Чарговы госьць перадачы «Інтэрвію тыдня» — вядомы расейскі публіцыст Леанід Радзіхоўскі. Ён адказвае на пытаньне, хто перамог па выніках апошняй сустрэчы прэзыдэнтаў Беларусі і Расеі, разважае, што важней для цяперашняга Крамля — аўтарытарная ідэйная блізкасьць менскага рэжыму ці ягоная прарасейская накіраванасьць — і тлумачыць, чаму, на ягоную думку, акупацыя Беларусі Расеяй цалкам немагчымая.