Раней аб «парушэньні фундамэнтальных свабод» на выбарах 9 чэрвеня заявілі замежныя назіральнікі Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ.
Кіраўнікі Расеі і Беларусі Ўладзімір Пуцін і Аляксандар Лукашэнка падчас саміту Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва ў Бішкеку правялі кароткую гутарку.
Увечары 14 чэрвеня ў адстаўку сышоў Павел Філіп, кіраўнік аднаго з двух урадаў у Малдове, якія зьявіліся пасьля чэрвеньскага палітычнага крызісу.
«Геапалітычная сытуацыя зьмянілася, у нашым рэгіёне зьявіліся новыя канфлікты, і Злучаныя Штаты пабачылі, што Беларусь — не прыдатак нейкай іншай краіны».
Лінкявічус, як піша літоўскае МЗС, выказаў занепакоенасьць Літвы з нагоды адсутнасьці паляпшэньня сытуацыі з правамі чалавека і сыстэматычнымі парушэньнямі грамадзянскіх свабодаў у Беларусі.
Чаму справа Івана Галунова выклікала такі моцны грамадзкі рэзананс? Чаму расейская ўлада вызваліла яго? Чым адрозьніваецца рэакцыя ўлады на ціск грамадзтва ў Беларусі і ў Расеі?
Госьць «Інтэрвію тыдня» — расейскі апазыцыйны палітык, лідэр «Левага фронту» Сяргей Удальцоў. Ён распавядае, якую Расею хочуць пабудаваць расейскія левыя, тлумачыць, чаму ў сёньняшняй Расеі настолькі папулярны Сталін, і адказвае на пытаньне, як ён ставіцца да Лукашэнкі і беларускай незалежнасьці.
Беларускія дзяржаўныя СМІ не паведамлялі пра такія перамовы і ня згадвалі тэму адзінай валюты ў апошні час.
«„АйПауэр“ ініцыюе працэдуру паўторнай экалягічнай экспэртызы ў адпаведна заканадаўству Рэспублікі Беларусь. Пасьля гэтага мы адновім працэдуру ўводу аб'екту будаўніцтва ў эксплёатацыю».
У Эўрапейскім парлямэнце сфарміравана фракцыя правых папулістаў-эўраскептыкаў. У яе ўвайшлі 73 дэпутата. Такім чынам, новая група стане пятай паводле колькасьці ў новым скліканьні Эўрапарлямэнту.
Сэнатар ад Рэспубліканскай партыі ЗША Джон Барраса 13 чэрвеня прадставіў законапраект аб увядзеньні санкцыяў супраць будаўніцтва газаправоду «Паўночны паток-2».
Амэрыканскія вайскоўцы апублікавалі відэа, у якім гаворыцца, што іранскі Корпус Вартавых Ісламскай рэвалюцыі (IRGC) датычны да нападу на два нафтавыя танкеры ў Аманскім заліве.
Брытанскія сілы спэцыяльнага прызначэньня неўзабаве скароцяць маштабы барацьбы з тэрарызмам і пачнуць больш увагі аддаваць барацьбе з рэальнай дзейнасьцю, якая праводзіцца такімі краінамі, як Расея.
Прэзыдэнт Чэхіі запатрабаваў ад пасла РФ тлумачэньняў з нагоды расейскага законапраекту, у выпадку прыняцьця якога статус вэтэрана баявых дзеяньняў будзе распаўсюджвацца на вайскоўцаў СССР, якія ўдзельнічалі ва ўварваньні ў Чэхаславаччыну ў 1968 годзе.
У сьпісе Аляксандар Лукашэнка, Віктар Лукашэнка, Лідзія Ярмошына, Віктар Галаванаў, Віктар Шэйман, Дзьмітры Паўлічэнка, Сьцяпан Сухарэнка, Аляксандар Зімоўскі, Уладзімір Навумаў і Натальля Пяткевіч.
Барыс Джонсан набраў больш за ўсіх галасоў у першым туры выбараў лідэра Кансэрватыўнай партыі Вялікабрытаніі. Выбары павінны завяршыцца ў ліпені — тады пераможца заменіць Тэрэзу Мэй на пасадзе прэм’ер-міністра.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін даручыў звольніць двух генэралаў паліцыі ў сувязі са справай журналіста «Медузы» Івана Галунова. Пра гэта паведамляе ТАСС.
