Прэзыдэнт Эўрапейскай Рады Дональд Туск заявіў, што справа, з нагоды якой яго дапытвалі ў вайсковай пракуратуры Польшчы ў якасьці сьведкі некалькі гадзін, «насіла вельмі палітычны характар».
Кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў на сустрэчы з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуцінам назваў «правакацыйнымі» публікацыі «Новой газеты» і Радыё Свабода пра выкраданьні, катаваньні і забойствы жыхароў рэспублікі, якіх западозрылі ў гомасэксуальных сувязях, перадае «Інтэрфакс».
Міжнародная праваабарончая арганізацыя «Рэпартэры бязь межаў» занепакоеныя бясьпекай калектыву «Новой газеты», якой пагражалі чачэнскія ўлады пасьля таго, як яна паведаміла пра перасьлед геяў ў Чачні.
У Марыінскай бальніцы Санкт-Пецярбургу памёр зьбіты невядомымі сузаснавальнік газэты «Новы Пецярбург» 73-гадовы Мікалай Андрушчанка.
Пра гэта сёньня паведаміла прэс-служба прэзыдэнта па выніках сустрэчы Назарбаева з прадстаўнікамі духоўнага ўпраўленьня мусульман Казахстану.
Абаронны падрадчык Electric Boat, які стварае першую падводную лодку, якую распрацавалі спэцыяльна для разьмяшчэньня жанчын-членаў экіпажу, паведаміў пра гэта агенцтву Асашыэйтэд Прэс.
Што можа і што ня можа абʼяднаць беларусаў, на якой глебе яны салідарызуюцца, і на якой заўсёды будуць падзеленыя, ці здольныя ў грамадзкім і палітычным жыцьці дамаўляцца, ісьці на кампрамісы, прымаць іншыя пункты гледжаньня.
Міжнародны суд ААН пагадзіўся на ўвядзеньне часовых мер па пазове «Ўкраіна супраць Расеі» для абароны нацыянальных меншасьцяў у анэксаваным Крыме.
Абʼяднаная грамадзянская партыя накіравала ў Вярхоўны суд Беларусі зварот з патрабаваньнем прызнаць незаконным папярэджаньне, вынесенае партыі Міністэрствам юстыцыі за акцыю на Дзень Волі.
Дзяржаўны тэлеканал «Беларусь-4 Гродна» паказаў рэпартаж пад назвай «Маршам у нікуды», у якім асуджаюцца «Маршы недармаедаў», што адбыліся ў лютым-сакавіку шмат у якіх гарадах Беларусі, у тым ліку ў Горадні. Адзін са згаданых у «рэпартажы» апазыцыянэраў рыхтуе заяву ў пракуратуру.
Судзьдзя Савецкага раёну Гомля Андрэй Лагуновіч пакараў 19 красавіка журналіста-фрылансэра Яўгена Меркіса штрафам у памеры 40 базавых велічыняў (920 рублёў).
Дэпутаты Палаты абшчынаў брытанскага парлямэнту пераважнай большасьцю ўхвалілі прапанову прэм’ер-міністаркі Тэрэзы Мэй правесьці датэрміновыя выбары 8 чэрвеня.
Якія ўрокі і высновы вынікаюць зь сёлетняй беларускай «гарачай вясны»? Хто што рабіў няправільна падчас апошняй кампаніі пратэстаў? Як сёлетнія зімовыя і веснавыя пратэсты адгукнуцца ў будучыні?
Ці можна казаць, што Турэччына пасьля канстытуцыйнага рэфэрэндуму пераходзіць да аўтарытарнага палітычнага ладу? Як у новых умовах могуць скласьціся адносіны Анкары і Брусэлю, ці будуць у гэтых дачыненьнях пераважаць ідэйныя альбо геапалітычныя чыньнікі?
Звычайна Аляксандар Лукашэнка выступае ў Авальнай залі Дому ўраду ў трэцяй дэкадзе красавіка, за выключэньнем 2006 і 2012 гадоў, калі звароты былі перанесеныя на пачатак траўня.
Старшыня Эўрапейскай Рады і былы прэм’ер-міністар Польшчы Дональд Туск бачыць палітычны падтэкст у сваім выкліку ў польскую пракуратуру для дачы паказаньняў пракурору ў сьледзтве наконт меркаванага супрацоўніцтва польскай контрвыведкі з расейскай ФСБ.
