Пісьменьнік Андрэй Лазуткін атрымаў працу ў Міністэрстве адукацыі Беларусі. На сайце Камуністычнай партыі Беларусі ён пазначаны як адказны сакратар.
«У гэтым годзе Беларусь вярнулася да падаўленьня тых, хто крытыкуе дзяржаўную палітыку», — заявіў ён
Раней сёньня прэм’ер-міністар Гішпаніі Марыян Рахой папрасіў верхнюю палату даць ураду згоду на ўвядзеньне наўпроставага кіраваньня Каталёніяй і роспуск рэгіянальнага каталёнскага парлямэнту і ўраду.
Прэм’ер-міністар Гішпаніі Марыян Рахой заявіў пасьля каталёнскага галасаваньня за незалежнасьць, што Мадрыд «адновіць законнасьць» у Каталёніі.
Рэгіянальны парлямэнт Каталёніі ў Барсэлёне 27 кастрычніка прагаласаваў за незалежнасьць Каталёніі.
27 кастрычніка ў Авальнай залі Дома ўраду адбылося сумеснае паседжаньне чальцоў дзьвюх палатаў Нацыянальнага сходу Беларусі. На ім прадстаўнікі ўраду адказвалі на пытаньні дэпутатаў.
Узровень выкананьня Беларусьсю рэкамэндацыяў Групы дзяржаваў па супрацьдзеяньні карупцыі Рады Эўропы застаецца нездавальняючым. Такая выснова ўтрымліваецца ў заключэньнях, прынятых на пленарнай сэсіі арганізацыі ў Страсбургу.
Прэмʼер-міністр Гішпаніі Марыяна Рахой просіць у Сэнату паўнамоцтвы для зьмяшчэньня з пасады кіраўніка ўраду Каталёніі Карлэса Пудждэмона. Рахой назваў тое, што адбываецца ў аўтаноміі «выключнай сытуацыяй».
Дэпартамэнт выкананьня пакараньняў МУС адказаў на паведамленьні праваабаронцаў пра тое, што ў Жодзінскай турме трымаюць галадоўку да 20 чалавек.
Тэлевядучая Ксенія Сабчак 18 кастрычніка афіцыйна абвясьціла пра свой намер балятавацца на пасаду прэзыдэнта Расеі ў 2018 годзе.
Прэзыдэнт Казахстану Нурсултан Назарбаеў падпісаў указ аб пераводзе альфабэту казахскай мовы на лацінку. Краіна адмовіцца ад кірыліцы да 2025 году. Першыя падручнікі на лацінцы выпусьцяць ужо ў наступным годзе.
«Ня трэба турбавацца, дзе Пуцін учыніць наступную правакацыю. Ва Ўсходняй Эўропе, у Заходняй, на Бальканах – такіх месцаў шмат. Нам трэба гаварыць пра тое, як стварыць складанасьці для Пуціна».
Цэнтральнае бюро «Інтэрполу» накіравала папярэджаньне ўсім краінам - чальцам міжнароднага паліцэйскага зьвязу аб тым, што Расея ў аднабаковым парадку ня мае права выкарыстоўваць каналы арганізацыі для перасьледу уласных мэтаў.
Дзяржаўны архіў ЗША апублікаваў больш як 2800 дакумэнтаў, што тычацца забойства 35-га прэзыдэнта ЗША Джона Кенэдзі ў 1963 годзе. Ці ёсьць у архіве новыя для грамадзкасьці зьвесткі ў справе, пакуль невядома.
Адміністрацыя прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа прапанавала увесьці санкцыі супраць 39 расейскіх кампаніяў.
Паводле нямецкага выданьняת прадстаўнік прэзыдэнта Пуціна заявіў пра тое, што надалей Расея будзе праводзіць буйнамаштабныя вайсковыя вучэньні непасрэдна ля межаў NATO раз на два гады.
Беларускі палітык Павал Севярынец выйшаў з турмы на Акрэсьціна.
