Украіна падпісала з амэрыканскай карпарацыяй General Electric пагадненьне аб закупцы і мадэрнізацыі ўкраінскага парку цеплавозаў і пачатку вытворчасьці ў Ўкраіне камплектуючых да амэрыканскіх лякаматываў.
У Інгушэтыі 23 лютага праходзяць афіцыйныя мерапрыемствы ў памяць пра ахвяраў сталінскай дэпартацыі чачэнцаў і інгушоў.
Вашынгтон таксама падкрэсьліў, што ня мае намеру заключаць дамоўленасьці за сьпіной Кіева.
Ці патрэбныя Беларусі велізарныя выдаткі на спорт? Ці падвышаюць перамогі спартоўцаў прэстыж Лукашэнкі? Спартовыя куміры — яны ж і грамадзкія аўтарытэты? Па гэтых пытаньнях у Праскім акцэнце спрачаюцца аглядальнік Радыё Свабода Валянцін Жданко і намесьнік рэдактара газэты «Наша ніва» Зьміцер Панкавец. Вядзе перадачу Юры Дракахруст
Прадстаўнікі Сьледчага камітэту правялі вобшук у кватэры маці аўтара YouTube-каналу NEXTA. Блогера з 109 тысячамі падпісантаў падазраюць у абразе кіраўніка Беларусі.
Злучаныя Штаты ўвялі ў дзеяньне новыя санкцыі супраць Паўночнай Карэі. У паведамленьні Міністэрства фінансаў ЗША гаворыцца, што прыняты 23 лютага пакет санкцый — «самы буйны на бягучы момант».
22 лютага Рада Эўрапейскага зьвязу прыняла рашэньне працягнуць абмежавальныя меры супраць Беларусі на год, да 28 лютага 2019 году.
Дэпутатка Ганна Канапацкая 23 лютага сказала Свабодзе, што атрымала адказ з Нацыянальнага цэнтру заканадаўства і прававых дасьледаваньняў, куды яна накіроўвала на экспэртызу законапраект аб зьменах выбарчага заканадаўства.
У суботу польскія нацыяналісты правядуць шэсьце ў Гайнаўцы ў гонар польскіх антыкамуністычных падпольнікаў. Сярод герояў акцыі зноў будзе адказны за забойствы мірнага беларускага насельніцтва Падляшша Рамуальд Райс «Буры».
Тры журналісткі распавялі пра дамаганьні з боку дэпутата Дзярждумы ад ЛДПР, кіраўніка камітэта па міжнародных справах Леаніда Слуцкага. У адказ дэпутат назваў абвінавачваньні «трызьненьнем» і «правакацыяй»
Былы старшыня Вярхоўнага Савету Беларусі Станіслаў Шушкевіч пагутарыў з прэзыдэнтам Украіны Пятром Парашэнкам. Пра зьмест гутаркі Станіслаў Шушкевіч распавёў Свабодзе.
Чым бліжэй прэзыдэнцкія выбары-2018, тым больш крэатыву ў прыхільнікаў дзейнага прэзыдэнта Ўладзіміра Пуціна. Некаторыя ініцыятывы крытыкуе нават ЦВК Расеі.
Усім краінам ЭЗ давядзецца павялічыць выплаты ў бюджэт супольнасьці пасьля Брэксыту. Пра гэта заявіў старшыня Эўракамісіі Жан-Клёд Юнкэр.
Паводле афіцыйных дадзеных, усяго падчас выбараў галасавалі за 22 301 кандыдата. А гэта азначае, што альтэрнатывы для выбарнікаў сёлета амаль не было.
Міністэрства юстыцыі Беларусі на адзін месяц прыпыніла працэс рэгістрацыі партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» (БХД). Гэта вынікае з адказу Мінюсту, паведамляе сайт партыі.
Нягледзячы на «некаторыя невялікія паляпшэньні ў элемэнтах працэсу рэгістрацыі кандыдатаў і вядзеньня агітацыі», амбасада мяркуе, што выбары ў цэлым не адпавядалі міжнародным абавязаньням Беларусі.
«Гэтае пытаньне будуць вызначаць органы, упаўнаважаныя прымаць такое рашэньне».
Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША абвінаваціў Расею ў «правале астанінскага працэсу», падкрэсьліўшы, што менавіта Масква «нясе поўную адказнаслць» за тое, што адбываецца ў Сырыі. У Маскве прэтэнзіі Вашынгтона палічылі неабгрунтаванымі.
Сустрэча адбылася падчас форуму Балта-чарнаморскага рэгіёну. Станіслаў Шушкевіч прадстаўляў на ім Беларусь.
«Я выніковы пратакол, пасьля вашага сыходу, калі я села ў машыну. Я ўбачыла памылку. Памылка чыста мэханічная».
Дасягнута дамоўленасьць аб сустрэчы і правядзеньні 26 лютага ў Маскве кансультацый у пытаньнях паставак у Расею беларускай малочнай прадукцыі. Пра гэта заявіў першы намесьнік кіраўніка Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчаваньня Беларусі Леанід Марыніч.
Кампанія так званых «мясцовых выбараў» прайшла, здаецца, паводле традыцыйнага беларускага сцэнару. Афіцыйныя вынікі падведзены, агучаны. Цяпер можна спакойна паспрабаваць зрабіць высновы, выявіць нейкія тэндэнцыі.
Аляксандар Абрамовіч запісаў троххвілінны выступ на радыёстанцыі «Менская хваля», але дырэктарка станцыі Тамара Вяцкая «настойліва парэкамэндавала» зьняць частку выступу, якая, на ейную думку, ня можа гучаць у эфіры.
«Мы жывём у эпоху маштабнага перадзелу сьвету. Мэтанакіравана, абдумана падрываецца клясычнае міжнароднае права і яго аснова — сувэрэнітэт дзяржавы. Калясальна ўзрос фактар ваеннай сілы».
Спэцыяльны пракурор Робэрт Мюлер, які расьсьледуе расейскае ўмяшаньне ў амэрыканскія прэзыдэнцкія выбары, выставіў у чацьвер новыя абвінавачаньні Полу Манафорту і ягонаму бізнэс-партнэру Рычарду Гейтсу.
Узброеныя сілы Беларусі сёньня камплектуюцца з прызыўнікоў і кантрактнікаў. Аднак цалкам пераходзіць на кантрактную армію ў краіне не плянуюць. Пра гэта ў інтэрвію БЕЛТА расказаў міністар абароны Беларусі Андрэй Раўкоў.
У Беларусі адзначаецца гендэрнае сьвята ў гонар войска іншай краіны ў «фэйкавую» дату, у якую ў іншым годзе было створанае зусім іншае беларускае ўзброенае фармаваньне, і адзначаецца яно ў час, калі беларускаму войску мусіць быць не да сьвятаў.
Расея заблякавала рэзалюцыю Рады Бясьпекі ААН, якая мусіла зацьвердзіць 30-дзённы рэжым спыненьня агню і гуманітарныя пастаўкі ва Ўсходнюю Гуту.
Дзярждэпартамэнт ЗША абвінаваціў Расею ў «правале астанінскага працэсу», падкрэсьліўшы, што менавіта Масква «нясе поўную адказнасьць» за тое, што адбываецца ў Сырыі.
Такія законы забараняюць уезд у краіну замежнікам, зьвязаным з парушэньнем правоў чалавека, карупцыяй і адмываньнем грошай.
Урад будзе надалей «захоўваць стрыманасьць» у гэтым палітычна далікатным пытаньні.
Стартаваў Трэці тыдзень беларускага прадпрымальніцтва, які будзе доўжыцца да 3 сакавіка. Сёлета на ім абмяркуюць палажэньні дэкрэту № 7 «Аб разьвіцьці прадпрымальніцтва», які закліканы «разьняволіць» сярэдні і малы бізнэс.
Ужо больш за тыдзень прайшло з таго часу, як прэс-сакратар прэзыдэнта Расеі Дзьмітры Пяскоў паведаміў, што Ўладзімір Пуцін «прастудзіўся, але працягвае працаваць».
У Маскве ў чацьвер быў затрыманы апазыцыйны расейскі палітык Аляксей Навальны. Пра гэта ён сам паведаміў у Твітары.
Міжнародная праваабарончая супольнасьць Amnesty International апублікавала даклад (PDF) пра стан правоў чалавека ў сьвеце. Асобны разьдзел прысьвечаны Беларусі.
