Пасьля выбуху 8 жніўня ў вайсковай частцы ў Архангельскай вобласьці чатыры расейскія станцыі маніторынгу радыяцыйнага фону нечакана перасталі перадаваць дадзеныя і дзяліцца імі з замежнымі калегамі.
Што здолеў зрабіць і чаго не зрабіў кіраўнік ураду, прызначаны год таму Як мяняліся ключавыя парамэтры эканомікі, на якія зважаюць усе: заробак, беспрацоўе, інфляцыя Чым адрозьніваецца ўрад Румаса ад ураду Кабякова?
Прэм’ер-міністар Італіі Джузэпэ Контэ у аўторак падчас свайго выступу ў сэнаце заявіў, што мае намер падаць у адстаўку.
Лідэры апазыцыйнай партыі Міхэіла Саакашвілі «Адзіны нацыянальны рух», выказалі абурэньне з гэтай нагоды.
Ён быў адзіным кандыдатам на пасаду.
Таксама Лукашэнка заявіў, што ў людзей «часам складваецца ўражаньне, што супрацоўнікаў праваахоўных органаў перадусім цікавяць не жыцьцё і лёс чалавека, а лічбы і рэйтынгі, якімі вымяраецца эфэктыўнасьць іхнай працы».
Масква пракамэнтавала выпрабаваньне амэрыканскай крылатай ракеты, якое было б забароненае ў рамках спыненай Дамовы аб ракетах сярэдняй і малой дальнасьці, паведамляе «Голас Амэрыкі».
Жонка прэзыдэнта Францыі Брыджыт Макрон адкрывае школу для дарослых без адукацыі і беспрацоўных, дзе зьбіраецца сама выкладаць клясычную літаратуру і культуру, паведамляе France 3.
20 жніўня — роўна 100 гадоў з дня сьмерці Івана Луцкевіча — аднаго з трох бацькоў сучаснай беларускай нацыі. Гэта Вацлаў Іваноўскі, браты Іван і Антон Луцкевічы.
Аляксандар Лукашэнка 19 жніўня прызначыў Андрэя Кунцэвіча намесьнікам кіраўніка сваёй адміністрацыі, куратарам пытаньняў ідэалёгіі.
Генэральная пракуратура Ўзбэкістану распачала новыя крымінальныя справы ў дачыненьні да Гюльнары Карымавай — старэйшай дачкі першага прэзыдэнта краіны, нябожчыка Іслама Карымава.
Міністэрства абароны ЗША абвясьціла аб праведзеным выпрабаваньні крылатай ракеты наземнага базаваньня.
Чатыры чалавекі правялі пікет супраць закону аб адтэрміноўках ў Тучынскім сквэры ў Менску. Пікетоўцы трымалі плякаты, а таксама распавядалі мінакам пра сутнасьць закону і яго наступствы. Яны выгуквалі лёзунг «Вучоба — важней!».
Прадстаўніца пракуратуры зьвязвае гэта са справай супраць дырэктара Нацыянальнага антыкарупцыйнага бюро.
Нягледзячы на тое, што на афіцыйным узроўні Расея па-ранейшаму адмаўляе дачыненьне сваёй арміі да падзеяў на Данбасе, шматлікія фота і відэасьведчаньні ў інтэрнэце кажуць пра адваротнае.
Правацэнтрысцкая кааліцыя мае намер «закрыць» усе 110 выбарчых акругаў на лістападаўскіх выбарах у Палату прадстаўнікоў. Прадстаўнікі кааліцыі назвалі сёньня 5 мэтаў удзелу ў выбарах.
Журналіст, былы ідэоляг Магілёўшчыны, Андрэй Кунцэвіч цяпер стаў галоўным ідэолягам Беларусі. 19 жніўня Лукашэнка прызначыў яго намесьнікам кіраўніка сваёй адміністрацыі. Кунцэвіч будзе курыраваць пытаньні ідэалёгіі, грамадзкія аб’яднаньні і СМІ. Свабода ўважліва паглядзела ягоную біяграфію.
