Аб магчымым удзеле тэлевядоўцы ў прэзыдэнцкай гонцы пачалі казаць у СМІ пасьля яе прамовы на цырымоніі ўручэньня прэміі «Залаты глёбус» у пачатку студзеня.
Міністэрства інфармацыі ўвечары 25 студзеня ўдакладніла на сваім сайце прычыны, за якія быў закрыты доступ да сайту «Хартыі-97» ў Беларусі.
Адміністрацыя Дональда Трампа плянуе спыніць фінансаваньне Міжнароднай касьмічнай станцыі да 2025 года, паведамляюць амэрыканскія СМІ.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп абвінаваціў палестынцаў у тым, што яны спрабуюць затармазіць мірны працэс на Блізкім Усходзе. Паводле яго слоў, палестынскі бок «не паважае» Злучаныя Штаты праз рашэньне прызнаць Ерусалім сталіцай Ізраіля.
Аляксандр Лукашэнка падпісаў сёньня дэкрэт № 1. У ім прадугледжаныя захады для спрыяньня занятасьці насельніцтва.
Аднак для большасьці карыстальнікаў «Хартыя-97» па-ранейшаму недасяжная.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп ў чацьвер прыбыў у Швайцарыю для ўдзелу ў Сусьветным эканамічным форуме, дзе ён мае намер прасоўваць сваю павестку «Найперш Амэрыка» і дамагацца больш справядлівага і ўзаемавыгаднага гандлю паміж ЗША і іх саюзьнікамі.
Урад Нямеччыны прыпыніў прыняцьце рашэньня аб пастаўцы нямецкіх танкаў «Леапард» у Турэччыну. Раней Анкара зьвярнулася да саюзьнікаў па NATO з просьбай абнавіць баявыя машыны, якія стаяць на ўзбраеньні краіны.
Кандыдат вёў жывыя трансьляцыі з выбаркаму і прапануе ахвочым праглядзець іх: ён мяркуе, што ў яго дзеяньнях не было парушэньня парадку.
Галоўныя праблемы ў дачыненьнях паміж Беларусьсю і Эўразьвязам агучыў старшыня АГП падчас круглага стала ў Менску з удзелам кіраўніцы місіі Эўразьвязу ў Беларусі, віцэ-старшыні групы Эўрапейскай народнай партыі ў Эўрапарлямэнце і генсакратара ЭНП у міжнародных справах.
Навукоўцы ў швайцарскім горадзе Базэль высьветлілі паходжаньне муміфікаваных парэшткаў жанчыны, якія знайшлі ў 1975 годзе ў царкве Ордэну босых братоў-кармэлітаў.
Эўразьвяз меў спадзяваньне, што беларускія ўлады прымуць значную частку рэкамэндацыяў АБСЭ наконт зьменаў Выбарчага кодэксу. Аднак зьменаў няма да гэтага часу.
Прадстаўнікі аргкамітэту ў справе падрыхтоўкі да сьвяткаваньня 100-годзьдзя Беларускай Народнай Рэспублікі падалі заяўку ў Менскі гарвыканкам на шэсьце і мітынг 25 сакавіка.
«Мы ні ў якім разе не павінны тут неяк выкручвацца, як некаторыя папісваюць зь пятай калёны, што Лукашэнка тут пойдзе на нейкія датэрміновыя выбары для таго, каб выйграць час, яшчэ нешта».
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп 24 студзеня заявіў, што ён гатовы сустрэцца са спэцпракурорам Робэртам Мюлерам і адказаць на пытаньні расьсьледаваньня адносна магчымых сувязяў свайго перадвыбарчага штабу з Крамлём.
Спэцпрадстаўнік ЗША па Ўкраіне Курт Волкер павінен у пятніцу сустрэцца з памочнікам прэзыдэнта Расеі Ўладзіславам Сурковым. Бакі працягнуць перамовы аб магчымасьці ўрэгуляваньня канфлікту на Данбасе.
