У чарговай перадачы «Інтэрвію тыдня» — прафэсар Рэдфардзкага ўнівэрсытэту (ЗША) Грыгоры Ёфэ, аўтар кнігі «Пераацэньваючы Лукашэнку: Беларусь у культурным і геапалітычным кантэксьце». Ён адказвае на пытаньне, ці можна назваць яго «папулярызатарам Лукашэнкі на Захадзе», лічыць, што беларускае грамадзтва само дае ўладзе карт-блянш дзейнічаць нейкім спосабам, і заяўляе, што ніводзін зь лідэраў беларускай апазыцыі не падняўся вышэй за ўзровень правінцыйнага сакратара абкаму.