Адам Андрушкевіч, які ачольвае дэлегацыю польскага Сэйму, што сёньня прыляцела ў Беларусь з працоўным візытам, на сустрэчы з дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў заявіў, што 2016 год у дачыненьнях дзьвюх краін быў годам пошуку агульных інтарэсаў. Ён дадаў, што Польшча можа пайсьці на некаторыя аслабленьні візавага рэжыму для Беларусі.