«Сакратар Пампэо пацьвердзіў моцную прыхільнасьць ЗША да сувэрэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасьці Беларусі».
Нафта і золата падаражэлі на фоне нестабільнасьці на Блізкім Усходзе, выкліканым забойствам іранскага генэрала Касэма Сулеймані. Пра гэта паведамляе агенцтва Bloomberg.
Лідэра апазыцыі і сьпікера Нацыянальнай асамблеі Вэнэсуэлы Хуана Гуайдо і ягоных прыхільнікаў не пусьцілі ў парлямэнт 5 студзеня, у дзень галасаваньня за новага сьпікера.
Візыт дзяржаўнага сакратара ЗША Майка Пампэо ў Менск, часова адкладзены праз падзеі ў Іраку, зьяўляецца сыгналам, што Аляксандар Лукашэнка спрабуе «гуляць у старую гульню з новымі гульцамі».
Былы дэпутат Вярхоўнага Савету і член Прэзыдыюму ВС, першы амбасадар Беларусі ў Нямеччыне Пётра Садоўскі падрыхтаваў заяву, якую мае намер зачытаць на заключным пасяджэньні суда ў ягонай справе за ўдзел у акцыях у абарону незалежнасьці Беларусі. Паседжаньне адбудзецца 9 студзеня.
Міністэрства інфармацыі вынесла пісьмовае папярэджаньне ТАА «Мэдыятэк» у сувязі з распаўсюджваньнем з дапамогай інтэрнэт-рэсурсу tvbox. by замежных тэлепраграм, дазвол на распаўсюд якіх на тэрыторыі Беларусі не выдаваўся.
Шмат рэчаў, да якіх мы пасьпелі прызвычаіцца, папросту не існавалі да 2000 году. Ці зможаце вы адрозьніць тое, што зьявілася за апошнія два дзесяцігодзьдзі, ад ранейшых вынаходніцтваў, праектаў і людзей?
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп прыгразіў Іраку сур’ёзнымі санкцыямі ў выпадку, калі Багдад распачне «варожыя дзеяньні» ў дачыненьні да Вашынгтона.
Кандыдат ад апазыцыйнай Сацыял-дэмакратычнай партыі Харватыі Зоран Міланавіч перамагае ў другім туры выбараў кіраўніка дзяржавы.
Іран абвясьціў у нядзелю ўвечары аб пятым, фінальным кроку адыходу ад дамоўленасьцяў у рамках Супольнага усёабдымнага пляну дзеяньняў па сваёй атамнай праграме.
На 70-м годзе жыцьця памёр былы дэпутат Вярхоўнага Савету 12-га скліканьня Ўладзімер Станкевіч.
Генэральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг прыняў рашэньне правесьці ў панядзелак «ў тэрміновым парадку» паседжаньне Паўночнаатлянтычнай рады ў сувязі з абвастрэньнем сытуацыі на Блізкім Усходзе пасьля гібелі ў Іраку іранскага генэрала Касэма Сулеймані.
У нядзелю, 5 студзеня, рада прадстаўнікоў (парлямэнт) Іраку прагаласаваў за разрыў дамовы з заходняй кааліцыяй у барацьбе з «Ісламскай дзяржавай» і за вывад замежных войскаў з краіны, перадае тэлеканал «Аль-Арабія».
У нядзелю ў Харватыі праходзіць другі тур прэзыдэнцкіх выбараў. На пасаду кіраўніка дзяржавы прэтэндуюць дзейная прэзыдэнтка Калінда Грабар-Кітаравіч і былы прэм’ер-міністэр краіны, лідэр апазыцыйнай Сацыял-дэмакратычнай партыі Зоран Міланавіч.
Міністэрства ўнутраных справаў не знайшло парушэньняў санітарных нормаў у менскім Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў, паведамляе праваабарончы сайт spring96.org.
Бізнэсовец уваходзіць у ТОП-20 расейскіх мільярдэраў. Яго актывы ацэньваюцца ў памеры больш як 6 мільярдаў даляраў.
У Багдадзе прайшла цырымонія разьвітаньня з загінулым іранскім генэрала Касэмам Сулеймані. На вуліцы выйшлі тысячы чалавек. Людзі несьлі партрэты Сулеймані, сьцягі Іраку і іракскіх апалчэнцаў, ляяльных генэралу. Падчас шэсьця яны выкрыквалі лёзунг «Сьмерць Амэрыцы».
