Ізраільскія дэпутаты як ад ўраду, гэтак і ад апазыцыі, прапанавалі папраўкі ў Закон аб абароне супраць адмаўленьня Галакосту.
Сіманаўскі суд Масквы на 8 сутак арыштаваў Руслана Шаведзінава, прэс-сакратара кампаніі расейскага апазыцыянэра Аляксея Навальнага і вядучага YouTube-каналу «Навальный Live».
Больш за 750 амэрыканскіх рабінаў заклікалі Ізраіль адмовіцца ад дэпартацыі мігрантаў з Афрыкі. Сярод падпісантаў ліста з такім заклікам — прадстаўнікі розных рэлігійных плыняў.
Як вынікае з сёлетняга штогадовага пасланьня Трампа ён у супрацьстаяньні расейскай (і кітайскай) пагрозам больш спадзяецца на традыцыйныя шляхі стрымліваньня — павялічэньне выдаткаў на абарону і аднаўленьне ядзернага патэнцыялу. З гэтага зусім не вынікае, што ён наагул адмаўляецца ад санкцыйных сродкаў, што ён ніколі не пашырыць санкцыйны сьпіс адносна Расеі. Ён пакідае за сабой розныя магчымасьці, санкцыйныя ў тым ліку.
Літва дабудавала агароджу на мяжы з Калінінградзкай вобласьцю. Працягласьць збудаваньня складае 45 кілямэтраў, вышыня — два мэтры.
Амбасада Польшчы адрэагавала на пярэчаньні беларускага гісторыка Ўладзімера Ляхоўскага, які скрытыкаваў намеры ўшанаваць у Бабруйску памяць польскіх легіянэраў.
У сёлетніх мясцовых выбарах удзельнічаюць чатыры так званыя першыя асобы з апазыцыйных структураў. «Свабода» пацікавілася, як праходзяць іх выбарчыя кампаніі.
Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International асудзіла рашэньне прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа захаваць турму для абвінавачаных у тэрарызьме на базе ў Гуантанама на Кубе.
Ён адказвае на пытаньне, ці крыўдзіцца беларуская апазыцыя на Захад, тлумачыць, ці зьмяніўся рух пасьля сыходу Алеся Лагвінца, і заяўляе, што ягонае фота зь Ярмошынай прывяло да дэсакралізацыі яе вобразу
Паводле інфармацыі газэты «Наша Ніва», якая спасылаецца на сайт kazak.by, у першай палове студзеня каля вёскі Колбавічы Баранавіцкага раёну актывісты арганізацыі «Казацкі Спас» усталявалі два дубовыя крыжы.
Судзьдзя Вячаслаў Елісеенка пастанавіў аштрафаваць Зьмітра Лупача на 980 рублёў за стварэньне сюжэту «Найлепшы аграгарадок Беларусі развальваецца», паказанага на «Белсаце».
У Бабруйску зьбіраюцца паставіць помнік салдатам першага Польскага корпусу легіянэраў, якім камандаваў генэрал Юзаф Доўбар-Мусьніцкі
Савет Фэдэрацыі Расеі на пасяджэньні ў сераду ўхваліў ратыфікацыю пагадненьня паміж Расеяй і Паўднёвай Асэтыяй. Яно дазваляе вайскоўцам сэпаратысцкага рэгіёну Грузіі (у дакумэнце яны названы «грамадзянамі Рэспублікі Паўднёвая Асэтыя») праходзіць службу «на законных падставах і ў добраахвотным парадку» у складзе чацьвёртай расейскай ваеннай базы, якая разьмешчана ў Паўднёвай Асэтыі. Гэта значыць у сутнасьці — служыць у войсках Расеі.
У РЭПе кажуць, што па «справе прафсаюзаў» ужо дапыталі больш за 150 чалавек. На допыты выклікаюць масава і бяз бачных падстаў.
Прэсавы сакратар прэзыдэнта Расеі Дзьмітрый Пяскоў заявіў, што публікацыя так званага «крамлёўскага дакладу» зьяўляецца «хутчэй варожым актам» у адносінах да Расеі.
