У аўторак кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў пачаў двухдзённы візыт у непрызнаную Абхазію. Ён прыме ўдзел у адкрыцьці новага будынка амбасады Расеі і сустрэнецца з кіраўніком рэгіёну. Улады Грузіі папярэдзілі, што паездка нэгатыўна адабʼецца на нармалізацыі адносін паміж РФ і Грузіяй
19 красавіка Палата прадстаўнікоў прыступіць да разгляду ў першым чытаньні законапраекту «Аб унясеньні зьменаў і дадаткаў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь у пытаньнях барацьбы з тэрарызмам».
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп высока ацаніў ролю Кітаю ў сытуацыі з Паўночнай Карэяй, якая пагражала Амэрыцы прэвэнтыўным ядзерным ударам.
У Гомлі абмеркавалі фармат правядзеньня першатравеньскай акцыі салідарнасьці і падрыхтоўку да кампаніі «Мясцовыя выбары».
Канадзкі прафэсар Дэйвід Марплз гуляе па Менску пасьля трох забаронаў на ўезд у Беларусь.
У анэксаваным Расеяй Крыме адбылося чарговае пасяджэньне па крымінальнай справе ў дачыненьні да журналіста Радыё Свабода Міколы Семяны.
Беларускі нацыянальны кангрэс правядзе сваю акцыю 1 траўня ў Менску на Кастрычніцкай плошчы. Акцыя павінна пачацца а 14 гадзіне.
МУС Францыі абвясьціла ў аўторак, 18 красавіка, пра затрыманьне ў Марсэлі двух мужчын, якіх падазраюць у тым, што яны рыхтаваліся бліжэйшымі днямі зьдзейсьніць тэракт. Раней паліцыя разаслала іх фота ўсім кандыдатам у прэзыдэнты Францыі.
У Дзяржаўнай Думе Расеі лічаць рускія службы Радыё Свабода і «Голасу Амэрыкі», а таксама тэлекампанію CNN «праваднікамі ціску ЗША на сытуацыю ў Расеі».
«Шчырасьць нікому не патрэбная,» — напісала Алія Шагіева, мастачка і дачка прэзыдэнта Кіргізстану.
Дэпутат Вярхоўнай Рады Ўкраіны Вадзім Дзенісенка расказаў у Фэйсбуку пра тое, як сапсаваліся стасункі паміж кіраўніком Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам і Юліяй Цімашэнкай, якая з 2007 году займала пасаду прэм’ер-міністра Ўкраіны.
Ізраіль ня мае намеру весьці перамовы з палестынскімі вязьнямі, якія трымаюць галадоўку ў ізраільскіх турмах, паведамляе Associated Press. Арганізатар пратэсту Марван Баргуці пераведзены ў іншую турму ў адзіночную камэру.
Пасьля скарачэньня паставак расейскай нафты ў Беларусь экспарт нафтапрадуктаў зь Беларусі значна ўпаў: у студзені-лютым 2017 году ён па аб’ёмах скараціўся на 49,6% у параўнаньні з аналягічным пэрыядам 2016 году.
Для абвяшчэньня выбараў патрэбная падтрымка прынамсі дзьвюх трацінаў чальцоў Палаты абшчынаў.
Аляксандар Лукашэнка заявіў на сустрэчы са старшынём Пастаяннага камітэту Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў Чжан Дэцзянам пра дысбалянс зьнешняга гандлю.
У Турэччыне тысячы грамадзян выйшлі на вуліцы Стамбулу, пратэстуючы супраць абвешчаных вынікаў рэфэрэндуму аб дадатковых прэзыдэнцкіх паўнамоцтвах.
Адказны сакратар «Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі» Дзяніс Садоўскі падаў у суд Маскоўскага раёну скаргу на дзеяньні Менгарвыканкаму адносна заяўкі на мітынг і шэсьце ў Дзень Волі, паведамляецца на сайце БХД.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп праз тэлефон павіншаваў прэзыдэнта Турэцкай Рэспублікі Рэджэпа Таіпа Эрдагана зь перамогай на рэфэрэндуме аб пашырэньні прэзыдэнцкіх паўнамоцтваў, што прайшоў 16 красавіка.
Міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў выказаў надзею, што Злучаныя Штаты ня будуць зьвяртацца да «вельмі рызыкоўных» аднабаковых баявых дзеяньняў супраць Паўночнай Карэі, як гэта было нядаўна ў Сырыі.
Лідэр аднаго з сэпаратысцкіх рухаў Каліфорніі Луіс Мартынэлі аб’явіў у панядзелак пра тое, што ён адмаўляецца ад спробы збору подпісаў пад пэтыцыяй аб правядзеньні рэфэрэндуму аб незалежнасьці Каліфорніі і мае намер прасіць від на жыхарства ў Расеі.
Берасьцейскую актывістку «Маладой Беларусі», каардынатарку аргкамітэту Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі Грамада Натальлю Папкову затрымалі міліцыянты. Заўтра яе будуць судзіць.
Берасьцейскія сацыял-дэмакраты паскардзіліся ў Міністэрства спорту на выкарыстаньне сьцягу Расейскай Фэдэрацыі на форме юнацкай хакейнай каманды «Брэст» у часе Велікоднага турніру ў Чэхіі.
Каб «сесьці на суткі», яму давялося самому ехаць у суд і патрабаваць азнаёміць яго з матэрыяламі ўласнай справы. Стрыжак абвясьціў галадоўку пратэсту.
Празь дзень пасьля няўдалага ракетнага выпрабаваньня Паўночнай Карэі прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп папярэдзіў паўночнакарэйскага лідэра Кім Чэн Ына, што той «мусіць паводзіць сябе слушна».
«Пакуль я пішу вам, я зноў усьведамляю, наколькі пагаршаецца наша жыцьцё штодня», — піша турэцкая журналістка. Нядзельны рэфэрэндум у Турэччыне дазволіў ператварыць краіну з парлямэнцкай у прэзыдэнцкую.
Міжнародныя назіральнікі раскрытыкавалі рэфэрэндум у Турэччыне, вынікі якога пашырылі паўнамоцтвы прэзыдэнта краіны Рэджэпа Эрдагана.
Лібэральна-дэмакратычная партыя Беларусі (ЛДПБ) падтрымлівае прапанову «Нобэлеўскага ляўрэата па літаратуры, дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь [sic!] Сьвятлан[ы] Алексіевіч» пра тое, што ў склад камісіі па выбары варыянту мэмарыялу ў Курапатах павінен увайсьці Зянон Пазьняк.
Чаму беларускія ўлады зноў вярнуліся да рэпрэсій супраць грамадзянскай супольнасьці? Наколькі зьмянілася іхняя тактыка і паводле якога прынцыпу яны выбіраюць сабе новыя мішэні? Чаму арыштаваных у справе «Белага легіёну» дагэтуль не прызнаюць палітвязьнямі? На гэтыя ды іншыя пытаньні ў перадачы «Інтэрвію тыдня» адказвае праваабаронца Алесь Бяляцкі.
Якія наступствы будуць мець вынікі канстытуцыйнага рэфэрэндуму ў Турэччыне?
У Менску з трохдзённым афіцыйным візытам знаходзіцца дэлегацыя парлямэнту Кітая, якую ачольвае сьпікер Чжан Дэцзян.
17 красавіка міністар замежных спраў Расейскай Фэдэрацыі Сяргей Лаўроў сустрэўся з Аленай Купчыной — колішняй намесьніцай міністра замежных спраў Беларусі, а цяпер амбасадаркай Беларусі ў Аўстрыі, пастаяннай прадстаўніцай пры АБСЭ і кандыдаткай на пасаду Генэральнага сакратара гэтай арганізацыі.
Арганізацыйны камітэт «Чарнобыльскага шляху» даручыць заяўнікам акцыі яшчэ раз наведаць сталічны гарвыканкам. Пра гэта Свабодзе паведаміў сустаршыня аргкамітэту ў справе стварэньня партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Павал Севярынец.