Парлямэнт Каталёніі ў Барсэлёне разглядае пытаньне аб безумоўным абвяшчэньні незалежнасьці. Сэнат Гішпаніі ў Мадрыдзе абмяркоўвае рашэньне ўраду аб увядзеньні ў дзеяньне 155-га артыкулу Канстытуцыі, які прадугледжвае ўвядзеньне ў Каталёніі прамога кіраваньня з Мадрыду.
Twitter забараніў рэкляму ад акаўнтаў тэлеканалу RT (Russia Today) і агенцтва Sputnik, што фінансуюцца Крамлём. У кіраўніцтве сацсеткі растлумачылі, што прынялі такое рашэнне, грунтуючыся на высновах амэрыканскай выведнай супольнасьці.
Падсумоўваючы пасяджэньне Рады Расея-НАТО ў Брусэлі 26 кастрычніка, генэральны сакратар НАТО Енс Столтэнбэрг сказаў, што «наш дыялёг ідзе няпроста, але менавіта таму ён так важны».
Расейскае міністэрства замежных спраў заклікала беларускі бок «максымальна адказна» падысьці да разгляду крымінальнай справы супраць беларускіх грамадзянаў, якія супрацоўнічалі з расейскім сайтам Regnum.
Паранены ад выбуху ў цэнтры Кіева ўкраінскі дэпутат абяцае ўласнае расьсьледаваньне. Сьледзтва ня ўпэўненае, што менавіта ён быў мэтаю злачынцаў.
У амбасадзе Латвіі падкрэсьлілі, што запрашэньне зробленае ў вуснай форме, але адказу на яго дагэтуль няма.
Намесьнік міністра замежных справаў Беларусі Алег Краўчанка выступіў на 4-м Форуме грамадзянскай супольнасьці «Ўсходняга партнэрства».
28-29 кастрычніка ў менскім Міжнародным адукацыйным цэнтры імя Яганэса Раў пройдзе міжнародная канфэрэнцыя «Лёгас і патас: гуманітарная рэфлексія ва ўмовах вайны».
Глябальны прафсаюз IndustriALL даслаў запрашэньне лідэру незалежнага Беларускага прафсаюзу Радыёэлектроннай прамысловасьці Генадзю Фядынічу наведаць Жэнэву 26-29 лістапада 2017 году.
На сайце Міністэрства абароны зьявіўся абагулены адказ на «вялікую колькасьць электронных зваротаў па пытаньнях нестатутных адносінаў у арміі аналягічнага зьместу ад розных заяўнікаў», падпісаны прэс-сакратаром міністэрства Ўладзімерам Макаравым.
Ляўрэатамі прэміі Сахарава ў 2017 годзе сталі дэмакратычная апазыцыя і палітвязьні Вэнэсуэлы. Цырымонія ўзнагароджаньня адбудзецца ў сьнежні ў Страсбуры.
Беларуская эканоміка дала рады наступствам глябальнай рэцэсіі і цяпер перажывае ўстойлівы рост, а афіцыйны Менск робіць стаўку на разьвіце ў краіне высокатэхналягічнага сэктару.
Расея аказалася галоўным пастаўшчыком замежных наймітаў для забароненай у шэрагу краінаў тэрарыстычнай групоўкі «Ісламская дзяржава». Пра гэта гаворыцца ў дакладзе амэрыканскай кансалтынгавай групы Soufan Center, паведамляе РБК.
Міністэрства абароны Беларусі заключыла з расейскім канцэрнам «Алмаз-Антэй» кантракт на пастаўку чарговай батарэі зэнітнага ракетнага комплексу «Тор-М2».
Дырэктарка польскага беларускамоўнага тэлеканалу «Белсат» Агнешка Рамашэўска-Гузы падчас сустрэчы ў Горадні заявіла, што «Белсат» будзе жыць, сытуацыя з фінансаваньнем на гэты момант унармавалася.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў 25 кастрычніка, што Расея перашкаджае намаганьням ЗША ў ядзерным раззбраеньні Паўночнай Карэі, затое роля Кітаю ў гэтай справе зьяўляецца карыснай.
