Выданьне зьвярнулася да Міністэрства абароны Расеі па тлумачэньні.
Ананімная крыніца BuzzFeed паведаміла, што за атакай стаяць расейскія структуры.
Суданская армія разагнала лягер пратэстоўцаў. Вайскоўцы ўжылі зброю.
За мінулы год у Беларусі не адбылося істотнага паляпшэньня сытуацыі з правамі чалавека, аднак былі некаторыя пазытыўныя зьмены.
Deutsche Bank канфіскаваў 20 тон золата, якія належалі ўраду Вэнэсуэлы прэзыдэнта Нікаляса Мадура. Пра гэта паведамляюць крыніцы выданьня Bloomberg.
Падчас свайго візыту ў Брусэль прэзыдэнт Украіны Уладзімір Зяленскі даў інтэрвію карэспандэнту Радыё Свабода Грыгорыю Жыгалаву. Плянавалася, што яно пройдзе падчас ранішняй прабежкі ў сталіцы Эўрапейскага Зьвязу, але з прычыны надвор’я гутарка адбылася ў спартовай залі.
Пра гэта Ігар Додон сказаў у інтэрвію тэлеканалу NTV-Moldova.
Беларускія праваабаронцы занепакоеныя тым, што барацьбой з экстрэмізмам улады часта прыкрываюць парушэньне фундамэнтальных свабод і правоў чалавека.
Фотографии глав государств, сделанные задолго до того, как они пришли в политику
Мэр Кіева Віталь Клічко заявіў, што ягоная палітычная партыя «Удар» будзе браць удзел у пазачарговых парлямэнцкіх выбарах і прапанаваў Міхэілу Саакашвілі, які нядаўна вярнуўся ва Ўкраіну, стаць кіраўніком партыі.
5 чэрвеня ў Менску адбудзецца першая сустрэча трохбаковай кантактнай групы мірнага ўрэгуляваньня ў Данбасе пасьля зьмены ўлады ва Ўкраіне. Дэлегацыю Ўкраіны на гэтай сустрэчы ўзначаліць другі прэзыдэнт Украіны Леанід Кучма.
Справа ў прэтэнзіях Канстытуцыйнага суду да «карты паляка». Гэта яшчэ не адмова, але і ня згода — будуць «дадаткова вывучаць».
Курс на здабыцьцё паўнапраўнага сяброўства ў Эўразьвязе і NATO застаецца нязьменным замежнапалітычным прыярытэтам Украіны, заявіў прэзыдэнт Украіны падчас супольнага брыфінгу з генсакратаром NATO Енсам Столтэнбэргам.
За апошняе дзесяцігодзьдзе свабода прэсы пагаршалася ва ўсім сьвеце. Міжнародная праваабарончая арганізацыя Freedom House апублікавала справаздачу з ацэнкай ўзроўню свабоды СМІ ў сьвеце (Freedom and the Media 2019).
Падрыхтоўку праграмы дзеяньняў па інтэграцыі ў Саюзнай дзяржаве абмеркавалі 4 чэрвеня ў Менску прэм’ер-міністар Беларусі Сяргей Румас і дзяржаўны сакратар «саюзнай дзяржавы» Рыгор Рапота, паведамляе прэс-служба беларускага ўраду.
У Празе прайшла самая маштабная з часоў Аксамітнай рэвалюцыі акцыя пратэсту, на якой, паводле арганізатараў, сабралася каля 120 тысяч чалавек. Пра гэта паведамляе сайт iDNES.cz.
Расея адмаўляе, што паінфармавала прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа пра тое, што яна выводзіць сваіх людзей з Вэнэсуэлы.
Прэзыдэнт Украіны Уладзімір Зяленскі прыбыў у штаб-кватэру Паўночнаатлянтычнага альянсу і сустрэўся з генэральным сакратаром NATO Енсам Столтэнбэргам, паведамілі ў Адміністрацыі украінскага прэзыдэнта.
Партыя «Нацыянальны корпус» разам з замежнымі добраахвотнікамі, якія ваявалі на Данбасе ў складзе ўрадавых сілаў, 4 чэрвеня пікетавалі адміністрацыю прэзыдэнта Ўладзіміра Зяленскага.
Гітанас Наўседа, абраны прэзыдэнтам Літвы, на прэс-канфэрэнцыі 4 чэрвеня расказаў, што зьбіраецца падтрымліваць дыялёг зь Беларусьсю дзеля захаваньня самастойнасьці суседняй краіны, піша Delfi.
«Шаноўнае спадарства, 4 чэрвеня 1989 году ў Польшчы скончыўся камунізм». Гэты сказ польскай акторкі Ёанны Шчапкоўскай у этэры польскай тэлевізіі 30 гадоў таму ведае амаль кожны паляк. Так яна падсумавала вынікі першых пасьля вайны вольных выбараў у Сэйм.
Муніцыпальны суд Прагі задаволіў просьбу Армэніі аб экстрадыцыі на радзіму Нарэка Саргсьяна, пляменьніка экс-прэзыдэнта Армэніі Сэржа Саргсьяна. Ён быў затрыманы ў Празе 6 сьнежня.
9 тэзаў з выступу міністра замежных спраў Уладзімера Макея пра пэрспэктывы Беларусі ў праграме Эўразьвязу «Ўсходняе партнэрства».
Акцыянэрнае таварыства «Магілёўсаюздрук» прадае кнігу пра захоп Расеяй Аўтаномнай Рэспублікі Крым і Севастопалю ў 2014 годзе.
Міністар замежных спраў Беларусі Ўладзімер Макей перад пачаткам палітычнага сэмінару, прысьвечанага 10-годзьдзю праграмы Эўразьвязу «Ўсходняе партнэрства», спыніўся на посьпехах і праблемных пытаньнях гэтага праекту.
