Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў у пятніцу, што аддаў распараджэньне амэрыканскім кампаніям пакінуць Кітай.
Кіраўніца расейскай праваабарончай арганізацыі «Русь сидящая» Вольга Раманава — пра разнос, учынены Лукашэнкам сілавікам, і пра параўнаньне беларускай і расейскай праваахоўных сыстэмаў.
Рэспубліканская партыя ЗША пачала прадаваць на сваім сайце футболкі, на якіх востраў Грэнляндыя, што належыць Даніі, і тэрыторыя Злучаных Штатаў пафарбаваныя ў колеры амэрыканскага сьцяга.
Дзяржаўная беларуская нафтавая кампанія наняла амэрыканскага лабіста, каб атрымаць ліцэнзію ад міністэрства фінансаў ЗША.
23 жніўня 1939 году спаўняецца 80 гадоў з моманту падпісаньня Пакта Молатава-Рыбэнтропа. Тады СССР і нацысцкая Нямеччына падпісалі дамоўленасьць аб ненападзе, а ў сакрэтным пратаколе да яе замацавалі дамову аб фактычным падзеле Ўсходняй Эўропы і краінаў Балтыі.
Ацэначная місія Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека (БДІПЧ) Арганізацыі бясьпекі і супрацы ў Эўропе (АБСЭ), якая прызнаецца найбольш кваліфікаванай і дасьведчанай у справе правядзеньня выбараў, 26 жніўня прылятае ў Беларусь.
Чаму менавіта цяпер Аляксандар Лукашэнка выступіў з крытыкай праваахоўных органаў? Адказвае старшыня праўладнага Саюзу пісьменьнікаў Беларусі Мікалай Чаргінец, які раней служыў у праваахоўных органах, мае званьне генэрал-лейтэнанта.
Траціна ўсіх каньякоў, якія прадаюцца ў Беларусі, — грузінскай вытворчасьці. Такую інфармацыю агучыў старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімер Андрэйчанка, прымаючы ў Менску грузінскую дэлегацыю на чале з прэм’ерам Мамукам Бахтадзэ.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін заявіў на апэратыўнай нарадзе з пастаяннымі чальцамі Савета Бясьпекі, што РФ будзе забясьпечваць сваю бясьпеку пасьля выхаду ЗША з Дамовы аб ракетах сярэдняй і малой далёкасьці ў аднабаковым парадку.
Плян злучыць Талін і Хэльсынкі чыгункай зьявіўся яшчэ ў 90-я гады мінулага стагодзьдзя, але на яго бракавала грошай. Сёлета ідэя ажыла нанова дзякуючы Пэтэру Вэстэрбэку. Гэта адзін з самых багатых эстонцаў, стваральнік гульні «Angry Birds».
Нешта могуць падпісаць у верасьні.
Заснавальнік Фонду барацьбы з карупцыяй Аляксей Навальны раніцай 23 жніўня выйшаў са спэцпрыёмніка пасьля адбыцьця адміністрацыйнага арышту. Пра гэта ў твітэры паведаміла ягона прэс-сакратарка Кіра Ярмыш.
Справа ў выпрабаваньнях крылатай ракеты, якія сталі законнымі пасьля таго, як і Расея, і ЗША выйшлі з дамовы, што абмяжоўвала такія запускі.
Улады Расеі і Ўкраіны папярэдне дамовіліся аб абмене 33 расейцаў на 33 украінцаў, паведамляе агенцтва РБК са спасылкай на свае крыніцы.
«Богдан спрабуе вывучыць шматгадовы досьвед лідэра Беларусі і перадаць яго "Зэ-камандзе"», — іранізавалі журналісты.
У горадзе зь сярэдзіны ліпеня адбываюцца пратэсты супраць нерэгістрацыі незалежных кандыдатаў на мясцовых выбарах.
Данііл з Воршы кажа, што дырэктар ягонай вучэльні прапанаваў забраць заяву на пікет.