Дэпартамэнт міжнароднага вайсковага супрацоўніцтва Міністэрства абароны Беларусі адказаў украінскім вайсковым службоўцам на іх заявы аб прысутнасьці ў краіне расейскіх вайскоўцаў.
Сумарнае багацьце людзей, якія ўваходзяць у так званае «асабістае кола» прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна, складае 24 мільярды даляраў.
У Стамбуле адкрыўся судовы працэс над 11 праваабаронцамі, у тым ліку над кіраўніком мясцовага аддзяленьня міжнароднай арганізацыі Amnesty International Ідыль Эсэр і двума выкладчыкамі — зь Нямеччыны і Швэцыі.
Рада Эўропы 25 кастрычніка паведаміла Азэрбайджану, што распачне беспрэцэдэнтныя прававыя дзеяньні, калі ўлада ў Баку да 29 лістапада ня вызваліць асуджанага палітычнага лідэра Ільґара Мамадава.
Дарадца міністра ўнутраных спраў Украіны заявіў, што сьледзтва па выбуху, у якім быў паранены ўвечары 25 кастрычніка дэпутат Ігар Масійчук, перадалі Службе бясьпекі Ўкраіны паводле артыкулу Крымінальнага кодэксу Ўкраіны аб тэрарыстычным акце.
Беларускі сьпявак Аляксандар Саладуха сфатаграфаваўся ў байцы з расейскім гербам.
Сэнатар ад штату Арызона Джэф Флэйк абвясьціў, што ня будзе пераабірацца на наступны тэрмін, і патлумачыў сваё рашэньне ў 17-ці хвіліннай прамове, заклікаўшы калегаў-рэспубліканцаў адмовіцца ад прыстасаванства.
Намесьнікі старшыні Мэджлісу крымскататарскага народу Ільмі Ўмераў і Ахтэм Чыйгоз, вызваленыя і перавезеныя з Расеі ў Турэччыну, будуць жыць і працаваць у Кіеве.
Сёньня ўвечары ў Кіеве каля будынку тэлеканалу Еспресо ў выніку выбуху прыпаркаванага побач матацыкла паранены дэпутат Вярхоўнай Рады Ўкраіны Ігар Масійчук. Ён быў абраны ў парлямэнт паводле сьпісу Радыкальнай партыі Алега Ляшка. Паліцыя пацьвердзіла сьмерць целаахоўніка Масійчука.
49-гадовы Міхаіл Шаломаў, сын стрыечнай сястры Пуціна Любові Шаломавай, аказаўся ўладальнікам актываў на суму 573 мільёнаў даляраў. Пра частку гэтых актываў ён мае слабое ўяўленьне.
Лідэр Каталёніі Карлэс Пудждэмон адмовіўся ад запрашэньня выступіць 26 кастрычніка ў Сэнаце Гішпаніі з тлумачэньнем сытуацыі адносна незалежнасьці рэгіёну.
Прэм’ер-міністар Беларусі заявіў, што выразна адчуваюцца спробы зацягнуць стварэньне агульных рынкаў газу і нафты ў ЭАЭС далей за вызначаны дамовамі 2025 год.
Нават фармальнае юрыдычнае замацаваньне свабодаў — гэта і праўда станоўчы крок, прынамсі ў пэрспэктыве.
Намесьнікі старшыні Мэджлісу крымскататарскага народу Ільмі Ўмераў і Ахтэм Чыйгоз памілаваныя.
Апошнія парлямэнцкія слуханьні ў Палаце прадстаўнікоў прайшлі аж тры гады таму.
Прэзыдэнт Дональд Трамп дазволіў аднавіць прыём уцекачоў у ЗША пасьля заканчэньня чатырохмесячнага мараторыю, але практычна працягнуў забарону на наданьне прытулку для грамадзянаў 11 афіцыйна не названых дзяржаваў.
Міністар унутраных спраў Беларусі Ігар Шуневіч, прадстаўляючы ў Палаце прадстаўнікоў дапаўненьні і зьмены ў заканадаўчыя нормы, якія тычацца правядзеньня масавых мерапрыемстваў, паабяцаў «жэстачайшую лібэралізацыю».
Загрузіць яшчэ