Удзельнікі форуму беларускай інтэлігенцыі ў Чарнігаве запатрабавалі ад уладаў Беларусі безумоўнага выкананьня канстытуцыйных правоў грамадзян Беларусі.
Аляксандар Лукашэнка 19 жніўня прызначыў Андрэя Кунцэвіча намесьнікам кіраўніка сваёй адміністрацыі. Кунцэвіч будзе курыраваць пытаньні ідэалёгіі, грамадзкія аб’яднаньні і сродкі масавай інфармацыі, паведамляе прэс-служба Лукашэнкі.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што Вашынгтон сапраўды разглядае магчымасьць набыцьця Грэнляндыі ў Даніі. Раней пра гэта пісалі СМІ са спасылкай на крыніцы. Трамп пацьвердзіў гэтую інфармацыю і дадаў, што гэтая тэма не прыярытэтная.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп перасьцярог Кітай ад паўтору падзеяў 1989 году ў Ганконгу, калі пратэсты на Пэкінскай плошчы Цяньаньмэнь былі жорстка задушаныя. Ён папярэдзіў Кітай, што падобныя дзеяньні Пэкіну могуць сарваць гандлёвыя перамовы паміж ЗША і Кітаем.
Перабоі з пастаўкамі мэдыкамэнтаў, харчаваньня і паліва могуць працягнуцца да паўгода, гаворыцца ў дасье, падрыхтаваным урадам пад кодавай назвай «Апэрацыя жоўты молат».
Было б лепш, каб Вялікабрытанія выйшла з Эўразьвязу паводле дамовы аб выхадзе, але калі гэтага не атрымаецца дамагчыся, то Нямеччына гатовая «і да іншых варыянтаў».
Пратэстоўцы зноў выйшлі на вуліцы, нягледзячы на папярэджаньні кітайскіх і мясцовых уладаў.
Расейскі апазыцыйны палітык Ільля Яшын зноў затрыманы на выхадзе з спэцпрыёмніка ў Маскве, дзе ён адбываў ужо трэці адміністрацыйны арышт.
Нягледзячы на патрабаваньне міліцыі спыніць несанкцыянаваную акцыю, у цэнтры Берасьця прайшоў чарговы пікет супраць акумулятарнага заводу. Гэта ўжо 197-ы тыдзень запар, як берасьцейцы выходзяць пратэставаць.
Штаб-кватэра амэрыканскага праекту «Артэміда», у рамках якога адбудзецца палёт на Месяц, пачала працу ў штаце Алабама, у Гантсьвіле, дзе разьмешчаны Цэнтар касьмічных палётаў імя Маршала.
Ва ўкраінскім горадзе Чарнігаў сёньня пачаўся форум беларускай і ўкраінскай інтэлігенцыі ў падтрымку стварэньня незалежнай праваслаўнай царквы ў Беларусі.
Першая місія міжнародных назіральнікаў на выбарах у Палату прадстаўнікоў Беларусі будзе акрэдытаваная 4 верасьня. Як удакладніла старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына, гэта місія Выканкаму СНД.
Студэнта маскоўскай Вышэйшай школы эканомікі Ягора Жукава абвінавачваюць ва ўдзеле ў масавых беспарадках і кіраваньні імі падчас несанкцыянаванага пратэсту 27 ліпеня 2019 году ў цэнтры Масквы.
Хто фармуе нацыянальны Пантэон? Ці можна прыкладаць да дзеячоў мінулага сёньняшнія ўяўленьні? Хто герой, а хто не — гэта пытаньне фактаў ці інтэрпрэтацыяў?
«На жаль, ліст міністра мяне не задаволіў».
Суд у Кіргізстане пакінуў пад арыштам былога прэзыдэнта краіны Алмазбека Атамбаева. Ён застанецца пад вартай да 26 жніўня. Абарона прасіла зьмяніць палітыку меру стрыманьня.
Старшыня ЦВК заявіла, што калі зьмены ў Выбарчы кодэкс і будуць сёлета ўхваленыя, то пачнуць дзейнічаць не раней 2020 году.
