«Фокус заключаецца ў тым, што чальцы камісіі павінны раскласьці бюлетэні па стосах і агучыць для пратаколу патрэбныя вынікі. У адпаведнасьці зь лічбамі, якія да гэтага моманту „павінны ведаць на памяць“ ці падгледзець у „шпаргалцы“».
Увечары 8 жніўня Сьвятлана Ціханоўская ў мэтах бясьпекі пакінула сваю кватэру. Перад гэтым пад домам Ціханоўскай стаялі супрацоўнікі ў цывільным і падʼехаў мікрааўтобус.
Карэспандэнт Свабоды стаў сьведкам, як супрацоўнікі ДАІ ачышчаюць стаянкі ад запаркаваных там машын на вуліцы Мясьнікова ў Менску, якая прылягае да ўрадавага комплексу будынкаў за Домам ураду.
Свой зварот ён пачаў зь сьцьвярджэньня, што «за апошнія некалькі месяцаў нам усім стала відавочна: эпоха старога прэзыдэнта завяршылася».
Кітай, Расея і Іран спрабуюць аказаць уплыў на амэрыканскіх выбарнікаў напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў у ЗША. З такім папярэджаньнем выступіў у пятніцу кіраўнік Нацыянальнага цэнтру контравыведкі і бясьпекі Ўільям Івэйніна.
Доступ да сайта afn.by («Агенцтва фінансавых навінаў») абмежаваны на падставе рашэньня Міністэрства інфармацыі Беларусі.
«Праваабаронцы за свабодныя выбары» апублікавалі аналітычную справаздачу па выніках назіраньня за перадвыбарчай агітацыяй.
А 17-й гадзіне 8 жніўня ў Менску затрымалі начальніцу штабу Сьвятланы Ціханоўскай Марыю Мароз, паведаміла Свабодзе прэсавая сакратарка штабу Ганна Красуліна.
Штатныя карэспандэнты тэлеканалу «Настоящее время» (праект Радыё Свабода) — Ірына Рамалійская, Юры Баранюк і Іван Грабянюк, якіх выслалі зь Беларусі, расказалі ў жывым эфіры, як адбывалася дэпартацыя.
Сьвятлана Ціханоўская 8 жніўня выпусьціла відэа, у якім зьвярнулася да свайго электарату, сяброў выбарчых камісій і сілавікоў.
Праваабарончыя арганізацыі Беларусі 8 жніўня выступілі з сумеснай заявай да ўладаў і праваахоўнікаў, кандыдатаў у прэзыдэнты і грамадзян.
Генэральны пракурор Аляксандар Канюк зьвярнуўся да грамадзян Беларусі і заклікаў іх «праявіць разважлівасьць» і ня ўдзельнічаць у несанкцыянаваных акцыях.
Пасьля таго як музыка выказаўся ў падтрымку апазыцыі, яго сталі рэзка здымаць з ужо заплянаваных канцэртаў і адлічылі з унівэрсытэту.
Улады зьбіраюцца блякаваць сайт плятформы.
Сумарна на ўчастках, дзе былі «Честные люди», назіральнікі кампаніі налічылі яўку 45 613 выбарнікаў, а выбаркамы — 89 439.
Кацярына Кавалёва з мужам Арцёмам жыве ў Чачэрску. У іх двое малых дзяцей: 4 месяцы і 4 гады. Цяпер яны бяз таты — ён хаваецца ад міліцыі, і бязь дзеда — яго схапіў АМАП, і ён атрымаў 15 сутак.
Так выглядае «пост» незалежных назіральнікаў, якіх не пусьцілі на ўчастак у менскай гімназіі №18.
Прэм'ер-міністар Беларусі Раман Галоўчанка датэрмінова прагаласаваў на выбарах прэзыдэнта.
Героі Лявона Вольскага ўражаныя арыштам дыджэяў Уладзіслава Сакалоўскага і Кірыла Галанава якія ўключылі песьню «Перемен» Віктара Цоя на афіцыйным канцэрце.
Сёньня каля 7 гадзіны раніцы ў Себежскім раёнt Пскоўскай вобласьці Расеі затрымалі актывістаў арганізацыі «Открытая Россия», якія накіроўваліся ў Беларусь.
Кіраўніца прэсавай служы МУС Вольга Чамаданава не назвала лічбы затрыманых учора ўвечары ў Менску раварыстаў.
«Шэраг абвінавачаных ініцыятыўна выказалі жаданьне папрасіць прабачэньня перад супрацоўнікамі міліцыі».
Віктар Рыгоравіч Гладкі — ці не старэйшы незалежны назіральнік у гэтую выбарчую кампанію. Яму 84 гады, напярэдадні акрэдытаваўся на ўчастку № 3 Узьдзенскага раёну Менскай вобласьці.
Ранкам 8 жніўня ў вёсцы Браніслаў Жыткавіцкага раёну затрымалі назіральніка Яўгена Шчура.
Калі плятформа не прывязвае нейкім чынам апрацоўку атрыманых фота да доступу на свой дамэн, блякаваньне сайту не паўплывае на магчымасьць агучыць вынікі іхнага падліку.
У падземных пераходах Менску дзясяткі чалавек падпяваюць вулічным музыкам. Людзі гучна ўключаюць песьню праз адчыненыя вокны кватэр альбо на хакейным матчы . А яшчэ за гэтую песьню саджаюць на суткі.
