Абмяркоўваюць Уладзімер Глод, Віталь Цыганкоў і Валер Карбалевіч.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін заявіў, што ўрэгуляваў з Аляксандрам Лукашэнкам спрэчныя пытаньні ў нафтагазавай сфэры. Пра што яшчэ дамовіліся кіраўнікі краінаў? Афіцыйна паведамляецца пра наступнае.
Са сьледчага ізалятару вызвалены Сяргей Кулініч, адзін з кіраўнікоў партыі Народная грамада, паплечнік былога кандыдата ў прэзыдэнты Мікалая Статкевіча.
Расея і Беларусь на працягу 10 дзён урэгулююць пытаньні ў нафтагазавай сфэры, паведаміў прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін паводле вынікаў перамоваў з Аляксандрам Лукашэнкам у Санкт-Пецярбургу 3 красавіка.
Удзельнічаюць Уладзімер Глод, Віталь Цыганкоў і Валер Карбалевіч.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін заявіў, што ўрэгуляваў з Аляксандрам Лукашэнкам спрэчныя пытаньні ў нафтагазавай сфэры.
Адкрывальнік Курапатаў Зянон Пазьняк заклікае да масавай абароны Курапатаў і зьвяртаецца да мастакоў, архітэктараў, скульптараў ня браць удзел у абвешчаным уладамі конкурсе на мэмарыял у Курапатах.
Кіраўнікі Беларусі і Расеі Аляксандар Лукашэнка і Ўладзімір Пуцін праводзяць сустрэчу ў пашыраным складзе з удзелам чальцоў дэлегацый.
Сустаршыню «Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі» Паўла Севярынца, які з 31 сакавіка адбывае 10-сутачны арышт за акцыю абароны Курапатаў, 10 красавіка будуць судзіць зноў — гэтым разам за акцыю ля будынку КДБ вечарам 31 сакавіка. Пра гэта паведаміла прэс-служба БХД са спасылкай на жонку палітыка Вольгу Севярынец.
Міністар замежных справаў Латвіі Эдгарс Рынкевічс, якія бярэ ўдзел у паседжаньні Рады Эўразьвязу ў Люксэмбургу, у інтэрвію карэспандэнту Радыё Свабода выказаўся пра сытуацыю ў Беларусі.
Уладзімер Глод, Віталь Цыганкоў і Валер Карбалевіч абмяркоўваюць атмасфэру напярэдадні сустрэчы кіраўнікоў Беларусі і Расеі ў Санкт-Пецярбургу.
Рух «За свабоду», як і Партыя БНФ і Абʼяднаная грамадзянская партыя, атрымаў пісьмовае папярэджаньне ад Міністэрства юстыцыі.
У штаб-кватэры ФБР у Вашынгтоне плянуюць стварыць адмысловае падразьдзяленьне для каардынацыі расьсьледаваньня магчымага ўмяшаньня Расеі ў амэрыканскія выбары. Пра гэта паведамляе газэта Financial Times са спасылкай на крыніцы. Агент ФБР распавёў, што гэтыя пляны таксама азначаюць «павелічэньне рэсурсаў».
Абʼяднаная грамадзянская партыя атрымала пісьмовае папярэджаньне ад Міністэрства юстыцыі за акцыю 25 сакавіка.
Для ўдзелу ў паседжаньні каардынацыйнай групы ў Менск прыбыла дэлегацыя Эўразьвязу.
Тэракт у пецярбурскім мэтро скарэктаваў тэму перамоваў прэзыдэнтаў Расеі і Беларусі. Як паведамляюць афіцыйныя беларускія і расейскія СМІ, на першае месца выйшла пытаньне бясьпекі. Пра нейкія дамоўленасьці наконт энэргарэсурсаў не паведамляецца.
Заплянаваныя на сёньня перамовы Аляксандра Лукашэнкі і Ўладзіміра Пуціна ў Санкт-Пецярбургу пачаліся.