Блякаваньне спачатку «Беларускага партызана», а потым «Хартыі-97» дэманструе, што ўлады ня толькі гатовыя да цэнзуры, але і без асаблівых перажываньняў зьвяртаюцца да яе, лічыць старшыня БАЖ.
На сайце Міністэрства інфармацыі Беларусі зьявілася публікацыя аб блякаваньні сайту charter97.org.
Расейскі сайт Regnum, аўтараў якога судзяць у Менску за распальваньне нацыянальнай варожасьці, выдаў увечары 24 студзеня «ноту пратэсту» амбасадару Расеі ў Беларусі Аляксандру Сурыкаву.
У сераду прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп папярэдзіў прэзыдэнта Турэччыны Рэджэпа Эрдагана, што працяг апэрацыяў ягонага войска ў Сырыі пагражае перарасьці ў сутыкненьні паміж турэцкімі і амэрыканскімі войскамі.
ЗША ўвялі ў сераду новыя санкцыі супраць фізычных і юрыдычных асобаў у Паўночнай Карэі з мэтай зрабіць больш жорсткай эканамічную і фінансавую ізаляцыю паўночнакарэйскага рэжыму, які стварае ядзерную зброю і сродкі яе дастаўкі.
Новым камісарам па правах чалавека Рады Эўропы стала былы адмысловы прадстаўнік АБСЭ ў пытаньнях свабоды СМІ Дуня Міятавіч.
Рэдактар сайту «Хартыя-97» Натальля Радзіна ў інтэрвію карэспандэнту Свабоды сказала, што сайт заблякаваны рашэньнем Міністэрства інфармацыі Беларусі.
Дэпартамэнт юстыцыі ЗША ўзмацняе ціск на гарады і штаты, якія прынцыпова адмаўляюцца супрацоўнічаць з фэдэраламі ў барацьбе з нелегальнай міграцыяй.
Актывісткам апазыцыі Алене Шабуні і Ірыне Захаравай, што балятуюцца на выбарах у Віцебскі гарадзкі савет дэпутатаў, удалося аспрэчыць рашэньне адміністрацыі Першамайскага раёну — тая абмежавала колькасьць месцаў для правядзеньня агітацыйных пікетаў.
Па дадзеных TUT.BY, правайдэры заблякавалі сайт пасьля рашэньня Міністэрства інфармацыі.
Аналітыкі кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» падрыхтавалі справаздачу па выніках рэгістрацыі ініцыятыўных групаў і кандыдатаў у дэпутаты на мясцовых выбарах 2018 году.
Мадрыд забараніў кіраўніку парлямэнту Каталёніі сустракацца з Карлэсам Пудждэмонам у Брусэлі.
У Менску забаранілі папярэдні продаж квіткоў на сатырычны француска-брытанскі фільм «Сьмерць Сталіна». Напярэдадні стала вядома пра адмену паказу гэтага фільму ў Расеі.
Акаўнты ў Твітэры, зьвязаныя з расейскімі апэрацыямі ўплыву, працягнулі публікацыю хэштэгаў, якія, як уяўляецца, накіраваныя на ўзмацненьне палітычнага расколу ў ЗША, паведамляе расейская служба «Голасу Амерыкі».
«Нават калі адзін-два ці некалькі нашых партыйцаў і стануць дэпутатамі мясцовых саветаў, я буду лічыць іх прызначэнцамі ўлады», — заявіла 24 студзеня на прэсавай канфэрэнцыі ў Менску старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ірына Вештард.
У штаб-кватэры Нацыянальнага алімпійскага камітэту агучылі канчатковы склад беларускай дэлегацыі на маючых адбыцца Гульнях-2018 у Пхёнчхане. Беларусь адмовілася ад мэдальнага плянаваньня на будучую Алімпіяду.
«Беларусь асьцярожна адкрываецца турызму, МЗС Нямеччыны папярэджвае, што краіна мае „сыстэму ўласных каштоўнасьцяў“ і што да паездкі трэба рыхтавацца. Гэтую сыстэму падчас свайго наведаньня Менску і шукаў аўтар артыкулу», — піша нямецкае інтэрнэт-выданьне.
