Прэс-сакратар Белага дома ў нядзелю выступіў з заявай, якая пацьвярджае, што «Ізраіль зьяўляецца верным саюзьнікам ЗША і што ЗША падтрымліваюць яго права абараняцца ад сырыйскіх войскаў і рэгулярных фарміраваньняў на поўдні Сырыі, якія падтрымлівае Іран».
Дэлегацыя Паўночнай Карэі, якая знаходзілася на адкрыцьці зімовых Алімпійскіх гульняў, правяла «адкрытыя» перамовы з прэзыдэнтам Паўднёвай Карэі Мун Чжэ Інам.
У інфармацыйных улётках, што выпусьціла Шклоўская акруговая камісія пра кандыдатаў у дэпутаты, няма інфармацыі пра тое, што Рыгор Кастусёў, які балятуецца ў Магілёўскі абласны савет, зьяўляецца кіраўніком партыі БНФ.
За апошні тыдзень ахвярамі бамбаваньняў сталі амаль трыста чалавек. Большасьць зь іх — у выніку ўдараў сырыйскай авіяцыі, якую падтрымлівае Расея. Пра гэта паведамляецца ў дакладзе ААН.
Прэм’ер-міністар Ізраілю Біньямін Нэтаньягу падкрэсьліў, што яго краіна абавязаная абараняцца ад сырыйскай пагрозы
Для любой вобласьці Беларусі абласны савет — найвышэйшая дэпутацкая інстанцыя. Хто ж сёлета імкнецца засядаць у абласных саветах? Карэспандэнты Свабоды вывучалі сытуацыю ў трох рэгіёнах.
На што разьлічваюць кандыдаты ад апазыцыі, калі бяруць удзел у мясцовых выбарах? Як асьвятляюць выбары мясцовыя СМІ? Якая самая балючая праблема для людзей у краіне і ў рэгіёнах?
Кім быў Машэраў для Беларусі – беларускім героем ці выканаўцам волі Крамля? Чаму такі ўстойлівы міт пра яго? Чаму такі ўстойлівы міт пра Машэрава як найлепшага кіраўніка?
Суд над Анатолем Лябедзькам адбудзецца ў панядзелак, 12 лютага, у Кобрыні, паведамляе сайт Аб’яднанай Грамадзянскай партыі.
Ізраіль закрыў значную частку сваёй паветранай прасторы з прычыны распачатых абстрэлаў на мяжы з Сырыяй. Пра гэта паведамляюць ізраільскія сродкі масавай інфармацыі.
10 лютага апазыцыйныя кандыдаты ў дэпутаты зладзілі ў цэнтры Гомля агітацыйную акцыю пад лёзунгам «Ня быць скотам».
Большасьць СМІ Расеі не паведамляе пра скандал з віцэ-прэм’ерам Сяргеем Прыходзькам, алігархам Алегам Дзерыпаскам і путанамі на яхце.
Пасьля збору подпісаў супраць акумулятарнага заводу ў Берасьці затрыманы Анатоль Лябедзька
Ізраільская авіяцыя нанесла ўдар па «іранскім» пазыцыям у Сырыі, пасьля чаго па самалётах быў адкрыты агонь з сыстэмы супрацьпаветранай абароны. Адзін са зьнішчальнікаў разьбіўся на поўначы Ізраілю.
Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў і старшыня Таварыства беларускай мовы Алена Анісім далучылася да акцыі «Сэлфі незалежнасьці» з нагоды стогадовага юбілею абвяшчэньня Беларускай народнай рэспублікі.
Пра гэта сёньня паведаміў журналістам намесьнік прэм’ер-міністра Анатоль Калінін пасьля выніковай калегіі Міністэрства транспарту і камунікацый.
Чыноўнік назваў апазыцыянэра «палітычным няўдачнікам», а апублікаваную ім інфармацыю аб датычнасьці Прыходзькі да карупцыі «спробаю зладзіць правакацыю, бязладна зьмяшаўшы ўсё магчымае і немагчымае».
Лідэр Сацыял-дэмакратычнай партыі Нямеччыны Марцін Шульц пацьвердзіў сёньня, што ня мае намеру прэтэндаваць на пасаду міністра замежных спраў ці іншую пасаду ў будучым урадзе, паведаміла агенцтва Reuters.