Міністар унутраных спраў Вялікабрытаніі Саджыд Джавід паведаміў пра рашэньне адправіць заснавальніка WikiLeaks Джуліяна Асанжа ў ЗША. Як перадае ВВС, канчатковае рашэньне аб экстрадыцыі Асанжа прымуць 14 чэрвеня ў брытанскім судзе.
За ўдзел у незаконных мітынгах у Нур-Султане і Алматы суд вынес адміністрацыйнае пакараньне ў дачыненьні да 957 чалавек, зь іх 670 чалавек арыштавалі на тэрмін ад 6 да 15 сутак, 115 аштрафавалі.
Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў прынялі ў першым чытаньні закон «Аб пэрсанальных дадзеных».
У адстаўцы былога міністра ўнутраных спраў Ігара Шуневіча няма ніякага падтэксту, палітычных ці непалітычных падстаў.
Нагнятаньне абстаноўкі непасрэдна каля межаў Расеі не застанецца без адказу, заявіў «Інтэрфаксу» старшыня камітэта Дзярждумы Расеі па абароне Ўладзімер Шаманаў, камэнтуючы пляны ЗША разьмясьціць у Польшчы эскадрыльлю бесьпілётнікаў ЗША.
13 чэрвеня парлямэнт Беларусі прыняў законапраект аб узмацненьні барацьбы з прапагандай нацызму і экстрэмізму.
Палата прадстаўнікоў 13 чэрвеня прыняла ў другім чытаньні папраўкі ў артыкул 328 Крымінальнага кодэксу. Мінімальныя тэрміны пазбаўленьня волі за незаконнае абарачэньне наркотыкаў зьменшылі на 2 гады.
Аляксандар Лукашэнка накіраваўся з працоўным візытам у Кіргізстан, дзе возьме ўдзел у паседжаньні Рады кіраўнікоў дзяржаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС). Беларусь мае ў арганізацыі статус дзяржавы-назіральніцы.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што ў канцы гэтага месяца ён сустрэнецца з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным падчас саміту G20 у Японіі, хоць Крэмль заяўляе, што не атрымаў пацьверджаньня ад Вашынгтона аб магчымай сустрэчы.
Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда заявіў, што хацеў бы сяброўскіх стасункаў з Расеяй, але цяпер гэта немагчыма, бо ў апошнія гады Расея зноў паказвае сваё «непрыемны, імпэрскі твар».
Турэччына ўжо набыла расейскія зэнітныя ракетныя комплексы С-400 і спадзяецца, што яны будуць дастаўленыя ў ліпені, паведамляе «Голас Амэрыкі». Турэцкі прэзыдэнт Рэджэп Таіп Эрдаган паведаміў пра гэта 12 чэрвеня.
Кіраўнік Чачэніі Рамзан Кадыраў заклікаў жыхароў Дагестану «не паддавацца на правакацыі» у сувязі са спрэчкамі вакол адміністрацыйнай мяжы паміж дзьвюма рэспублікамі.
Максім Гаруноў — пра сёньняшнія затрыманьні ў Маскве, кампанію ў падтрымку Івана Галунова і падабенства і адрозьненьні Расеі і Беларусі.
ЗША разглядаюць магчымасьць адпраўкі ў Польшчу яшчэ дзьве тысячы вайскоўцаў, — сказаў амэрыканскі прэзыдэнт Дональд Трамп падчас сустрэчы з Анджэем Дудай. Сустрэча з польскім прэзыдэнтам адбылася ў Белым доме.
Улады Судану перадухілілі спробу дзяржаўнага перавароту, які нібыта рыхтавалі вайскоўцы, зьвязаныя з былым прэзыдэнтам краіны Амарам аль-Башырам, сьцьвярджае тэлеканал Al Arabiya.
Аляксей Марачкін напісаў праект «Антыкамуністычнага маніфэсту», сабраў групу аднадумцаў і заклікаў правесьці форум, які асудзіў бы злачынствы камунізму.
Амбасадары краін Эўразьвязу ў Брусэлі зацьвердзілі падаўжэньне на адзін год санкцыяў у дачыненьні да Расеі. Гаворка ідзе пра абмежаваньні, уведзеныя пасьля анэксіі Крыму ў 2014 годзе.