Менгарвыканкам задаволіў заяву Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ аб правядзеньні мітынгу з нагоды гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС 26 красавіка.
Чаму вызвалілі Зьмітра Дашкевіча і Сяргея Пальчэўскага?
Незалежная група Conflict Intelligence Team (CIT) паведаміла, што знойдзеныя на сырыйскай авіябазе Шайрат абʼекты, якія, як меркавалася раней, зьяўляюцца кантэйнэрамі зь хімічнай зброяй, апынуліся касэтнымі боепрыпасамі.
Менгарвыканкам прызначыў час і маршрут «Чарнобыльскага шляху», адрозны ад таго, што прасілі заяўнікі.
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Ігар Марзалюк накіраваў запыт начальніку УУС Магілёўскага аблвыканкама «з просьбай інфармаваньня аб прычынах затрыманьня» удзельнікаў праведзенага 15 сакавіка ў Магілёве «Маршу недармаедаў».
Аляксандар Лукашэнка павіншаваў кіраўніка Турэччыны Рэджэпа Таіпа Эрдагана з пасьпяховым правядзеньнем рэфэрэндуму па пашырэньні прэзыдэнцкіх паўнамоцтваў, перадае прэс-служба Лукашэнкі.
Генэрал Макмастэр: дзеяньні Масквы абвастраюць крызіс у Сырыі, які распаўсюдзіўся і на іншыя краіны.
На чым грунтуюцца абвінавачваньні? Ці можна разглядаць фігурантаў справы як палітвязьняў? Якой будзе рэакцыя Захаду на гэтую справу?
Зь 19 па 21 красавіка беларуская дэлегацыя возьме ўдзел у вясновай сэсіі Міжнароднага валютнага фонду і Ўсясьветнага банку ў Вашынгтоне (ЗША), паведамляе БелаПАН.
Паводле Эрдагана, пытаньне вяртаньня сьмяротнага пакараньня будзе неадкладна абмеркаванае з прэм’ер-міністрам і лідэрамі нацыяналістычнай апазыцыі.
Дзяржаўнае Анаталійскае агенцтва паведаміла вынікі падліку галасоў выбарнікаў у рамках рэфэрэндуму 16 красавіка. Большасьць грамадзян Турэччыны падтрымалі папраўкі ў Канстытуцыю, дзякуючы якім парлямэнцкая рэспубліка становіцца прэзыдэнцкай.
Уладзімер Сямашка заявіў, што па выніках нядаўніх перамоваў з Расеяй была дасягнутая дамоўленасьць, што цана расейскага прыроднага газу для Беларусі будзе складаць 129 даляраў за тысячу кубічных мэтраў у 2018 годзе і 127 даляраў у 2019 годзе.
Пасьля падліку больш чым 99 працэнтаў бюлетэняў на рэфэрэндуме ў Турэччыне выбарчыя камісіі паведамілі пра 51.3 працэнта падтрымкі прапановаў прэзыдэнта Рэджэпа Эрадагана па зьменах у Канстытуцыі. Прадстаўнікі ўраду заявілі пра перамогу.
Паводле выбарчых уладаў Турэччыны, на рэфэрэндуме ў гэтай краіне падлічана ўжо болей за 90 працэнтаў бюлетэняў і 52.5 працэнта з падлічаных выказаліся за пашырэньне паўнамоцтваў прэзыдэнта краіны Рэджэпа Эрдагана.
Завяршылася галасаваньне на рэфэрэндуме ў Турэччыне, на якім выбарнікі вырашалі пытаньне 18 зьменаў у Канстытуцыі краіны.
У нядзелю ў некалькіх гарадах Расеі прайшлі пратэстныя акцыі розных аб’яднаньняў і апазыцыйных рухаў. Амаль усе яны скончыліся затрыманьнямі.
Дзясяткі тысяч амэрыканцаў удзельнічалі ў вулічных дэманстрацыях у 150 гарадах краіны — з патрабаваньнем апублікаваць падатковую справаздачнасьць прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа.
У падборцы папулярныя і важныя публікацыі «Свабоды» на гэтым тыдні.
Загрузіць яшчэ