Калі канцэрт дазволяць, Вольскі ня супраць разгледзець прапанову. Але ці дазволяць, пакуль невядома.
У расейскай дзяржаўнай і прадзяржаўнай прэсе зьявіліся навіны пад загалоўкамі накшталт «Беларусі забаранілі выкарыстоўваць сьцяг Расеі», але насамрэч забарона тычыцца «любых публічных акцый».
У Нямеччыне выйшаў новы, ужо пяты па ліку дакумэнтальны фільм-расьсьледаваньне пра допінг у спорце — у прыватнасьці, ў расейскім. Яго аўтары — група нямецкіх журналістаў на чале з Хая Зэпэльтам.
У сацсетцы «Фэйсбук» зьявілася несапраўдная старонка віцебскага праваабаронцы Паўла Левінава. На ёй невядомыя разьмясьцілі правакацыйны ролік пра актывіста Хрыстафора Жаляпава, які зьяўляецца кандыдатам у дэпутаты.
Паводле Паўла Севярынца, знакавая гадавіна аб’яднала апазыцыю — бадай, упершыню за апошнія 10-15 гадоў.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп выступіў са зваротам аб становішчы справаў у краіне, у якім падкрэсьліў эканамічныя посьпехі ЗША і заклікаў кангрэсмэнаў выпрацаваць двухпартыйнай рашэньне па іміграцыі.
Беларуская партыя левых «Справядлівы сьвет» супраць таго, каб адзначаць 100-годзьдзе Беларускай Народнай Рэспублікі на афіцыйным узроўні. Партыя мяркуе, што Беларусь як дзяржава канчаткова сфармавалася толькі дзякуючы кастрычніцкай рэвалюцыі.
Эканаміст, знаўца эканомікі Ўсходняй Эўропы, экспэрт Атлянтычнай рады Андэрс Ослунд заявіў, што «крамлёўскі даклад» падмянілі ў апошні момант.
Сьледчы камітэт Беларусі і Фэдэральнае бюро расьсьледаваньняў ЗША падпісалі мэмарандум аб узаемаразуменьні.
Спэцпасланьнік ААН па Сырыі Стафан дэ Містура паведаміў, што Расея, Іран і Турэччына дамовіліся стварыць камітэт, які падрыхтуе новую канстытуцыю Сырыі.
Амбасадар Польшчы ў Беларусі Конрад Паўлік 31 студзеня завяршыў сваю працу ў Беларусі. Хто стане новым кіраўніком дыпмісіі, пакуль невядома, ідуць кансультацыі.
Журналісты Максім Шаўчэнка і Мікалай Сванідзэ пабіліся падчас прамога эфіру на радыёстанцыі «Комсомольская правда».
Выступ тычыўся пераважна ўнутраных праблем ЗША, аднаўленьня краіны пасьля стыхійных бедзтваў, а таксама зьменаў у іміграцыйнай палітыцы.
У аўторак прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп выступае на сумесным пасяджэньні абедзьвюх палатаў Кангрэсу са штогадовым зваротам.
Вашынгтон пакуль ня ўводзіць санкцыі ў дачыненьні да фігурантаў сьпісу.
Львоўская абласная рада зацьвердзіла пералік дзён, у якія на будынках абласной адміністрацыі і рады, а таксама органаў мясцовага самакіраваньня на Львоўшчыне будуць вывешваць чырвона-чорны сьцяг.
30 студзеня такі пікет адбыўся за паўсотні мэтраў ад Гомельскага абласнога суду. У гэты час там разглядалі крымінальную справу супраць мазырчука Андрэя Рабешкі, які летась парэзаў трох міліцыянтаў, калі тыя ўначы забраліся на прыватны падворак, каб затрымаць яго за нібыта скрадзены электразварачны апарат.
«Дэструктыўная рэлігійная плынь» і «рэлігійны радыкалізм» — гэтыя новыя вызначэньні прапануюць замацаваць у заканадаўстве Казахстану. Уводзіцца забарона на нашэньне адзеньня і атрыбутаў дэструктыўных рэлігійных плыняў. Да іх прылічылі барада і скарочаныя штаны.