Палата прадстаўнікоў у 1-м чытаньні прыняла зьмены і дапаўненьні ў законы Рэспублікі Беларусь у пытаньнях барацьбы з тэрарызмам.
Губэрнатар Смаленскай вобласьці Расеі Аляксей Астроўскі прапанаваў адкрыць міжнародны пункт пропуску на расейска-беларускім участку мяжы пад Смаленскам.
Галоўная судовая інстанцыя пад эгідай ААН, Міжнародны суд, 19 траўня абвесьціць рашэньне наконт часовых захадаў у сытуацыі паміж Расеяй і Ўкраінай. Пасяджэньне адбудзецца ў Гаазе, яно заплянаванае на 15:00 паводле мясцовага часу (16:00 па менскім часе).
Два расейскія стратэгічныя бамбавікі Ту-95 былі перахопленыя зьнішчальнікамі F-22 ВПС ЗША 17 красавіка ля ўзьбярэжжа Аляскі. Пра гэта ў аўторак са спасылкай на Паўночнаамэрыканскае камандаваньне ВС ЗША паведаміў тэлеканал ABC.
У аўторак кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў пачаў двухдзённы візыт у непрызнаную Абхазію. Ён прыме ўдзел у адкрыцьці новага будынка амбасады Расеі і сустрэнецца з кіраўніком рэгіёну. Улады Грузіі папярэдзілі, што паездка нэгатыўна адабʼецца на нармалізацыі адносін паміж РФ і Грузіяй
19 красавіка Палата прадстаўнікоў прыступіць да разгляду ў першым чытаньні законапраекту «Аб унясеньні зьменаў і дадаткаў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь у пытаньнях барацьбы з тэрарызмам».
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп высока ацаніў ролю Кітаю ў сытуацыі з Паўночнай Карэяй, якая пагражала Амэрыцы прэвэнтыўным ядзерным ударам.
У Гомлі абмеркавалі фармат правядзеньня першатравеньскай акцыі салідарнасьці і падрыхтоўку да кампаніі «Мясцовыя выбары».
Канадзкі прафэсар Дэйвід Марплз гуляе па Менску пасьля трох забаронаў на ўезд у Беларусь.
У анэксаваным Расеяй Крыме адбылося чарговае пасяджэньне па крымінальнай справе ў дачыненьні да журналіста Радыё Свабода Міколы Семяны.
Беларускі нацыянальны кангрэс правядзе сваю акцыю 1 траўня ў Менску на Кастрычніцкай плошчы. Акцыя павінна пачацца а 14 гадзіне.
МУС Францыі абвясьціла ў аўторак, 18 красавіка, пра затрыманьне ў Марсэлі двух мужчын, якіх падазраюць у тым, што яны рыхтаваліся бліжэйшымі днямі зьдзейсьніць тэракт. Раней паліцыя разаслала іх фота ўсім кандыдатам у прэзыдэнты Францыі.
У Дзяржаўнай Думе Расеі лічаць рускія службы Радыё Свабода і «Голасу Амэрыкі», а таксама тэлекампанію CNN «праваднікамі ціску ЗША на сытуацыю ў Расеі».
«Шчырасьць нікому не патрэбная,» — напісала Алія Шагіева, мастачка і дачка прэзыдэнта Кіргізстану.
Дэпутат Вярхоўнай Рады Ўкраіны Вадзім Дзенісенка расказаў у Фэйсбуку пра тое, як сапсаваліся стасункі паміж кіраўніком Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам і Юліяй Цімашэнкай, якая з 2007 году займала пасаду прэм’ер-міністра Ўкраіны.
Ізраіль ня мае намеру весьці перамовы з палестынскімі вязьнямі, якія трымаюць галадоўку ў ізраільскіх турмах, паведамляе Associated Press. Арганізатар пратэсту Марван Баргуці пераведзены ў іншую турму ў адзіночную камэру.
Пасьля скарачэньня паставак расейскай нафты ў Беларусь экспарт нафтапрадуктаў зь Беларусі значна ўпаў: у студзені-лютым 2017 году ён па аб’ёмах скараціўся на 49,6% у параўнаньні з аналягічным пэрыядам 2016 году.