З тымі, каго затрымлівалі, як і з прадстаўнікамі цыганскай грамады, ён не сустракаўся.
Падчас свайго двухдзённага візыту ў Паўночную Македонію Генэральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг заявіў, што Паўночнаатлянтычны зьвяз гатовы вітаць балканскую краіну ў якасьці свайго 30-га сябра.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп 3 чэрвеня заявіў, што Расея паведаміла ЗША аб вывадзе большасьці сваіх людзей з Вэнэсуэлы.
Якія менавіта былі правіны, «несумяшчальныя са знаходжаньнем на дзяржаўнай службе», не паведамляецца. Ці распачатыя супраць былых судзьдзяў нейкія справы і ці затрымлівалі іх, невядома.
Судовы камітэт Палаты прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША абвясьціў 3 чэрвеня аб тым, што ён правядзе сэрыю слуханьняў аб магчымай манапалізацыі рынку найбуйнейшымі амэрыканскімі тэхналягічнымі кампаніямі.
30 гадоў таму ў Пэкіне на плошчы Т’яньаньмэнь вайсковыя падразьдзяленьні на загад найвышэйшага камуністычнага кіраўніцтва здушылі масавы выступ студэнтаў.
У Міжнародным судзе ААН у Гаазе ў панядзелак, 3 чэрвеня, пачаліся слуханьні па пазове Ўкраіны да Расеі. Украінскія ўлады абвінавачваюць Расею ў падтрымцы тэрарызму і акупацыі часткі тэрыторыі Данецкай і Луганскай абласцей.
Суд у Швэцыі адхіліў запыт пракуратуры аб завочным арышце заснавальніка парталу WikiLeaks Джуліяна Асанжа.
Няпэўнасьці для Лукашэнкі – ціск Расеі, стан яго здароўя, стома грамадзтва і ўладнай эліты ад яго.
Трамп публічна падтрымаў былога міністра замежных справаў Брытаніі Борыса Джонсана
Прамысловы гігант, аднапартыйная дыктатура, старажытная цывілізацыя. Адкажыце на 10 пытаньняў пра краіну, чыя мова — адна з галоўных у менскім аэрапорце і чые салдаты ў апошнія гады ўдзельнічаюць у парадах у Менску.
Прэзыдэнт Украіны Уладзімір Зяленскі абвясьціў, што другі прэзыдэнт Украіны Леанід Кучма зноў прадставіць Кіеў у Трохбаковай кантактнай групе па мірнаму ўрэгуляваньню на Данбасе, якая працуе ў сталіцы Менску.
Абаронцы Курапатаў правялі прэсавую канфэрэнцыю з нагоды гадавіны пікетаваньня рэстарацыі «Поедем поедим» і 31-й гадавіны выхаду артыкулу пра масавыя расстрэлы пад Менскам.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп параіў Лёндану не выплачваць 39 мільярдаў фунтаў стэрлінгаў (каля 44 мільярдаў эўраў) Брусэлю за Brexit. «Гэта вялізныя грошы», — заявіў ён у інтэрвію газэце Sunday Times, дадаўшы, што на месцы ўладаў Вялікай Брытаніі «ня стаў бы плаціць» суму, запісаную ў дамове.
Беларусізацыя была шырока падтрыманая ўсімі слаямі насельніцтва, супраць анэксіі можна супрацьстаяць мовай, эліты павінны прасоўваць беларускую мову. Гэта асноўныя высновы маштабнага дасьледаваньня пра беларусізацыю на пачатку 1990-х.
Упершыню за ўсю гісторыю міжпарлямэнцкай супрацы Беларусь наведаў кіраўнік Нацыянальнай рады Славаччыны. Ім стаў Андрэй Данко, другая асоба ў краіне пасьля прэзыдэнта.
Кіраўнік Андыжанскай вобласьці Ўзбэкістану Шухрат Абдурахманаў прызнаў, што 35-гадовая швачка Хуршыда Ціляева, якой напярэдадні візыту прэзыдэнта Шаўката Мірзіёева падарылі дом, а на наступны дзень папрасілі вызваліць жыльлё, стала ахвярай падману.
Паводле Politico, «абмеркаваньне такой сакрэтнай тэмы ў судзе нясе рызыку агаліць яшчэ больш таямніц ЦРУ».
Месца масавых расстрэлаў, урочышча Курапаты пад Менскам за 31 год наведалі сотні тысяч чалавек.
Злучаныя Штаты гатовыя да перамоваў з Іранам без папярэдніх умоў, — заявіў дзяржсакратар ЗША Майк Пампэо. Ён, аднак, дадаў, што Іран павінен «паказаць, што хоча паводзіць сябе як нармальная краіна».
Арганізатары, удзельнікі руху «жоўтых камізэлек», назвалі яе «Маршам скалечаных». У акцыі ўдзельнічалі каля 400 чалавек.
2 чэрвеня ва ўкраінскім Харкаве зьнесьлі бюст савецкага маршала Георгія Жукава.
У падмаскоўным Падольску 29 траўня быў затрыманы 25-гадовы Віктар Сасна, аўтар і вядоўца Тэлеграм-каналу «Суверенный Крым»
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп лічыць абгрунтаваным выхад Вялікабрытаніі з Эўразьвязу без заключэньня пагадненьня.
Дзярждэпартамэнт ЗША прыняў новыя правілы. Большасьці людзей, якія падаюць заяўку на амэрыканскую візу, давядзецца паказаць візавым афіцэрам свае сацыяльныя сеткі.
Загрузіць яшчэ