Міністар замежных справаў Літвы Лінас Лінкявічус, прыбыўшы сёньня раніцай на паседжаньне Рады Эўразьвязу ў Люксэмбургу, сярод іншага выказаўся і пра сытуацыю ў Беларусі.
Паводле паведамленьня «Рассельгаснагляду», было зьнішчана больш за 10 тысяч тон гародніны, садавіны і іншай прадукцыі расьліннага паходжаньня і 402 тоны прадукцыі жывёльнага паходжаньня.
Украінскі консул у Менску Аляксандар Навасёлаў заяўляе, што шэсьць грамадзян Украіны пасадзілі ў сталіцы Беларусі пасьля затрыманьня ў сакавіку.
Беларусь на цырымоніі ў ЗША прадставіць намесьнік міністра замежных спраў.
Міністэрства юстыцыі вынесла пісьмовае папярэджаньне Партыі БНФ за акцыю на Дзень Волі 25 сакавіка ў Менску, якая прайшла не па дазволеным уладамі маршруце.
Аргкамітэт правядзеньня «Чарнобыльскага шляху» — акцыі на чарговую гадавіну трагедыі на Чарнобыльскай АЭС — падаў заяўку ў Менгарвыканкам.
На Кангрэсе глябальных «Зялёных», што прайшоў 2 красавіка ў Лівэрпулі (Вялікая Брытанія), была прынятая рэзалюцыя аб недапушчальнасьці рэпрэсіяў і ціску на СМІ ў Беларусі, перадае сайт беларускай партыі «Зялёныя».
Выйшаў на волю з Акрэсьціна палітык Алесь Лагвінец, якога падчас затрыманьня каля дома напярэдадні Дня Волі так зьбілі амапаўцы, што ён трапіў у шпіталь, праз 3 дні прадстаў перад судом і атрымаў 10 сутак арышту.
Генэральная пракуратура Польшчы абвінаваціла расейскіх дыспэтчараў і «трэцюю асобу» у правакаваньні крушэньня самалёта Ту-154 прэзыдэнта Леха Качынскага пад Смаленскам у 2010 годзе.
Генэральны пракурор Беларусі Аляксандар Канюк 3 красавіка заявіў, што ня ведае, ці прад’яўленыя абвінавачаньні затрыманым у сувязі са справай аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў, перадае «Інтэрфакс».
Лідэры правацэнтрысцкай кааліцыі, да якой далучыліся Аб’яднаная грамадзянская партыя, Беларуская хрысьціянская дэмакратыя і рух «За свабоду», заявілі, што мірныя акцыі па ўсёй тэрыторыі Беларусі будуць працягвацца.
Дакумэнт падпісалі ў панядзелак у Кішынёве прэзыдэнт Малдовы Ігар Дадон і старшыня Калегіі Эўразійскай Эканамічнай камісіі (ЕЭК) Тыгран Сарґсьян. Падпісаньне адбылося падчас форуму ЭўрАзЭС, які праходзіць у Кішынёве.
У адказе сябру ініцыятывы «За ўратаваньне мэмарыялу Курапаты» першы намесьнік старшыні Менгарвыканкаму напісаў, што будаўніцтва каля Курапатаў, якое было спыненае пасьля пратэстаў у лютым-сакавіку 2017 году, вялося адпаведна заканадаўству.
Прапанову генэральнага пракурора Аляксандра Канюка «штрафаваць мэдыя, якія тэндэнцыйна асьвятляюць тыя ці іншыя падзеі» ў гутарцы з Радыё Свабода пракамэнтаваў намесьнік старшыні БАЖ Аляксандар Старыкевіч.
Паводле дадзеных дасьледаваньня грамадзкай думкі, амаль чвэрць расейцаў (24 адсоткі) заявілі, што ў некаторых выпадках дзеля інтарэсаў дзяржавы можна пагадзіцца з ушчамленьнем правоў грамадзян.
