Госьць «Інтэрвію тыдня» — расейскі апазыцыйны палітык, лідэр «Левага фронту» Сяргей Удальцоў. Ён распавядае, якую Расею хочуць пабудаваць расейскія левыя, тлумачыць, чаму ў сёньняшняй Расеі настолькі папулярны Сталін, і адказвае на пытаньне, як ён ставіцца да Лукашэнкі і беларускай незалежнасьці.