Міністэрства замежных спраў Беларусі 22 лютага пракамэнтавала заяву службы зьнешніх дзеяньняў Эўразьвязу з крытыкай вынікаў мясцовых выбараў у Беларусі.
26 лютага ў Менску пройдуць кансультацыі паміж замежнапалітычнымі ведамствамі Беларусі і Ўкраіны
Грамадзкая арганізацыя «Валанцёры Перамогі», якая ўдзельнічала ў зборы подпісаў за вылучэньне Ўладзіміра Пуціна кандыдатам у прэзыдэнты Расеі, фінансуецца з дзяржаўнага бюджэту, а не з выбарчага фонду кандыдата, што зьяўляецца парушэньнем закону.
Мірончык заявіў, што Рамуальд Райс, якога зьбіраюцца праславіць на маршы, — ваенны злачынца. Ён удакладніў, што гэта ня проста ягоная асабістая думка, а меркаваньне Інстытуту нацыянальнай памяці Польшчы.
Варшава актыўна дзейнічае на міжнароднай арэне, каб заблякаваць будаўніцтва газаправоду «Паўночны паток-2» (Nord Stream 2). Пра гэта заявіў прэм’ер-міністар Польшчы Матэуш Маравецкі ў камэнтары выданьню РАР.
Раён Усходняя Гута ў ваколіцах Дамаску перажывае адзін з самых моцных нападаў з боку войскаў Расеі і сырыйскага ўраду за ўвесь час грамадзянскай вайны ў Сырыі. У апошнія дні абложаны раён падвяргаецца масіраваным авіяўдарам.
Расея запатрабавала, каб Рада Бясьпекі ААН сабралася ў чацьвер для абмеркаваньня сытуацыі ва Ўсходняй Гуце — прыгарадзе Дамаску, дзе праўрадавыя сілы вядуць бамбардзіроўкі паўстанцкага анкляву.
Ён таксама заявіў, што гатовы разгледзець прапанову аб павышэньні мінімальнага ўзросту для ўладальнікаў зброі і вядзеньні дадатковых мераў па прадухіленьні трапляньня агнястрэльнай зброі ў рукі псыхічна хворых людзей.
Сайт «МБХ-Медиа» заблякаваны ў Расеі па патрабаваньні Генэральнай пракуратуры. У гэтым выданьні працуе каманда «Открытой России» — сайт гэтага выдання таксама быў заблякаваны два месяцы таму.
Вярхоўны суд Гішпаніі пакінуў у сіле прысуд рэпэру Хасэ Мігелю Арэнасу вядомаму пад артыстычным псэўданімам Вальтонік (Valtonyc). Ён быў асуджаны на тры з паловай гады турмы за тэксты сваіх песень.
За першы дзень папярэдніх таргоў нацыянальнай крыптавалютай «Эль Пэтра» (El Petro) у Вэнэсуэле атрымалі $735 мільёнаў. Гэтая крыптавалюта мае быць гарантаваная дзяржаўнымі запасамі нафты, золата і дыямэнтаў.
Сябра камісіі і назіральнік заяўляюць, што па адной з акругаў у Першамайскім сельсавеце Бярозаўскага раёну выбары не адбыліся. Бярозаўская раённая выбарчая камісія камэнтароў не дае.
У параўнаньні з мінулымі гадамі Беларусь палепшыла сваё становішча ў індэксе ўспрыняцьця карупцыі, які штогод публікуе міжнародная арганізацыя Transparency International. У мінулым годзе Беларусь займала 79-е месца, два гады таму – 106-е месца.
Грамадзкі актывіст Дзяніс Краўчук, які падчас датэрміновага галасаваньня прагаласаваў на трох розных участках Менску бязь менскай рэгістрацыі, накіраваў заяву ў Сьледчы камітэт з просьбай правесьці праверку дзеяньняў участковых выбарчых камісій.
Прэзыдэнта Ўкраіны Пятра Парашэнку дапыталі ў якасьці сьведкі па справе аб дзяржаўнай здрадзе былога кіраўніка ўкраінскай дзяржавы Віктара Януковіча.
Загрузіць яшчэ