Полацкія актывісты сацыял-дэмакратычнай партыі «Народная грамада» зладзілі пікет у падтрымку незалежнасьці Беларусі.
Ноччу 3 студзеня стала вядома пра гібель аднаго з самых уплывовых чыноўнікаў Ірану — камандзіра элітнага падразьдзяленьня іранскага Корпусу вартавых Ісламскай рэвалюцыі генэрал-маёра Касэма Сулеймані.
4 студзеня зь пятай спробы адвакату былога кандыдата ў дэпутаты Станіслава Шашка ўдалося наведаць яго ў цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на завулку Акрэсьціна. Дагэтуль абаронцам 4 разы адмаўлялі ў наведваньні турмы — нібыта праз брак «вольных памяшканьняў для сустрэчаў».
Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда, хутчэй за ўсё, не паедзе на Сусьветны форум памяці ахвяраў Галакосту, які адбудзецца ў Ізраілі. Адна з асноўных прычынаў адмовы Дуды ад паездкі палягае ў тым, што галоўным госьцем павінен быць прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін.
Лукашэнка публічна пацікавіўся, чаму яму прапанавалі кандыдатуру Аляксандра Чарвякова — ці не зьвязана гэта з тым, што цяперашняму першаму віцэ-прэм’еру і былому міністру эканомікі Дзьмітрыю Крутому «выгадна будзе і зручна працаваць».
У 2019 і 2018-м першымі ўказамі Лукашэнкі за год былі ўказы аб прысуджэньні прэзыдэнцкіх прэміяў. Сёлета адпаведнага ўказу пра прэміі яшчэ не было.
Выбарчая каммісія Гішпаніі вырашыла 3 студзеня выключыць кіраўніка Каталёніі Кіма Тору з рэгіянальнага парлямэнту, што цягне за сабой страту пасады прэзыдэнта жэнэралітэту Каталёніі.
ЗША вырашылі накіраваць на Блізкі Ўсход каля 3 тысяч салдат са складу 82-й паветрана-дэсантнай дывізіі. Як паведамляе Reuters са спасылкай на Пэнтагон, рашэньне прынятае ў якасьці меры засьцярогі на фоне росту пагрозаў у адрас ЗША.
«Ня лепшым этапам у эканамічным супрацоўніцтве з расейскімі партнэрамі» назвалі ў дзяржаўным канцэрне «Белнафтахім» сытуацыю вакол заключэньня кантрактаў з Расеяй на пастаўку нафты для беларускіх нафтаперапрацоўчых заводаў.
Падводзячы вынікі дзесяцігодзьдзя, Свабода прааналізавала дзесяць нявыкананых абяцаньняў беларускіх уладаў.
Міністэрства юстыцыі ЗША чарговы раз апублікавала службовыя дакумэнты ФБР, якія ўключаюць допыты ключавых сьведак у справе аб імаверным умяшаньні Расеі ў амэрыканскія прэзыдэнцкія выбары 2016 году.
Беларусь прапанавала рэалізаваць варыянт разавай пастаўкі нафты з рэсурсаў незалежных пастаўшчыкоў з мэтай павелічэньня запасаў сыравіны на НПЗ на час правядзеньня перамоў, паведаміла агенцтву Інтэрфакс крыніца ў галіне.
Яе будуць складвацца адносіны Беларусі і Расеі сёлета, ці вызначыць нафтавы крызіс у пачатку году дынаміку стасункаў? На якія прэзыдэнцкія выбары будуць падобныя сёлетнія — на выбары 2015-га ці 2010-га гадоў? Ці дакаціцца да Беларусі сусьветная хваля забурэньняў — Парыж, Ганконг, Бэйрут, Багдад?
Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда, хутчэй за ўсё, не паедзе на Ўсясьветны форум памяці ахвяраў Галакосту, які адбудзецца ў Ізраілі.
Найвышэйшы орган бясьпекі Ірана заявіў у пятніцу, што ЗША будуць прыцягвацца да адказнасьці за забойства камандуючага Іранскімі сіламі Quds Касэма Сулеймані, заявіўшы, што дзеяньні Вашынгтону сталі найгоршай памылкай у рэгіёне.