Спэцпрадстаўнік Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ па Ўсходняй Эўропе Кент Гэрстэт шкадуе, што працэс рэфармаваньня выбарчага заканадаўства Беларусі не прасоўваецца наперад, і заклікае беларускія ўлады актывізаваць намаганьні па правядзеньні рэформаў.
Прэм’ер-міністар Японіі Сіндзо Абэ прыме ўдзел у зімовых Алімпійскіх гульнях у Паўднёвай Карэі, нягледзячы на напружанасьць паміж дзьвюма краінамі ў сувязі да зьверствамі часоў Другой сусьветнай вайны.
Нават калі Міністэрства культуры дазволіць пракат фільму ў Беларусі, «Сьмерць Сталіна» беларускаму гледачу пакажуць значна пазьней.
Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка сустрэўся з спэцпасланьнікам ЗША па Ўкраіне Куртам Волкерам у Кіеве для абмеркаваньня канфлікту на ўсходзе Украіны.
Пра гэта ідзе гаворка ў лісьце, які паэт і грамадзкі актывіст даслаў у рэдакцыю «Новага часу». Апроч таго, у лісьце ён патлумачыў пэўныя арганізацыйныя моманты сьвяткаваньня.
Міністэрства гандлю Беларусі прыняло ў студзені пастанову аб падвышэньні зь 1 лютага тарыфаў на транспартаваньне (транзыт) нафты на 6,7%. Але, як піша ТАСС, Расея з такімі лічбамі не пагадзілася.
Прадстаўніца Дзярждэпартамэнту назвала прапагандай заявы Расеі аб дачыненьні ЗША да пачатку турэцкай апэрацыі супраць сырыйскіх курдаў, паведамляе «Голас Амэрыкі».
На экстраным паседжаньні Рады Бясьпекі ААН з ініцыятывы Расеі абмяркоўвалася ўжываньне хімічнай зброі ў Сырыі. Але з расейскімі прапановамі ў расьсьледаваньні атак не пагадзіліся ЗША.
Грамадзяне, якія працавалі ў спэцслужбах Польскай Народнай Рэспублікі альбо былі іх пазаштатнымі супрацоўнікамі, ня змогуць быць рэктарамі, дэканамі і кіраўнікамі катэдраў у вышэйшых навучальных установах (ВНУ).
Прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон у кастрычніку зь дзяржаўным візытам наведае Армэнію. Пра гэта ён заявіў падчас прэс-канфэрэнцыі пасьля сустрэчы з прэзыдэнтам Армэніі Сержам Саргсянам.
Расея адвяла войскі з Афрына, дзе турэцкая армія пачала ваенную апэрацыю супраць курдаў, якія змагаліся з «Ісламскай дзяржавай».
Міністры фінансаў краін Эўразьвязу выдалілі з чорнага сьпісу афшораў восем краін і тэрыторый. Гаворка пра Панаму, Туніс, Паўднёвую Карэю і Аб’яднаныя Арабскія Эміраты.
Польшча будзе працягваць адносна Беларусі курс, абраны два гады таму, незалежна ад таго, хто будзе займаць кіроўныя пасады, заявіў амбасадар Польшчы ў Беларусі Конрад Паўлік.
У швайцарскім Давосе адкрыўся Сусьветны эканамічны форум. Афіцыйная тэма сёлета — «Стварэньне агульнай будучыні ў разьяднаным сьвеце».
Суд Першамайскага раёну Менску пастанавіў канфіскаваць частку тэхнікі тэлеканалу «Белсат», забраную ў яго менскім офісе падчас ператрусу вясной 2017 года.
Віцэ-прэзыдэнт ЗША Майк Пэнс пацьвердзіў ізраільскім лідэрам, што амэрыканская адміністрацыя плянуе выйсьці з пагадненьня 2015 году аб ядзернай праграме Ірану, калі ў яго ня будуць унесены папраўкі.
Такую лічбу назваў Свабодзе лідэр незалежнага прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасьці (РЭП) Генадзь Фядыніч.
Загрузіць яшчэ