Палітычны аналітык Ігар Тышкевіч расказвае, як ва Ўкраіне рэагуюць на апошнія заявы Аляксандра Лукашэнкі наконт вайны, і адказвае на пытаньне, ці магчымыя беларускія міратворцы на ўкраінскай тэрыторыі.
Пра гэта ў звароце да нацыі паведаміў прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп. Ён выказаў спачуваньні сем’ям загінулых.
Расейскі мільярдэр і сэнатар Сулейман Керымаў, знаходзячыся пад санкцыямі ЗША, некалькі гадоў валодаў доляй у кампаніі SpaceX Ілона Маска праз амэрыканскі траставы фонд Heritage Trust. Пра гэта піша Bloomberg са спасылкай на некалькі крыніц, у тым ліку на двух былых высокапастаўленых чыноўнікаў ЗША.
Што азначае непрызнаньне заходнімі краінамі вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі? Чаму Захад не рэагуе на 10 хваляў памілаваньняў Лукашэнкам палітвязьняў? Якія асаблівасьці новага пакету санкцыяў адносна Беларусі, падрыхтаванага ЭЗ да гадавіны пачатку поўнамаштабнай вайны Расеі з Украінай?
Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца. Свабода вядзе храналёгію судоў, затрыманьняў, іншага перасьледу з палітычных матываў.
Асуджаная беларуска Дар’я Астапенка не зьявілася для адбываньня пакараньня і не зрабіла ў належны час плацяжу 3850 даляраў. Дзе яна можа быць цяпер, невядома, піша «Белсат».
Групоўка ХАМАС, прызнаная тэрарыстычнай у ЗША і ЭЗ, перадала Ізраілю сем закладнікаў, захопленых 7 кастрычніка 2023 году ў часе ўварваньня на ізраільскую тэрыторыю.
Дэпутат Эўрапарлямэнту Пятрас Аўштравічус вылучыў Мікалая Статкевіча, палітзьняволенага старшыню зьліквідаванай уладамі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі «Народная Грамада», на прысваеньне Нобэлеўскай прэміі міру. Пра гэта 30 студзеня паведамілі ў партыі.
Ірына адбывала арышт на Акрэсьціна нядаўна, восеньню 2024 году. Яна расказала праваабаронцам пра актуальныя рэаліі ў адной з самых жорсткіх беларускіх турмаў. Яна сьведчыла пра клапоў у камэрах, «шмоны», сон на падлозе і голы агляд.