Беларусь перапрацоўвае нафту з Расеі з савецкіх часоў і ніколі ўсур’ёз не задумвалася пра тое, каб гэта зьмяніць. Так лічыць кіраўнік навукова-дасьледчага цэнтру Мізэса Яраслаў Раманчук.
Прэм’ер-міністар Чарнагорыі Душка Маркавіч назваў «нецывілізаваным» пратэст футбольных заўзятараў каля будынку чарнагорскай амбасады ў Бялградзе і спробу падпалу чарнагорскага сьцяга.
Ва ўкраінскай дзяржаўнай кампаніі «Укртранснафта», якая ажыцьцяўляе транзыт расейскай нафты ў эўрапейскія краіны, заяўляюць, што з пачатку году транспартаваньне гэтай сыравіны ў Эўропу ажыцьцяўляецца ў плянавым рэжыме.
Іран адпомсьціць ЗША за забойства генэрала Касэма Сулеймані ў аэрапорце Багдаду. Пра гэта заявіў вярхоўны лідэр Ірану аятала Алі Хамэнэі.
На фоне чарговага нафтавага канфлікту глядзім, як Уладзімір Пуцін і Аляксандар Лукашэнка спрачаліся наконт цаны на расейскую нафту і газ для Беларусі, а ў Эўропу перакрываліся пастаўкі энэргарэсурсаў.
Грэцыя, Кіпр і Ізраіль падпісалі пагадненьне аб будаўніцтве 1900-кілямэтровага падводнага трубаправоду для транспартаваньня прыроднага газу з усходняга Міжземнамор’я ў Эўропу.
Суд у Бэльгіі прыпыніў экстрадыцыю былога кіраўніка Каталёніі Карлэса Пудждэмона ў Гішпанію. На радзіме палітыка абвінавачваюць у мяцяжы і растраце дзяржаўных сродкаў пасьля арганізацыі рэфэрэндуму аб незалежнасьці Каталёніі.
Сулеймані лічыўся адным з самых уплывовых людзей Корпусу вартавых ісламскай рэвалюцыі і вайсковых структураў Ірану. Разам з Сулеймані быў забіты намесьнік камандзіра Сілаў народнай мабілізацыі — узброенай групоўкі, што падтрымліваецца Іранам.
Там турэцкія вайсковыя спэцыялісты могуць супрацьдзейнічаць войскам генэрала Халіфы Хафтара, на баку якіх ваююць расейскія найміты.
Як паведаміла Свабодзе інфармаваная крыніца, Дзьмітрыя Новікава 29 сьнежня 2019 году абмянялі на ўкраінскіх вайскоўцаў на кантрольным пункце «Маёрскае» ў Данецкай вобласьці.
Шмат хто з актывістаў сустрэў новы 2020 год за кратамі ў ізалятары на Акрэсьціна, адбываючы арышты за пратэсты супраць інтэграцыі з Расеяй.
Гэта можа затрымаць пачатак крымінальнага працэсу ў дачыненьні да яго на некалькі месяцаў.
Агулам за пратэсты супраць інтэграцыі ў канцы мінулага году прынамсі 11 чалавек асудзілі на адміністрацыйны арышт.
Амбасада ЗША ў Багдадзе абвясьціла аб прыпыненьні працы з прычыны акцый пратэсту, якія праходзілі каля будынка дыпляматычнай місіі з 31 сьнежня.
Паліцыя Ганконгу арыштавалі больш за 400 чалавек пасьля масавых пратэстаў 1 студзеня, паведамляе Reuters. У гэты дзень на вулічныя пратэсты выйшлі некалькі дзясяткаў тысяч чалавек.
З нагоды 111 гадоў з дня нараджэньня Сьцяпана Бандэры, аднаго з ідэолягаў і тэарэтыкаў украінскага нацыяналістычнага руху XX стагодзьдзя, ва Ўкраіне адбыліся шэсьці з паходнямі.
Расейскае дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва Sputnik заявіла, што з 1 студзеня спыняе сваю дзейнасьць у Эстоніі. Перад гэтым 35 яго работнікаў звольніліся пад пагрозай крымінальнага перасьледу.
Удзельнікі праіранскіх фармаваньняў і актывісты, якія іх падтрымліваюць, зьнялі аблогу амбасады ЗША ў Багдадзе. Ірацкія сілы бясьпекі ўзялі пад кантроль пэрымэтар дыпляматычнага прадстаўніцтва.
Загрузіць яшчэ