Раней абедзьвюм палатам Кангрэсу не ўдалося ўхваліць бюджэт ва ўстаноўлены тэрмін — да паўночы 9 лістапада.
У анатацыі кнігі Насьці Рыбкі «Дзёньнік пра спакушэньне мільярдэра, або Клон для алігарха» пазначана, што «якія заўгодна падабенствы з рэальнымі пэрсанажамі ёсьць супадзеньнем».
Пісьменьніца Яўгенія Пастарнак напісала ліст галоўнаму рэдактару «СБ. Беларусь сегодня» Зьмітру Жуку, каб ён скасаваў прымусовую падпіску на сваю газэту.
Дзяржаўныя тэлеканалы — Беларусь-1 і АНТ — паказалі сюжэт, у якім сьцьвярджаецца, што кампанія «Права выбару-2018», якая арганізуе незалежнае назіраньне, ужо падрыхтавала гатовыя скаргі на парушэньні і заяву аб непрызнаньні мясцовых выбараў.
Некалькі дзясяткаў чалавек, пацярпелых падчас Галакосту, уварваліся ў чацьвер на тэрыторыю польскай амбасады ў Тэль-Авіве, пратэстуючы супраць польскага «закону аб Галакосьце». Многія зь іх вінавацілі Польшчу ў перасьледзе.
Ён запатрабаваў «неадкладна разабрацца з гэтым абуральным беззаконьнем і неадкладна ўнесьці гэтыя найважнейшыя для выбарніка зьвесткі ва ўлётку з маёй біяграфіяй».
Падобна, што ўлады наўмысна ўтойваюць зьвесткі аб прыбытках кандыдатаў у дэпутаты мясцовых саветаў. Складаецца ўражаньне, што ў камісіях разумеюць: лічбы прыбыткаў праўладных кандыдатаў выклікаюць раздражненьне ў звычайных выбарнікаў.
ЗША і Нямеччына прапанавалі разьмясьціць на сваёй тэрыторыі новыя камандныя цэнтры NATO, накіраваныя на стрымліваньне Расеі.
Экс-прэзыдэнта Грузіі Міхэіл Саакашвілі ў выпадку экстрадыцыі з Кіева ў Тбілісі чакае арышт, заявіў Старшыня грузінскага парлямэнта Іраклій Кабахідзэ, які знаходзіцца зь візытам у ЗША.
Кангрэс ЗША ня здолеў своечасова зацьвердзіць законапраект па фінансаваньні. Зацягнуў паседжаньне сэнатар Рэнд Пол, які дзевяць гадзін выступаў, пратэстуючы супраць павелічэньня дэфіцыту бюджэту на 300 мільярдаў даляраў.
Яна заявіла, што, калі расейскія хакеры сапраўды паўплывалі на выбары, то «ёй вельмі шкада», і заклікала не ізаляваць Расею, а даць ёй магчымасьць больш удзельнічаць у міжнародных працэсах.
Шклоўская акруговая выбарчая камісія № 54 выкрасьліла некаторыя зьвесткі зь біяграфіі кіраўніка Партыі БНФ Рыгора Кастусёва, якая павінна была разьмяшчацца на выбарчых стэндах і ўлётках.
Кіраўніцтва спраў прэзыдэнта павялічыла экспарт тавараў і паслуг на 21%, а станоўчае сальда зьнешняга гандлю прадпрыемстваў падвысілася на 24%. Ці сапраўды Кіраўніцтва спраў Лукашэнкі — эфэктыўнае сучаснае прадпрыемства зь вялікім патэнцыялам? Адказвае эканаміст Яраслаў Раманчук.
Карэспандэнт Свабоды пагутарыў з Давыдзькам пра асаблівасьці працы на чале дзяржаўнага тэлебачаньня і будучыя праекты.
У канцы студзеня Андэрс Фог Расмусэн, дванаццаты генэральны сакратар NATO (жнівень 2009 — кастрычнік 2014) увайшоў у раду восьмага па велічыні актываў латыскага банку Norvik.