Перад пачаткам працы веснавой сэсіі Палаты прадстаўнікоў журналісты папрасілі генэральнага пракурора Беларусі Аляксандра Канюка даць ацэнку дзеяньням міліцыі падчас жорсткага разгону на Дзень Волі ў Менску.
Рашэньне аб наданьні Беларусі макрафінансавай дапамогі Эўрапейскі зьвяз будзе разглядаць з улікам сытуацыі з правамі чалавека ў краіне, распавядае БелаПАН са спасылкамі на ананімную крыніцу, «знаёмую з пазыцыяй Эўракамісіі».
Як паведамляе сайт прэзыдэнта Расейскай Фэдэрацыі, 3 красавіка ў Санкт-Пецярбургу адбудзецца мэдыяфорум рэгіянальных і мясцовых СМІ «Праўда і справядлівасьць». Па-за рамкамі мерапрыемства заплянаваная сустрэча Ўладзіміра Пуціна з Аляксандрам Лукашэнкам.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што калі Кітай ня зоймецца вырашэньнем праблемы Паўночнай Карэі, «гэта зробім мы», перадае «Голас Амэрыкі».
У нядзелю, 2 сакавіка, у некалькіх краінах сьвету прайшлі выбары дзяржаўнага кіраўніцтва.
Анансаваны Аляксандрам Лукашэнкам праект сыстэмы маніторынгу грамадзкай бясьпекі абыдзецца Беларусі ў 100 млн даляраў, расказалі ў перадачы «Контуры» на дзяржаўным тэлеканале АНТ.
Амбасадарка ЗША ў ААН Нікі Гэйлі заявіла, што амэрыканскі прэзыдэнт Дональд Трамп цалкам падтрымлівае актыўныя дзеяньні супраць Расеі пасьля завяршэньня расьсьледаваньня, якое тычыцца ўмяшаньня Крамля ў прэзыдэнцкія выбары ў ЗША.
Прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка і прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін сустрэнуцца ў Санкт-Пецярбургу 3 красавіка на фоне напружанасьці ў адносінах паміж дзьвюма краінамі па газе і інтэграцыі.
Карыстальнікі сацыяльных сетак раскрытыкавалі лідэраў Правацэнтрысцкай кааліцыі Юрася Губарэвіча, Анатоля Лябедзьку і Віталя Рымашэўскага за ўдзел у кангрэсе Эўрапейскай народнай партыі на Мальце.
Кіроўная партыя Армэніі, якую ўзначальвае прэзыдэнт краіны Серж Саргсьян, лідзіруе на парлямэнцкіх выбарах у краіне. Пра гэта сьведчаць толькі што апублікаваныя ў Ерэване дадзеныя экзытполаў, праведзеных кампаніяй Gallup International.
Каля сотні чалавек узялі ўдзел у акцыі салідарнасьці зь Беларусьсю ў Вашынгтоне.
Вольга Кавалькова была адной зь нямногіх лідарак апазыцыі, каму 25 сакавіка ўдалося ня толькі прарвацца ў ачэплены сілавікамі цэнтар Менску, але і апынуцца ў самым гушчары падзей.
Аляксандар Вучыч заяўляе, што бачыць краіну ў складзе ЭЗ, але таксама выступае за ўмацаваньне дачыненьняў з Масквой.
На парлямэнцкіх выбарах у Армэніі зафіксавана каля 700 парушэньняў.
У Маскве на Трыўмфальнай плошчы затрыманыя больш за 30 удзельнікаў так званага «шпацыру апазыцыі». Пра гэта паведамляе інтэрнэт-выданьне «Грані.Ру».
Будуць праводзіцца выведна-пошукавыя дзеяньні на незнаёмай мясцовасьці з мэтай вызначэньня найбольш бясьпечных маршруту для вылучэньня асноўных сіл і сродкаў «саюзнай дэсанту».
Раней Чарнавус ужо запрашаў на народны сход Аляксандра Лукашэнку.
Загрузіць яшчэ