21 жніўня кіраўнік краіны наведаў Іўе, дзе ня быў 11 гадоў, і застаўся вельмі задаволены ўбачаным. Але Белстат сьцьвярджае, што там ня ўсё добра.
Галоўны фундатар перапісу-2019 — Усясьветны банк. Ён выдаў на гэтыя мэты 1,9 мільёна даляраў.
Трох асуджаных ва Ўкраіне расейцаў Максіма Адзінцова, Аляксандра Баранава і Яўгена Мяфёдава павінны бліжэйшым часам абмяняць на ўкраінцаў, якія знаходзяцца ў няволі ў Расеі.
Лукашэнка выказаў незадаволенасьць працай Менгарвыканаму на чале з Шорцам, зьвязваючы свае прэтэнзіі з карумпаванасьцю гарадзкіх уладаў.
Дамова аб міжпарлямэнцкай супрацы паміж Сэймам Польшчы і Палатай прадстаўнікоў Беларусі ў 2019 годзе ня будзе падпісаная, заявілі намесьнікі старшыняў гэтых структураў.
Адміністрацыя Дональда Трампа ўступіла ў перамовы зь людзьмі зь бліжэйшага атачэньня непрызнанага Злучанымі Штатамі і дзесяткамі іншых краінаў прэзыдэнта Вэнэсуэлы Нікаласа Мадура.
Аляксандар Лукашэнка пераблытаў Крупкі і Капыль. Пра «грубую памылку» распавялі 21 жніўня ў эфіры дзяржаўных тэлеканалаў.
Рада Бясьпекі ААН правядзе адкрытае паседжаньне 22 жніўня на запыт Расеі і Кітая, каб абмеркаваць тэставы пуск крылатай ракеты наземнага базаваньня, які правялі Злучаныя Штаты 19 жніўня, паведамляюць заходнія СМІ.
Два вядоўцы вечаровага «Кур’ера» у жывым эфіры заявілі, што пакідаюць канал.
«Гаварыць пра тое, што Расея можа вярнуцца за стол безь якіх-небудзь умоваў — значыць прызнаць слабасьць „Вялікай сямёркі“, — сказаў Макрон. — З нашага боку гэта было б стратэгічнай памылкай і ўхвалай цяперашняй эпохі беспакаранасьці».
Умовай вяртаньня Расеі ў «Вялікую сямёрку» (G7) павінна стаць дэакупацыя Крыму, спыненьне ваенных дзеяньняў на Данбасе і вызваленьне ўкраінскіх палітвязьняў і маракоў, заявіў прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін у аўторак на прэсавай канфэрэнцыі ў Хэльсынкі пасьля перамоваў з прэзыдэнтам Фінляндыі Саўле Нііністэ заявіў, што ўлады Расеі выконваюць правы чалавека і сваіх грамадзян.
Аляксандар Лукашэнка 20 жніўня ўчыніў «разнос» на нарадзе з прадстаўнікамі праваахоўных органаў, якую назваў «гістарычнай». Ён заявіў, што агучвае дэталі з «сакрэтнага дакладу».
22 жніўня 1992 году прэзыдэнт Украінскай Народнай Рэспублікі ў выгнаньні склаў паўнамоцтвы, перадаўшы іх прэзыдэнту Ўкраіны Леаніду Краўчуку. Гэта было часткаю збольшага сымбалічных працэсаў, што ў той час адбываліся ў краінах Усходняй Эўропы, якія толькі што аднавілі сваю незалежнасьць
Даклад, зь якім кіраўнік краіны выступіў 20 жніўня, стаў насамрэч гістарычным і можа каштаваць пасады кіраўнікам адразу некалькіх праваахоўных структур.
Аналітычны рэсурс 1863x.com, які 5 гадоў таму стварыў блогер Эдуард Пальчыс, не абнаўляецца зь лістапада мінулага году. Свабода распытала блогера, ці рады ён, што яго чытаюць у Адміністрацыі прэзыдэнта і як Тэлеграм зьмяніў яго жыцьцё.