Эўракамісар у пытаньнях эўрапейскай палітыкі суседзтва і перамоваў аб пашырэньні ЭЗ Яганэс Ган атрымаў зварот галоўнай рэдактаркі «Хартыі-97» Натальлі Радзінай у зьвязку з блякаваньнем доступу да сайту.
Каму амбасада ЗША ў Менску будзе выдаваць візы, колькі гэта каштуе, якія дакумэнты трэба прад’явіць, наколькі цяжка атрымаць візы — на самыя папулярныя візавыя пытаньні адказваюць амэрыканскія дыпляматы Робэрт Райлі і Алета Кавэнскі.
Унук былога прэзыдэнта Ўзбэкістану Іслама Карымава — Іслам Карымаў-малодшы — папрасіў палітычнага прытулку ў Вялікабрытаніі. Пра гэта паведаміла ўзбэцкая служба Бі-бі-сі са спасылкай на яго адваката.
Эўракамісар у пытаньнях эўрапейскай палітыкі суседзтва і перамоваў аб пашырэньні Эўразьвязу Яганэс Ган падчас сустрэчы зь міністрам замежных спраў Уладзімерам Макеем узьняў пытаньне пра сьвяткаваньне 100-годзьдзя БНР.
Урад Ірляндыі абвясьціў аб правядзеньні рэфэрэндуму аб адмене забароны на аборты ў краіне.
Чарговы перагляд санкцый ЗША ў дачыненьні да беларускіх нафтахімічных прадпрыемстваў адбудзецца ў красавіку 2018 году. Аднак прагназаваць, якім будзе рашэньне, пакуль цяжка.
Улады Саудаўскай Арабіі адпусьцілі ўсіх прынцаў, буйных чыноўнікаў і бізнэсоўцаў, затрыманых па справе аб карупцыі.
Міністэрства фінансаў ЗША прадставіла так званы «крамлёўскі даклад». З амаль сотні расейскіх багатыроў добрая траціна мелі ці маюць да гэтага часу бізнэс-інтарэсы ў Беларусі.
Грамадзкае аб’яднаньне «Гавары праўду» выступіла з заявай, у якой ставіць пад сумнеў абвешчаную ўладамі «лібэралізацыю».
Камітэт па грамадзянскіх свабодах Эўрапейскага парлямэнту ўхваліў пачатак санкцыйных працэдур у дачыненьні да Польшчы.
Праца на ўласнай зямлі ня можа быць стратнай. Такой думкі трымаюцца дзясяткі жыхароў Івацэвіцкага раёну, якія займаюцца жывёлагадоўляй і расьлінаводзтвам на прысядзібных участках.
Кіраўнік МЗС Беларусі расказаў, як працягваецца працэс перамоваў аб спрашчэньні візавага рэжыму паміж Беларусьсю і Эўразьвязам.
Кіраўнік Цэнтральнага разьведвальнага ўпраўленьня ЗША Майк Пампэа чакае ўмяшаньня Расеі ў будучыя прамежкавых выбары у Кангрэс.
Стандартны кошт амэрыканскай візы ў шэрагу краінаў — 160 даляраў. Пакуль амбасада ня мае магчымасьці выдаваць візы неграмадзянам і нерэзыдэнтам Беларусі.
Эўракамісар у пытаньнях эўрапейскай палітыкі суседзтва і перамоваў аб пашырэньні Эўразьвязу Яганэс Ган расказаў аб сваёй сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам.
«І ня дай Бог паставілі мэту перад краінамі «Усходняга партнэрства», каб гэты пояс стаў разьдзяляльнай зонай паміж Эўразьвязам і Расеяй, Кітаем, Усходам».
«Расея заяўляе, што будзе выконваць усе рэзалюцыі Рады Бясьпекі ААН, але яна не выконвае іх і ўзнагароджвае незаконнае паводзіны КНДР. Часу для апраўданьняў больш няма».
Загрузіць яшчэ