Па выніках году будзе падлічана, колькі загінула скаціны ў кожнай вобласьці Беларусі і ў цэлым па краіне, заявіў Аляксандар Лукашэнка ў ходзе наведваньня 16 жніўня Старадароскага раёну Менскай вобласьці.
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў, старшыня ТБМ Алена Анісім расказвае пра свае паразы і перамогі ў парлямэнце, тлумачыць, за што перад ёй выбачаўся Аляксандар Лукашэнка, і заяўляе пра намер вылучацца на прэзыдэнцкіх выбарах.
Раіса Атамбаева, жонка экс-прэзыдэнта Кіргізстану Алмазьбека Атамбаева, заявіла журналістам 16 жніўня, што на яе таксама рыхтуюцца завесьці крымінальную справу, піша «Радио Азаттык».
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп выказаўся ў абарону сваёй эканамічнай палітыкі і сваёй пазыцыі ў гандлёвай вайне з Кітаем, у той час як асьцярогі з нагоды магчымай рэцэсіі кінулі цень на цэнтральны элемэнт ягонай перадвыбарнай кампаніі.
Ізраіль вырашыў не пускаць у краіну чальцоў Палаты прадстаўнікоў ЗША, дэмакратак Рашыду Тлаіб і Ільхан Амар. Абедзьве яны першыя жанчыны-мусульманкі, выбраныя ў Кангрэс.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп абмяркоўваў са сваімі дарадцамі магчымасьць набыцьця Злучанымі Штатамі Грэнляндыі. Пра гэта паведамляе газэта The Wall Street Journal са спасылкай на крыніцы ўнутры Белага дома.
«Да гэтага часу гэта адбывалася празь Літву і беларуска-літоўскую мяжу. Але цяпер Літва хоча закрыць гэты шлях для гандлю, таму Латвія хоча адкрыць сваю мяжу. Гэта азначае толькі тое, што гандляры з Расеі і Беларусі тэарэтычна змогуць прадаваць электрычнасьць».
«Мяне выклікалі ў каледж адносна правядзеньня пікету. Дырэктар таксама спрабаваў даць мне „рэкамэндацыі“, што гэтага рабіць ня варта, бо на мне будзе нейкае „кляймо“ і навошта падстаўляць каледж».
Новаму складу дэпутатаў давядзецца праводзіць канстытуцыйную мадэрнізацыю, кажа ён.
Амбасадарку Вялікай Брытаніі ў Беларусі Фіёну Гіб запомняць як абаронцу правоў ЛГБТ-супольнасьці. У канцы жніўня, калі скончыцца яе кадэнцыя, зь Беларусі яна павязе льняныя ручнікі і сыр.
Дарадца прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа па нацыянальнай бясьпецы Джон Болтан, камэнтуючы сытуацыю з выбухам на марскім палігоне ў Нёнаксе пад Северадзьвінскам, абвінаваціў Расею ў крадзяжы тэхналёгій гіпэргукавай зброі.
Новыя абвінавачваньні ў карупцыі прад’явілі былому прэзыдэнту Кіргізстану Алмазьбеку Атамбаеву ў сувязі з набыцьцём надзелу ў вёсцы Кой-Таш пад Бішкекам, паведаміў «Інтэрфаксу» адвакат Сяргей Сьлесараў.
Расейскія ўлады 14 жніўня абвясьцілі аб палёце двух ядзерных бамбавікоў Ту-160 на Чукотку — рэгіён на крайняй поўначы Расеі, які мяжуе празь Берынгаў праліў з амэрыканскім штатам Аляска.
«Суседзям Расеі пагражаюць расейскія танкі. Захаду — расейскія банкі», — тлумачыць Браян Ўітмар, дырэктар праграмы Расеі вашынгтонскага Цэнтру аналізу эўрапейскай палітыкі.
У сераду 14 жніўня прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў пра гатоўнасьць сустрэцца з прэзыдэнтам Кітая Сі Цзіньпінам, каб абмеркаваць варыянты зьніжэньня напружаньня вакол крызісу ў Ганконгу, паведамляе «Голас Амэрыкі».
Загрузіць яшчэ