Прэмʼер-міністар Даніі Мэтэ Фрэдэрыксэн заявіла, што была «зьдзіўленая і расчараваная» рашэньнем прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа адмовіцца ад заплянаванага на пачатак верасьня візыту ў Данію.
У ноч на 20 жніўня 1968 году войскі краінаў Варшаўскай дамовы ўвайшлі ў Чэхаславаччыну — тым самым пазьбавіўшы людзей ад надзей на лібэралізацыю ў краіне. Адкажыце на 6 пытаньняў пра тыя гістарычныя падзеі.
Уплывовы польскі лева-лібэральны часопіс «Polityka» назваў спрэчку наконт Тадэвуша Касьцюшкі ў Беларусі «геапалітычнай справай».
Але там скарачаецца колькасьць насельніцтва і заробкі далёка не «па пяцьсот».
Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў, старшыня Таварыства беларускай мовы Алена Анісім сказала Свабодзе, што яна цалкам выключае магчымасьць балятавацца кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў ад любой партыі.
Пасёлак Сокал, поле для гольфу і аэрапорт «адрэзалі» ад «родных» акругаў.
Францыя па-ранейшаму лічыць дасягненьне прагрэсу ва ўрэгуляваньні канфлікту на ўсходзе Ўкраіны ключавой умовай запрашэньня Расеі да супрацоўніцтва ў рамках «Вялікай сямёркі».
Суд у Кіеве абавязаў Нацыянальнае антыкарупцыйнае бюро Ўкраіны адкрыць вытворчасьць у дачыненьні да пятага прэзыдэнта Ўкраіны Пятра Парашэнкі і міністра замежных справаў Паўла Клімкіна паводле абвінавачаньня ў злоўжываньні ўладай. Пра што канкрэтна ідзе гаворка і хто пазоўнік — пакуль невядома.
Нічога новага і «сакрэтнага» ў дакладзе пра стан спраў у праваахоўных органах няма, — кажа праваабаронца «Вясны» Валянцін Стэфановіч.
Дацкія палітыкі назвалі абразай адмову прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа ад заплянаванага візыту ў Капэнгаген у пачатку верасьня, перадае агенцтва Ritzau.
Аляксандар Лукашэнка разьнёс працу праваахоўных органаў. Сярод іншага яго абурыла «палачная сыстэма». У праекце «Крызіс у міліцыі», які выйшаў у чэрвені, былыя міліцыянты падрабязна распавялі Свабодзе, як дзеля «палак» іх прымушаюць фальсыфікаваць справы.
«Латвія ня мае электрычнага злучэньня зь Беларусьсю, таму мы ня можам купляць электрычнасьць наўпрост зь БелАЭС. Мы маем злучэньне з Расеяй і зьбіраемся выкарыстоўваць яго для гандлю».
Лукашэнка абурыўся Іўеўскім, Глускім і Копыльскім раёнамі. Ды не згадаў раёны, куды ня езьдзіў ні разу за 25 гадоў.
Ад «палачнай сыстэмы» да зьбіваньняў, кіданьняў за краты і падкідваньня наркотыкаў.
Беларускія спрэчкі пра Касьцюшку — наколькі яны ў сусьветным кантэксьце, ад амэрыканскіх спрэчак пра генэрала Лі да ўкраінскіх спрэчак пра Жукава? Ці ёсьць такія спрэчкі сьведчаньнем недабудаванасьці нацыяў? Ці магчымыя кампрамісы ў войнах за ідэнтычнасьць?
Міністар замежных спраў Нямеччыны Гайка Маас прызнаў, што мае «прынцыпова розныя пазыцыі з Расеяй па многіх пытаньнях», але зьвярнуў увагу на неабходнасьць дыялёгу.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп увечары 20 жніўня аб’явіў аб адтэрміноўцы свайго афіцыйнага візыту ў Данію праз адмову прэмʼер-міністаркі краіны абмяркоўваць пытаньне аб магчымай куплі Грэнляндыі Злучанымі Штатамі.
Загрузіць яшчэ