць Украіны і расейскага вайскова-прамысловага комплексу.
Выбары ў Беларусі адбываліся ва ўмовах палітычнага крызісу, шырокамаштабных рэпрэсій і, паводле міжнародных арганізацый, насілі несвабодны і недэмакратычны характар.
Марына Кіявец, якая адна выхоўвае ў Польшчы трох сыноў, расказала Свабодзе, як возіць машыны на вайну ва Ўкраіну і як падчас адной з такіх паездак трапіла ў аварыю і разьбіла аўтамабіль.
Зьвесткі апублікаваў Дэпартамэнт міграцыі Літвы.