Для абвяшчэньня выбараў патрэбная падтрымка прынамсі дзьвюх трацінаў чальцоў Палаты абшчынаў.
Аляксандар Лукашэнка заявіў на сустрэчы са старшынём Пастаяннага камітэту Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў Чжан Дэцзянам пра дысбалянс зьнешняга гандлю.
У Турэччыне тысячы грамадзян выйшлі на вуліцы Стамбулу, пратэстуючы супраць абвешчаных вынікаў рэфэрэндуму аб дадатковых прэзыдэнцкіх паўнамоцтвах.
Адказны сакратар «Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі» Дзяніс Садоўскі падаў у суд Маскоўскага раёну скаргу на дзеяньні Менгарвыканкаму адносна заяўкі на мітынг і шэсьце ў Дзень Волі, паведамляецца на сайце БХД.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп праз тэлефон павіншаваў прэзыдэнта Турэцкай Рэспублікі Рэджэпа Таіпа Эрдагана зь перамогай на рэфэрэндуме аб пашырэньні прэзыдэнцкіх паўнамоцтваў, што прайшоў 16 красавіка.
Міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў выказаў надзею, што Злучаныя Штаты ня будуць зьвяртацца да «вельмі рызыкоўных» аднабаковых баявых дзеяньняў супраць Паўночнай Карэі, як гэта было нядаўна ў Сырыі.
Лідэр аднаго з сэпаратысцкіх рухаў Каліфорніі Луіс Мартынэлі аб’явіў у панядзелак пра тое, што ён адмаўляецца ад спробы збору подпісаў пад пэтыцыяй аб правядзеньні рэфэрэндуму аб незалежнасьці Каліфорніі і мае намер прасіць від на жыхарства ў Расеі.
Берасьцейскую актывістку «Маладой Беларусі», каардынатарку аргкамітэту Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі Грамада Натальлю Папкову затрымалі міліцыянты. Заўтра яе будуць судзіць.
Берасьцейскія сацыял-дэмакраты паскардзіліся ў Міністэрства спорту на выкарыстаньне сьцягу Расейскай Фэдэрацыі на форме юнацкай хакейнай каманды «Брэст» у часе Велікоднага турніру ў Чэхіі.
Каб «сесьці на суткі», яму давялося самому ехаць у суд і патрабаваць азнаёміць яго з матэрыяламі ўласнай справы. Стрыжак абвясьціў галадоўку пратэсту.
Празь дзень пасьля няўдалага ракетнага выпрабаваньня Паўночнай Карэі прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп папярэдзіў паўночнакарэйскага лідэра Кім Чэн Ына, што той «мусіць паводзіць сябе слушна».
«Пакуль я пішу вам, я зноў усьведамляю, наколькі пагаршаецца наша жыцьцё штодня», — піша турэцкая журналістка. Нядзельны рэфэрэндум у Турэччыне дазволіў ператварыць краіну з парлямэнцкай у прэзыдэнцкую.
Міжнародныя назіральнікі раскрытыкавалі рэфэрэндум у Турэччыне, вынікі якога пашырылі паўнамоцтвы прэзыдэнта краіны Рэджэпа Эрдагана.
Лібэральна-дэмакратычная партыя Беларусі (ЛДПБ) падтрымлівае прапанову «Нобэлеўскага ляўрэата па літаратуры, дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь [sic!] Сьвятлан[ы] Алексіевіч» пра тое, што ў склад камісіі па выбары варыянту мэмарыялу ў Курапатах павінен увайсьці Зянон Пазьняк.
Чаму беларускія ўлады зноў вярнуліся да рэпрэсій супраць грамадзянскай супольнасьці? Наколькі зьмянілася іхняя тактыка і паводле якога прынцыпу яны выбіраюць сабе новыя мішэні? Чаму арыштаваных у справе «Белага легіёну» дагэтуль не прызнаюць палітвязьнямі? На гэтыя ды іншыя пытаньні ў перадачы «Інтэрвію тыдня» адказвае праваабаронца Алесь Бяляцкі.
Якія наступствы будуць мець вынікі канстытуцыйнага рэфэрэндуму ў Турэччыне?
У Менску з трохдзённым афіцыйным візытам знаходзіцца дэлегацыя парлямэнту Кітая, якую ачольвае сьпікер Чжан Дэцзян.
Загрузіць яшчэ