Схіляецца да вэрсіі, што гэта «правакацыя, задуманая і рэалізаваная з трэцяй краіны ворагамі Расеі і Беларусі для ўскладненьня стасункаў Масквы і Менску ў пэрыяд падрыхтоўкі да выбараў кіраўніка беларускай дзяржавы».
Яўка на прэзыдэнціх выбарах склала 32,24% за чатыры дні датэрміновага галасаваньня. Такія зьвесткі апублікаваныя на сайце Цэнтральнай выбарчай камісіі.
Падчас работаў каля гандлёвага цэнтру «Сталіца» «магчымы разьліў фэкалій і прысутнасьць непрыемнага паху».
У менскім мікрараёне Ржавец на ўчастку № 2 ў 32-й сярэдняй школе 7 жніўня прагаласаваў кіраўнік Адміністрацыі прэзыдэнта Ігар Сергеенка. «Вельмі хваліў, як у нас усё арганізавана», — расказаў сябра ўчастковай камісіі.
Абяцаюць апублікаваць зыходны код сэрвісу пасьля выбараў.
Адной з затрыманых зламалі руку. Яшчэ аднаго з аўтазаку забрала «хуткая» — МУС кажа, у яго быў прыступ эпілепсіі.
Увечары 7 жніўня ў Менску затрымалі давераную асобу Сьвятланы Ціханоўскай Андрэя Смаленчука і яго жонку Жанну Мякіш, напісаў Telegram-канал «Страна для жизни». Затрыманыя знаходзяцца ў Заводзкім РУУС Менску.
Кандыдатка ў прэзыдэнты Беларусі Сьвятлана Ціханоўская разам з прадстаўніцамі аб'яднанага штабу Марыяй Калесьнікавай і Веранікай Цапкалай запісалі відэазварот да беларускага народу.
Як распавялі карэспандэнту Свабоды відавочцы, міліцыя і АМАП затрымалі раварыстаў, кідалі іх у аўтазакі і мікрааўтобусы разам з раварамі.
Штатных карэспандэнтаў тэлеканалу «Настоящее время» (праект Радыё Свабода) – Ірыну Рамалійскую, Юрыя Баранюка і Івана Грабянюка выслалі зь Беларусі.
Міністэрства інфармацыі 7 жніўня вынесла пісьмовае папярэджаньне парталу Tut.by за распаўсюд «недакладнай інфармацыі».
У часе сёлетняй выбарчай кампаніі зьяўляюцца ўсё новыя песьні з рэакцыяй на палітычныя падзеі і стан грамадзтва. Мы сабралі 14 песень, розных стылем і настроем, якія зьявіліся ў апошнія дні перад выбарамі.
Сёньня ў жывым эфіры затрымалі блогера-фэрмэра Юрыя Ганцэвіча. Ён жыве пад Гомлем. На гэтых выбарах зарэгістраваў сваю ініцыятыўную групу па зборы подпісаў, але так іх і не зьбіраў.
Штабу Сьвятланы Ціханоўскай не далі правесьці мітынг у Тучынскім сквэры Менску.
Па ўсім праспэкце Незалежнасьці ў цэнтры Менску чуваць гудзеньне аўтамабільных сыгналаў.
Дырэктар Deutsche Welle Пэтэр Лімбург выказаў амбасадару Рэспублікі Беларусь у Нямеччыне рашучы пратэст з нагоды прысуду, вынесенага судом у Магілёве супрацоўніку Deutsche Welle, журналісту Аляксандру Буракову.
Amnesty International 7 жніўня накіравала ў МУС пэтыцыю з заклікам да ўладаў спыніць ужываньне сілы ў дачыненьні да мірных дэманстрантаў.
Мікалай Лысянкоў назіраў за выбарамі на ўчастку ў Стоўпцах на Ленінскай вуліцы, 95 у будынку фізкультурна-аздараўленчага цэнтру. Паводле Чэрачня, Лысянкова затрымалі за «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў».
У гатэлі "Менск" затрымалі штатных карэспандэнтаў тэлеканала «Настоящее время» – Ірыну Рамалійскую, Юрыя Баранюка і Івана Грэбянюка. Па нашых дадзеных, іх вязуць у Маскоўскі РУУС Менска. Прычына затрыманьня на гэты момант невядомая.
Прэм’ер Раман Галоўчанка кажа пра стымуляцыю накапляльных пэнсій. Разьбіраемся, што з пэнсійнай сыстэмай цяпер і што яе чакае ў будучыні.
Экс-прэтэндэнт на пасаду прэзыдэнта Беларусі, былы кіраўнік Парку высокіх тэхналёгій Валер Цапкала заявіў, што ня вернецца ў Беларусь пры ўладзе Аляксандра Лукашэнкі.
Адвакат кажа, што Шкляраў упэўнены ў палітычных матывах затрыманьня — за камэнтары ў ягоным блогу.
Валянцін Стэфановіч з Праваабарончага цэнтра «Вясна» адказаў на крытыку старшынёй ЦВК Лідзіяй Ярмошынай плятформы альтэрнатыўнага падліку галасоў «Голас».
Міністры замежных спраў Нямеччыны, Францыі і Польшчы выказалі занепакоенасьць сытуацыяй у Беларусі і заклікалі правесьці сумленныя выбары, гаворыцца ў Твітары МЗС Польшчы.
Загрузіць яшчэ