«Мы гатовыя будаваць з вамі адносіны, каб і мы, і вы былі больш незалежнымі ў дачыненьні вуглевадародаў. Вы маеце просты выхад да мора — у гэтым пляне можна дамовіцца і пра пастаўкі. Асабліва актуальныя аднаўляльная энэргія, электраэнэргія»
У Празе на базе філязофскага факультэту Карлавага ўнівэрсытэту адкрыўся Акадэмічны цэнтар Барыса Нямцова для вывучэньня Расеі. Асноўная мэта цэнтру — дасьледаваньне і аналіз сучаснай палітычнай сыстэмы Расеі.
Міністэрства інфраструктуры Польшчы працуе над стварэньнем чыгуначнага калідора ўздоўж трасы Via Carpatia, якая будзе праходзіць празь Літву, Польшчу, Славаччыну, Вугоршчыну, Румынію, Балгарыю і Грэцыю ўздоўж усходняй мяжы Эўразьвязу.
Жыхары Літвы ў асноўным ухваляюць замежную палітыку ўладаў і выступаюць за больш цеснае супрацоўніцтва зь іншымі дзьвюма краінамі Балтыі, а таксама Польшчай.
Пра гэта заявіла высокапастаўленая чыноўніца міністэрства ўнутранай бясьпекі ЗША Джанэт Манфры.
Беларускія і расейскія экспэрты, якія займаюцца праблемамі ўзаемнага прызнаньня візаў паміж дзьвюма краінамі, правядуць чарговы раўнд на наступным тыдні на тэрыторыі Беларусі
Сябры аргкамітэту распрацавалі лягатып сьвята, сабралі больш за 1 тысячу рублёў ахвяраваньняў.
Пра біткойн і крыптавалюты, бязьвіз, супрацьстаяньне NATO, Данбас і санкцыі.
Расейскі дыплямат папярэдзіў Ізраіль наконт прапанаванага праекта закона, які б афіцыйна прызнаў генацыдам гібель мільёнаў украінцаў у савецкі час, паведамляе Reuters.
Экстрэмісцкая сетка «Аль-Каіда» зьяўляецца большай пагрозай у многіх частках сьвету, чым групоўка «Ісламская дзяржава», лічаць экспэрты ААН, чый даклад 7 лютага апублікавала агенцтва Associated Press.
«Сумесная беларуска-расейская мяжа — гэта наш агульны здабытак і адказнасьць. І тут важна давяраць адно аднаму. Таму мы дакладна і для кагосьці непрыемна рэагуем на аднабаковыя нематываваныя крокі, пад якія заднім лікам падвёрстваецца „пагроза беларускага бязьвізу“»
Звычайна мерапрыемства, прымеркаванае да гадавіны заснаваньня арміі КНДР, праводзіцца ў красавіку, але на гэты раз яго перанесьлі на 8 лютага.
Пракамэнтаваць гучныя адстаўкі кіраўнікоў вядучых дзяржаўных СМІ мы папрасілі былога кіраўніка Белдзяржтэлерадыёкампаніі Аляксандра Зімоўскага. Цяпер ён працуе мэдыякансультантам у Санкт-Пецярбургу.
Урад Беларусі вырашыў маштабна адзначыць 100-годзьдзе ВЛКСМ. Распараджэньнем прэм’ер-міністра Андрэя Кабякова створаны Рэспубліканскі аргкамітэт па сьвяткаваньні, які ўзначаліў міністар адукацыі Ігар Карпенка, былы кіраўнік Кампартыі Беларусі.
Амэрыканскія кангрэсмэны па-ранейшаму ня могуць узгадніць бюджэт праз рознагалосьсі вакол іміграцыйнай рэформы.
Кіраўнік Савету Рэспублікі Міхаіл Мясьніковіч хоча, каб у фінале чэмпіянату сьвету па хакеі сустрэліся Беларусь і Латвія. Пра гэта ён заявіў сёньня на сустрэчы з прэм’ер-міністрам Латвіі Марысам Кучынскісам
Парлямэнт Таджыкістану ўхваліў закон, які зьніжае ўзроставы цэнз для кандыдатаў у прэзыдэнты — з 35 да 30 гадоў. Экспэрты мяркуюць, што мэта паправак — даць магчымасьць балятавацца старэйшаму сыну прэзыдэнта Рахмона, Рустаму Эмамалі.
Загрузіць яшчэ