У Лёндане брытанскі прэм’ер-міністар Борыс Джонсан 24 студзеня падпісаў пагадненьне аб выхадзе Вялікабрытаніі з Эўразьвязу. Ён назваў гэтую падзею «фантастычным момантам».
Ці праўда, што расейская нафта для Беларусі таньнейшая за любую альтэрнатыву? Чаму ранейшыя альтэрнатыўныя пастаўкі нафты з Вэнэсуэлы і Азэрбайджану ня сталі сталымі? Якой мэты дасягае Лукашэнка канфліктам наконт нафты ў стасунках з Расеяй?
Дылема дыктатара — ці захаваць непадзельную ўладу да скону, але з рызыкай непрадказальных наступстваў пасьля сыходу, ці падзяліцца зь пераемнікам.
Алену Янушкоўскую і Аляксандра Якушова судзілі паводле ч.1 арт 23.34 КаАП РБ — за «парушэньне парадку правядзеньня масавых мерапрыемстваў». Абое не прыйшлі на суды.
У Менск — з Кіева. Пасьля — у Нур-Султан.
Усе папярэднія суды над Казловым за сьнежаньскія акцыі сканчаліся аднолькава: 7 разоў па 15 сутак.
Старшы эканаміст BEROC Зьміцер Крук адказвае на пытаньне, колькі будзе каштаваць Беларусі «нафтавая вайна» з Расеяй, расказвае пра эканамічныя пэрспэктывы на гэты год і тлумачыць, чым небясьпечная эміграцыя мэдыкаў і як беларуская эканоміка можа трапіць у «пастку беднасьці».
У швайцарскім Давосе скончыўся Ўсясьветны эканамічны форум. У юбілейнай 50-й сустрэчы ўзялі ўдзел лідэры дзяржаў, прадстаўнікі міжнародных арганізацый і бізнэсу, вядомыя міжнародныя актывісты.
Урад Баўгарыі высылае з краіны двух расейскіх дыпляматаў па абвінавачаньні ў шпіянажы.
«Хопіць глядзець па баках і быць пухнатымі і белымі. У нас ёсьць свае інтарэсы, свая дзяржава і свой народ, і мы павінны іх абараніць, чаго б нам гэта ні каштавала».
У старшыні КДБ iPhone 6, у былога ахоўніка Лукашэнкі Huawei Mate 8. «Смартфон КДБ» пакуль ня бачылі ў руках чыноўнікаў.
24 студзеня ў цэнтры Багдаду сабраліся тысячы іракцаў пасьля таго, як вядомы шыіцкі клірык Мактад аль-Садр заклікаў да «мільённага» пратэсту супраць вайсковай прысутнасьці ЗША ў Іраку.
Раней ён казаў, што тут пакажуць «шлях, па якім трэба мадэрнізаваць прадпрыемствы ніжэйшага ўзроўню». Шлях прывёў да банкруцтва.
Аляксандар Лукашэнка 24 студзеня расказаў пра альтэрнатыву расейскім пастаўкам нафты ў Беларусь.
ФСБ Расеі абвясьціла пра затрыманьні ў анэксаваным Крыме мясцовага жыхара, які нібыта быў агентам украінскіх спэцслужбаў. Сьцьвярджаецца, што па заданьні Кіева ён абсталяваў у Сімфэропалі схрон з боепрыпасамі і выбухоўкай.
Аляксандар Лукашэнка 24 студзеня пракамэнтаваў канфлікт з Расеяй наконт паставак нафты ў Беларусь.
Прэзыдэнт Эўрапейскай камісіі Урсула фон дэр Ляен і кіраўнік Эўрапейскай Рады Шарль Мішэль у пятніцу, 24 студзеня, падпісалі дамову аб выхадзе Вялікабрытаніі з Эўрапейскага Зьвяза.
«Новая газета» 23 студзеня апублікавала «маніфэст грамадзян Расеі» супраць канстытуцыйнага перавароту і ўзурпацыі ўлады. Тэкст звароту публічна падпісалі 20 чалавек, непублічныя подпісы зьбіраюць праз Google-форму.
Адвакаты Трампа на слуханьнях аб імпічмэнце ў Сэнаце ЗША разгарнулі дыскусію вакол былога віцэ-прэзыдэнта Байдэна. Ініцыятары імпічмэнту, прадстаўнікі Дэмакратычнай партыі вымушаныя былі апраўдвацца.
Украінскія чыноўнікі маюць намер перакрыць марскі падыход да анэксаванага Крыму. Для гэтага ў «Дзяржгідраграфіі Ўкраіны» працуюць над стварэньнем марскога рэжымнага раёну вакол паўвострава.
Пасьля выхаду Брытаніі з ЭЗ пачнецца пераходны пэрыяд да канца гэтага году. Да 31 сьнежня павінна быць заключана новае гандлёвае пагадненьне.
«У чым жа тады сэнс галасаваньня, калі прэзыдэнт да таго моманту ўжо падпіша законапраект?» — спыталася журналістка Бі-бі-сі ў спікера Дзярждумы Вячаслава Валодзіна.
23 студзеня ў Сэнаце праходзіць другое з трох пасяджэньняў, адведзеных для выступленьняў абвінаваўцаў.
У расейскім Екацярынбургу падчас пагрузкі ў фуру зьбег слон італьянскага цырку. На працягу некалькіх хвілінаў ён гуляў па вуліцах і качаўся ў сьнезе
Генпракуратура Баўгарыі сёньня афіцыйна абвінаваціла трох грамадзянаў Расеі ў спробе атруціць баўгарскага гандляра зброяй Эміліяна Гебрэва, а таксама ягонага сына і супрацоўніка ягонай кампаніі Emco.