У Малдове працягваецца палітычны крызыс на тле стварэньня новага ўраду, паўнамоцтвы якога не прызнаў Канстытуцыйны суд. У краіне фактычна працуюць два ўрады — ранейшы, Паўла Філіпа, і новы, Маі Санду.
У Маскве праходзіць няўзгодненая з уладамі акцыя ў падтрымку Івана Галунова і супраць сфабрыкаваных крымінальных справаў. Паліцыя затрымала больш за 200 чалавек падчас шэсьця, у тым ліку журналістаў. У шэрагу выпадкаў паліцыя ўжывае сілу.
Крымінальны перасьлед журналіста Івана Галунова спынены ў сувязі зь недаказанасьцю яго ўдзелу ў злачынстве. За гэтым перасьледам, які доўжыўся шэсьць дзён, сачылі ў Беларусі, шмат хто ў сьвеце і амаль усе ў Расеі.
Пра гэта Анатоль Ліс заявіў на сустрэчы з 13 актывістамі, якая прайшла ў аблвыканкаме ў сераду 12 чэрвеня.
«Мы, беларусы, менш мірныя за басьнійцаў, тутсі і хуту».
Вайсковае камандаваньне Ўкраіны абвясьціла аб стварэньні ў складзе сухапутных войскаў Узброеных сілаў асобнага танкавага батальёну «для абароны краіны на поўначы».
У 1944 годзе НКВД УССР вёў справу аб Беларускай цэнтральнай радзе і ўтрымліваў для гэтага на яшчэ акупаванай беларускай тэрыторыі сваю групу агентаў. Яе ўзначальваў капітан дзяржаўнай бясьпекі пад псэўданімам «Баглій».
У Лукашэнкі гэта значна даўжэй. У Пуціна гэта заўжды 7 траўня.
«Я б сказаў яму, што гэтага не адбылося б пры маім праўленьні, гэта дакладна. Я не даў бы гэтаму здарыцца».
Паўднёвакарэйская няўрадавая арганізацыя заявіла, што ёй удалося высьветліць, дзе знаходзяцца 318 месцаў у Паўночнай Карэі, дзе адбываюцца публічныя страты няўгодных рэжыму людзей, паведамляе ВВС.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп зробіць 12 чэрвеня важную заяву аб плянах дысьлякацыі амэрыканскіх вайскоўцаў у Польшчы, паведаміў амэрыканскім СМІ неназваны прадстаўнік Белага дома.
Журналіст выданьня «Медуза» Іван Гaлуноў увечары 11 чэрвеня выйшаў на волю з-пад хатняга арышту. Каля будынку Галоўнага сьледчага ўпраўленьня МУС па Маскве яго чакалі дзясяткі людзей. Гaлуноў заявіў, што будзе працягваць займацца расьсьледаваньнямі.
У Парыжы падыходзіць да канца судовы працэс супраць дасьледніцыСэсіль Вэсье, якая напісала кнігу пра расейскія сеткі ў Францыі. Некаторыя з названых ёю асобаў, якія прасоўваюць інтарэсы Крамля ў Францыі, падалі ў суд на прафэсарку, бо не жадаюць, каб іх успрымалі як сяброў маскоўскага рэжыму.
Госьць «Інтэрвію тыдня» Дар’я Урбан — сацыёляг Дасьледчага цэнтру ІПМ. Яна паведамляе, наколькі рынкавымі сталі беларусы за апошнія гады, тлумачыць, як спалучаецца высокі ўзровень гордасьці за краіну і жаданьне эміграваць, а таксама адказвае на пытаньне, ці перарасло беларускае грамадзтва ўладу.
Афіцыйны прадстаўнік МУС Казахстану Нурдзільда Араз заявіў, што за два дні пратэстаў у краіне былі затрыманыя 700 чалавек.
Расейскае Міністэрства лічбавага разьвіцьця запрапанавала штрафаваць у Расіі юрыдычныя асобы і прадпрымальнікаў, якія падлучаюцца да замежных спадарожнікавых сетак у абыход расіейскіх правілаў. Яны патрабуюць перадаваць усю інфармацыю на замежныя спадарожнікі праз кантраляваныя дзяржавай станцыі.
Загрузіць яшчэ