Лукашэнка сабраў у нядзелю замежных журналістаў і сваіх прапагандыстаў, каб больш за чатыры гадзіны адказваць на іх пытаньні. Абяцаў, што будзе адказваць шчыра і амаль не хлусіць. Журналіст Дзьмітры Гурневіч праверыў і вось, што ў рэальнасьці.
Збор за перасячэньне мяжы на аўтатранспарце ўводзяць з 1 лютага ў трох абласьцях Беларусі – Берасьцейскай, Віцебскай і Гарадзенскай. Стаўка збору складае адну базавую велічыню – 42 рублі, за адзін транспартны сродак незалежна ад колькасьці пасажыраў.
23 траўня 2024 году Паліна Шарэнда-Панасюк мелася выйсьці на волю пасьля адбыцьця тэрміну зьняволеньня ў 2,5 года і двух дадатковых тэрмінаў па 1 годзе, дабаўленых судом нібыта за «злоснае непадпарадкаваньне законным патрабаваньням адміністрацыі».
Фэдэральнае ўпраўленьне грамадзянскай авіяцыі ЗША паведаміла, што на борце Learjet 55, які разбіўся каля 18:30 вечара ў пятніцу, знаходзіліся шэсьць чалавек
Чым часьцей Лукашэнка запэўнівае ў тым, што ягоныя сыны «наеліся прэзыдэнцтва» і што «нават у страшным сьне ня могуць уявіць сябе на ягоным месцы», тым большая верагоднасьць таго, што менавіта дынастычную перадачу ўлады ён рыхтуе беларусам.
Падзеі 1 лютага ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Белы дом сёньня заявіў, што апошні тэрмін увядзеньня новых ставак мыта прэзыдэнтам ЗША Дональдам Трампам — 1 лютага.
Бундэстаг Нямеччыны выказаўся супраць радыкальнага ўзмацненьня жорсткасьці міграцыйнага заканадаўства.