Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп выдаў распараджэньне, якое адмяняе многія намаганьні былога прэзыдэнта Барака Абамы ў барацьбе з глябальнымі зьменамі клімату.
У час менскай акцыі на 25 сакавіка быў затрыманы пэнсіянэр на імя Валер, які адмовіўся назваць сваё прозьвішча міліцыянтам.
У заяве сярод іншага гаворыцца: «26 затрыманым інкрымінуецца падрыхтоўка і навучаньне асобаў для ўдзелу ў масавых беспарадках, за што ім пагражае да трох гадоў турэмнага зьняволеньня. Перакананыя, што ўзбуджаная адносна іх крымінальная справа носіць выключна палітычны характар, зьяўляецца бяздоказнай і мае адзіную мэту — запалохаць грамадзтва і адцягнуць увагу ад сацыяльна-эканамічных праблем у краіне».
Лаўрэнцьеў быў адным з найбольш актыўных удзельнікаў «Маршу недармаедаў» у Горадні, які адбываўся 15 сакавіка. Ён быў адзіны, каго міліцыя затрымала адразу пасьля акцыі і зьмясьціла ў ізалятар.
У тых, каго затрымалі ў офісе партыі «Зялёных», дзе 24 сакавіка праводзіўся збор сродкаў на падтрымку зьняволеных, правялі ў дамах ператрусы, хоць на судзе пра тое ня згадвалі.
Парлямэнт Шатляндыі прыняў рашэньне аб паўторным рэфэрэндуме аб незалежнасьці, правядзеньня якога дамагаецца першы міністар Нікала Стэрджэн.
Палітык Уладзімер Някляеў, затрыманы ўночы 25 сакавіка на берасьцейскім вакзале, абскардзіў у Генпракуратуры сваё затрыманьне.
Жорсткі разгон акцыі на Дзень Волі, масавыя рэпрэсіі ствараюць у краіне новую палітычную атмасфэру. Як яна паўплывае на адносіны паміж уладай і грамадзтвам? Які лёс эканамічных рэформаў? Ці зьмяняецца статус апазыцыі?
Удзельнік акцыі пратэсту «недармаедаў» у Бабруйску Яўген Глагольеў-Васьковіч выйшаў на волю 28 сакавіка.
Былая журналістка «БелГазэты» Ганна Барабан супольна з былым аўтарам 34mag Алегам Гарусам зладзіла ў Барсэлёне (Каталёнія, што ў складзе Гішпаніі) акцыю салідарнасьці зь беларусамі, арыштаванымі і зьбітымі на Дзень Волі.
27 сакавіка судзьдзя Ленінскага раённага суду Дзьмітры Астапенка прысудзіў 15 сутак адміністратыўнага арышту дырэктару «Арт-сядзібы», заснавальніку праекту Symbal.by Паўлу Белавусу.
Францускі МЗС выступіў з заявамі і напярэдадні, і пасьля разгону мірных акцыяў у Менску і рэгіёнах Беларусі.
Крыстынэ Мутанэн, прэзыдэнт Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ, падчас сустрэчы з старшынём Савету Рэспублікі Беларусі Міхаілам Мясьніковічам заявіла пра заклапочанасьць у сувязі з арыштамі дэманстрантаў, а таксама зь дзеяньнямі, скіраванымі ў апошнія дні супраць арганізацый грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі. Пра гэта паведаміла прэсавая служба Парлямэнцкай асамблеі.
Пасьля «хапуноў» 25 сакавіка на Facebook і ў іншых сацсетках зьявіўся хэштэг, а затым і супольнасьць BY_help, дзе зьбіралі зьвесткі пра аштрафаваных і арыштаваных з палітычных матываў, а таксама грашовую дапамогу для іх. Першыя семʼі ўжо атрымалі дапамогу.
Мы ўжо прывыклі чуць, як міліцыянты расказваюць судзьдзям, што той або іншы апазыцыянэр брыдка лаяўся, кідаўся біцца, рваў форменнае адзеньне або, нават, спраўляў малую патрэбу ў недазволеным месцы.
Начальнік упраўленьня консульскага забесьпячэньня Міністэрства замежных спраў Украіны Васіль Кірыліч сказаў у эфіры «Громадске.TV», што Міністэрству замежных спраў Беларусі была накіравана нота «з мэтай атрыманьня поўнай і аб’ектыўнай інфармацыі пра прычыны і абставіны затрыманьня ўкраінскіх грамадзян».
Беларускія ўлады мусяць неадкладна вызваліць усіх арыштаваных падчас мірных пратэстаў і спыніць гвалт з боку паліцыі, заявіў сёньня міжнародны ПЭН-цэнтар.
