Вугорская энэргетычная кампанія заявіла, што дасягнула пагадненьня, якое забясьпечыць працяг паставак расейскай нафты па трубаправодзе празь Беларусь і Ўкраіну ў Вугоршчыну і Славаччыну, паведамляе Bloomberg.
7–12 гадзінаў дасягае спазьненьне аўтобусаў з прычыны чэргаў на беларуска-літоўскай мяжы, сьведчыць праведзены інфармацыйным агенцтвам «Позірк» аналіз паведамленьняў прадпрыемства «Мінсктранс» у спэцыялізаваным тэлеграм-канале «Минсктранс.Международные маршруты» за апошнія трое сутак (7–9 верасьня).
Прэм’ер-міністар Армэніі Нікол Пашыньян пацьвердзіў пачатак перамоваў аб пераглядзе візавага рэжыму паміж Армэніяй і Эўразьвязам.
Міністэрства ўнутраных спраў Нямеччыны паведаміла Эўракамісіі аб тым, што з 16 верасьня краіна ўводзіць часовы — на тэрмін шэсьць месяцаў — унутраны памежны кантроль на наземных межах з Францыяй, Люксэмбурам, Нідэрляндамі, Бэльгіяй і Даніяй.
Ці могуць расейскія дроны над Беларусьсю быць часткай пляну Расеі глыбей уцягнуць Беларусь у вайну?
Падставай для спыненьня службы ў органах унутраных спраў будзе набыцьцё грамадзянства або падданства замежнай дзяржавы.
У канцы траўня 2024 году зьявілася навіна, што ў Беларусі зьбіраюцца стварыць уласную мэдыяпляцоўку, аналяг Youtube, але толькі для дзяржаўных СМІ.
У Львове 9 верасьня адкрыўся Беларускі дом і на яго базе музэй «Свабодная Беларусь з Украінай у сэрцы», паведаміў заснавальнік дабрачыннага фонду «Свабодная Беларусь» Аляксей Францкевіч.
Міністар замежных справаў Беларусі Максім Рыжанкоў у этэры тэлеканала «Беларусь 1» адказаў на пытаньне, чаго Захад хоча ад Аляксандра Лукашэнкі.
Расейскі дрон, які пацярпеў крушэньне ў 7 верасьня ў Латвіі, быў начыненым выбухоўкай бесьпілётнікам тыпу Shahed, паведаміла кіраўніцтва Нацыянальных узброеных сіл Латвіі.
Польскія службы спынілі дзейнасьць групы дывэрсантаў, якая працавала ў кібэрсфэры, — заявіў віцэ-прэм’ер Польшчы, міністар цыфравізацыі Кшыштаф Гаўкоўскі.
Беларусы, старэйшыя за 60 гадоў, могуць падаць дакумэнты на польскую гасьцявую візу без папярэдняй рэгістрацыі, паведамляе VFS Global.
7 верасьня ў Рэжыцкім (Рэзэкнэ) краі Латвіі ўпаў бесьпілётнік, які, як мяркуецца, мог прыляцець з тэрыторыі Беларусі.
У Менску 9 верасьня пачнуць судзіць прыхільніцу Аляксандра Лукашэнку Натальлю Мікуліч. Яе абвінавачваюць паводле 3 артыкулаў Крымінальнага кодэксу.
У Расеі з 6 па 8 верасьня прайшлі выбары кіраўнікоў 21 рэгіёну.
Апытаньне, праведзенае New York Times і каледжам Сіена паказала, што Трамп апярэджвае Гарыс на адзін працэнтны пункт, 48% −47%, і гэтая розьніца знаходзіцца ў межах хібнасьці апытаньня.
Паўднёвая Карэя ўзмацніла кантроль за экспартам у Беларусь і Расею, пашырыўшы сьпіс тавараў, якія падпадаюць пад абмежаваньні на экспарт.
Дзяржсакратар Савету бясьпекі Беларусі Аляксандар Вальфовіч заявіў, што Ўкраіна трымае побач зь беларускай мяжой групоўку ў 14 тысяч вайскоўцаў. Аляксандар Лукашэнка называў у разы большую лічбу.
Самалёт Ваенна-паветраных сілаў Гішпаніі з Эдмунда Гансалесам прызямліўся на авіябазе Тарэхон у Мадрыдзе, дзе яму будзе прадастаўлены палітычны прытулак, паведамляе ВВС.
Народнае антыкрызіснае ўпраўленьне (НАУ) перадала ў Міністэрства ўнутраных справаў Польшчы матэрыялы для ўвядзення новых пэрсанальных санкцый супраць датычных да міграцыйнага крызісу на мяжы, паведамляе прэс-служба НАУ.
Невядомыя зьнішчылі крыжы і стэнды ў «Віцебскіх Курапатах» непадалёк ад вёскі Хайсы ў Віцебскім раёне.
Лідэрка дэмакратычных сілаў Беларусі Сьвятлана Ціханоўская павіншавала беларусаў зь Днём вайсковай славы.
Былы палітвязень паэт Мікола Папека аднавіў на Беласточчыне заснаваную ім асабіста літаратурную Мядовую прэмію.
У першы дзень галасаваньня на рэгіянальных выбарах у Расеі масава не дапускалі назіральнікаў, была зафіксавана як мінімум адна «карусель» і адзін выпадак скупкі галасоў.
