6 лютага Аляксандар Лукашэнка замяніў кіраўнікоў трох ключавых дзяржаўных СМІ: Белтэлерадыёкампанію ўзначаліў Іван Эйсмант, газэту «СБ. Беларусь сегодня» Дзьмітры Жук, тэлеканал СТВ Ігар Луцкі. Да сёньняшняга дня гэтыя СМІ ўзначальвалі адпаведна Генадзь Давыдзька, Павал Якубовіч і Юрый Казіятка.