Карысьць эгіпецкага ўроку, досьведу — у тым, што часта сыход ці зрынаньне дыктатара — гэта не канец гісторыі, не happy end, пасьля якога свабода ўсталёўваецца надоўга ці нават назаўжды. У Беларусі была дыктатура камуністаў — прыйшла ёй на зьмену лукашэнкавая. І неабавязкова гэты цыкль — апошні.