На гэтым тыдні беларуска бяз статусу міжнароднай аховы атрымала пашпарт замежніка.
Палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца.
Рэжым Лукашэнкі плянуе ў 2025 годзе правесьці чарговыя прэзыдэнцкія выбары. Міжнародная супольнасьць і праваабаронцы не прызналі вынікі папярэдніх выбараў у Беларусі.
Іран паставіў Расеі балістычныя ракеты блізкага радыюсу дзеяньня, паведамляюць са спасылкай на крыніцы адразу некалькі заходніх СМІ. У Іране перадачу ракет Расеі адмаўляюць.
У Беларусі чарговы раз пашырылі сьпіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў».
Грамадзкі актывіст Сяргей Верамеенка, на якога ў Беларусі завочна завялі крымінальную справу, знайшоў свае рэчы на сайце канфіскату, піша Hrodna.life.
Па стане на 7 верасьня ў Беларусі 1367 палітвязьняў, прызнаных праваабарончай супольнасьцю. Рэальная колькасьць зьняволеных паводле палітычных матываў можа быць большай.
Лукашэнка спрабуе зрушыць кола гісторыі так, каб вярнуць грамадзтва назад — у зразумелае, камфортнае і асабіста для яго блізкае мінулае, калі на выбары ішлі не дзеля таго, каб мяняць уладу, а каб засьведчыць поўную паслухмянасьць і пакору.
6 верасьня на тэрыторыі Нацыянальнага запаведніку «Кіева-Пячорская лаўра» прайшла ўрачыстасьць з нагоды 510-годзьдзя перамогі аб’яднаных беларускіх, украінскіх, літоўскіх і польскіх войскаў над сіламі Маскоўскага княства.
У МЗС Польшчы адказалі на прапанову беларускага прапагандыста Юрыя Васкрасенскага адносна Анджэя Пачобута.
Ці памянялася за апошнія дзесяцігодзьдзі ў Эўразьвязе разуменьне правоў чалавека? Ці можна сказаць, што жыхары краінаў ЭЗ страцілі нейкія правы і займелі новыя? Як цяпер разумеюць дыскрымінацыю і што такое мова нянавісьці?
«Для яе як для дасьведчанай дыпляматкі Беларусь — вядомая краіна. Яна ўжо двойчы пабывала ў Менску на афіцыйных пасадах: як кіраўніца прадстаўніцтва ЭЗ у Беларусі з 2015 па 2019 год і як сталая прадстаўніца амбасады Нямеччыны ў Менску з 2000 па 2003 год», — гаворыцца ў паведамленьні амбасады.
Тэлеканал «Настоящее время» зрабіў апытаньне на вуліцах Варшавы пра стаўленьне варшавякаў да кіраўніка Беларусі і сытуацыі з правамі чалавека ў суседняй краіне.
У Расеі адбываецца трохдзённае галасаваньне на рэгіянальных выбарах. Яно праходзіць у тым ліку ў анэксаваным Крыме і ў Курскай вобласьці, дзе ідуць баі.
Раней Японія выказала пратэст Беларусі ў сувязі з арыштам і абвінавачаньнямі суайчыньніка ў шпіянажы.
Справы аб здрадзе дзяржаве часта разглядаюцца ў закрытым рэжыме.
Сытуацыя вакол расейскіх беспілётнікаў, якія раз-пораз залятаюць на беларускую тэрыторыю, для Лукашэнкі непрыемная зь дзьвюх прычынаў.
Славянская бібліятэка (Slovanská knihovna), якую ласкава называюць «Славянкай» некалькі пакаленьняў чытачоў, 5 верасьня сабрала гасьцей на юбілей у сваім гістарычным будынку Клемэнтынум у цэнтры Прагі.
Паведамленьні аб тым, што Лукашэнка нарошчвае вайсковы кантынгент на паўднёвых межах Беларусі, экспэрты называюць часткай гібрыднай вайны.
На авіябазе ў Нямеччыне сустракаюца прадстаўнікі краінаў, якія пастаўляюць Украіне зброю для барацьбы з расейскай агрэсіяй.
Дзярждэпартамэнт ЗША увёў новыя санкцыі ў дачыненьні да расейскага праекту Арктык ЗПГ-2.
Дзясяткі старонак чатаў, прадстаўленых у судовых разглядах у ЗША, раскрываюць, як расейскія супрацоўнікі ФСБ абмяркоўвалі свае намаганьні па распальваньні палітычнай варожасьці ў Амэрыцы.
Сюжэт прапагандысцкіх беларускіх тэлеканалаў бачылі і ў Токіё. Праз пасольства заяўлены афіцыйны пратэст.
Затрыманага ў Беларусі японца Масатосі Наканісі абвінавачваюць у агентурнай дзейнасьці (арт. 358-1 Крымінальнага кодэксу), расказаў у сюжэце дзяржаўнага тэлеканалу «Беларусь-1» начальнік сьледчага ўпраўленьня КДБ Канстанцін Бычак.
Сябру Каардынацыйнай рады (фракцыя «Беларусы», ранейшая назва — «Блёк Пракоп’ева — Ягорава») Марыне Зялёнай (Калінінай) адмовілі ў наданьні міжнароднай абароны ў Грузіі, заўважыў «Позірк».
Буферная зона на мяжы зь Беларусьсю працягне дзейнічаць з 11 верасьня на працягу наступных 90 дзён.
Загрузіць яшчэ