Павал Севярынец у праекце «Морква» расказвае пра тое, як ён ставіцца да арыштаў, чаму моліцца на акцыях, ці крыўдзіцца на абвінавачваньні ў графаманстве і што думае пра сэкс.
Паліцыя арганізавала праверку ў дачыненьні да Даўгаполава ў сувязі са скаргай, якая паступіла на абразу пачуцьцяў вернікаў.
У Ізраілі адкрыўся Сусьветны форум памяці ахвяр Галакосту. Мерапрыемства, прысьвечанае 75-й гадавіне вызваленьня нацысцкага лягера сьмерці «Аўшвіц» на тэрыторыі акупаванай немцамі Польшчы, праходзіць у мэмарыяльным комплексе «Яд Вашэм» у Ерусаліме.
«У нас шчыльныя працоўныя адносіны з украінскімі партнэрамі, і мы не хацелі б іх абражаць».
Ва ўладаў папрасілі дазвол зладзіць акцыю на плошчы Свабоды, у парку каля Опэрнага тэатру або на пляцоўцы каля Палаца спорту.
Дэпутаты Дзярждумы прынялі ў першым чытаньні законапраект аб папраўках у Канстытуцыю, прапанаваны прэзыдэнтам.
Сусьветнае антыдопінгавае агенцтва (WADA) прыпыніла дзеяньне ліцэнзіі Маскоўскай антыдопінгавай лябараторыі. Як паведамляецца на сайце арганізацыі, гэтае рашэньне будзе дзейнічаць да канца дысцыплінарнага разбору.
Мэнэджэры дэмакратаў па імпічмэнце завяршылі першы дзень прадстаўленьня сваіх абвінавачваньняў супраць прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа і довадаў на карысьць яго зьняцьця з пасады.
Дзясяткі сусьветных лідэраў прымуць удзел у Сусьветным форуме Галакосту, арганізаваным 23 студзеня ў Яд Вашэме, напярэдадні 75-годзьдзя вызваленьня нацысцкага канцлягера Аўшвіц-Біркенаў.
Аргентына дагнала, Вануату вырываецца наперад.
Пакуль Беларусь чакае першую партыю нафты з Нарвэгіі, прадстаўнік Расеі выказаў спадзеў на ўрэгуляваньне нафтагазавага канфлікту Масквы і Менску.
Парлямэнт Вялікай Брытаніі прагаласаваў за тое, каб краіна пакінула Эўрапейскі зьвяз 31 студзеня.
На прапанову заняць па прыкладзе Лі Куан Ю ў Сынгапуры пост «настаўніка» будучага новага кіраўніка дзяржавы Ўладзімір Пуцін адказаў, што такая сытуацыя была б пагібельнай для Расеі.
Украінскі прэзыдэнт Уладзімір Зяленскі адзначыў, што Ўкраіна бачыць сваю будучыню ў Эўрапейскім зьвязе, і прапанаваў узяць краіну ў склад Зьвязу замест Вялікабрытаніі, якая выходзіць зь яго
Чачэнскі чыноўнік адмовіўся верыць словам 22-гадовай ураджэнкі Грознага Амінат Ларсановой пра тое, што яе катавалі і зьбівалі.
Беларусь заняла 141-е месца з 165 краінаў сьвету ў сёлетнім Індэксе дэмакратыі, які кожны год складае брытанскі аналітычны цэнтар The Economist Intelligence Unit, зьвязаны з часопісам The Economist.
22 студзеня на могілках у Гомельскім раёне прайшла акцыя памяці ў шостую гадавіну гібелі Героя Ўкраіны Міхася Жызьнеўскага.
Раней паведамлялася, што ў сьпіс можа трапіць Беларусь. «Вы бачыце, што адбываецца ў сьвеце, нашая краіна павінна быць у бясьпецы»
Партыя не заключала дамову на ахову, бо ня мела патрэбы ў ахове — сама забясьпечвала парадак на акцыі.
Грэцкі парлямэнт 22 студзеня выбраў 64-гадовую юрыстку Катэрыну Сакелярапулю прэзыдэнтаў краіны.
Агулам, паводле інфармацыі Дзяржаўнай службы статыстыкі Ўкраіны, у студзені-лістападзе 2019 году беларускі экспарт ва Ўкраіну зьменшыўся на 3,6% — да 3,432 мільярда даляраў.
Спачатку аштрафавалі за пратэст супраць інтэграцыі, а цяпер нібыта «сядзіць за хуліганку».
Выданьне Politico паведаміла 21 студзеня, спасылаючыся на ананімныя крыніцы ў Белым доме, што ў сьпіс краінаў, на якія распаўсюджваюцца амэрыканскія візавыя абмежаваньні, могуць уключыць Беларусь.
На абскарджаньне прысуду Мікалай Салянік прыйшоў з паголенай «пад краты» галавой, накінуў на плечы бел-чырвона-белы сьцяг, на сьпіну наляпіў партрэт Лукашэнкі, прышчапіў сябе ланцугом да стойкі ў зале суду і абвясьціў галадоўку.
Пампэо наведае Лёндан 29–30 студзеня, пасьля будзе ў Кіеве 30 студзеня і 1 лютага, адтуль прыедзе ў Менск, дзе будзе некальки гадзін, і 1–2 лютага паляціць у Нур-Султан, а 2–3 лютага будзе ў Ташкенце.
Загрузіць яшчэ