На сайце zvarot.by апублікаваны тэкст скаргі, якую накіраваў у Генэральную пракуратуру цэнтар прававой інфармацыі Lawtrend.
Па гучнай справе аб падрыхтоўцы да масавых беспарадкаў у Менску (так званая справа «Белага легіёну») было затрымана 26 чалавек. Але афіцыйнае абвінавачаньне арыштаваным ня вынесенае.
У часе гутаркі з амбасадарам Армэніі Армэнам Хачатранам Аляксандар Лукашэнка ўзьняў тэму армяна-азэрбайджанскагу канфлікту ў Нагорным Карабаху, а таксама закрануў беларуска-расейскія дачыненьні.
Адзін зь лідэраў кампаніі «Гавары праўду!» Андрэй Дзьмітрыеў лічыць, што з правядзеньнем акцыяў супраць дэкрэту № 3, «Маршаў недармаедаў» трэба спыніцца і засяродзіцца на адной вялікай акцыі 1 Траўня і правесьці яе па ўсёй Беларусі.
Беларускае пытаньне сёньня абмяркоўваюць у парлямэнце Швэцыі з удзелам кіраўніка швэдзкага МЗС. Прадстаўніца Лібэральнай партыі Швэцыі Біргіта Олсан прапануе, каб Эўразьвяз узмацніў санкцыі супраць Беларусі.
Сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі заявіў Свабодзе, што акцыі пратэсту супраць дэкрэту № 3 будуць працягвацца і далей.
Лідэр руху «За свабоду» Юрась Губарэвіч, старшыня АГП Анатоль Лябедзька і сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі ляцяць сёньня на Мальту, дзе адбудзецца кангрэс Эўрапейскай народнай партыі.
Адным з самых яркіх эпізодаў на мітынгах пратэсту, якія прайшлі 26 сакавіка ў гарадах Расеі, стала прамова пяцікласніка Глеба Такмакова. Выступаючы на мітынгу ў Томску, ён сказаў, што ў Расеі трэба змяніць Канстытуцыю і крымінальны кодэкс — каб законы працавалі на жыхароў.
Міністэрста замежных спраў Грузіі паведамляе: пачынаючы ад 28 сакавіка, грамадзяне краіны могуць наведваць тэрыторыю Эўразьвязу бязь візаў.
Белы дом рашуча асудзіў затрыманьне ў Расеі ўдзельнікаў акцыяў пратэсту супраць карупцыі. Пра гэта заявіў у панядзелак прэс-сакратар Белага дому Шон Спайсэр.
Зяць прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа, Джарэд Кушнэр, прапанаваў свой удзел ў слуханьнях ў Сэнацкім камітэце па справах выведкі з нагоды арганізацыі сустрэч з расейскім амбасадарам і іншымі замежнымі афіцыйнымі асобамі ў ходзе выбарчай кампаніі 2016 года.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін заклікаў вайскоўцаў Расгвардыі «прафэсійна рэагаваць на спробы на якой заўгодна падставе дэстабілізаваць грамадзкі парадак у краіне».
У Магілёве пасьля 12 сутак адміністрацыйнага арышту выйшаў на свабоду актывіст грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду» Алег Мяцеліца.
Працэсы над 9 удзельнікамі акцый 25 і 26 сакавіка праходзілі ў Кастрычніцкім райсудзе. Справы актывістаў, журналістаў, праваабаронцаў і шараговых грамадзян разьбіралі адразу некалькі судзьдзяў.
Уладзімер Някляеў пракамэнтаваў вызваленьне Мікалая Статкевіча зь СІЗА КДБ і ягоныя заявы.
З заявай з нагоды апошніх падзеяў у Беларусі выступіла міністэрства замежных справаў Вялікай Брытаніі.
Па ўсёй краіне праходзяць судовыя паседжаньні па справах затрыманых 25-26 сакавіка. Вынікі дня ў студыі Свабоды. Госьць эфіру – Мікола Статкевіч і Марына Адамовіч.
Цьвярскі раённы суд Масквы арыштаваў заснавальніка Фонду барацьбы з карупцыяй (ФБК) Аляксея Навальнага на 15 сутак паводле абвінавачваньня ў непадпарадкаваньні супрацоўнікам паліцыі.
Сяргей Скрабец, у мінулым намесьнік старшыні камісіі Палаты прадстаўнікоў і палітвязень, пракамэнтаваў Свабодзе новыя захады ўлады аб стварэньні сыстэмы маніторынгу грамадзкай бясьпекі.
У Бабруйску, дзе 26 сакавіка плянавалася чарговая акцыя, супрацоўнікі міліцыі затрымлівалі ня толькі актывістаў, патэнцыйных пратэстоўцаў ці журналістаў, але і звычайных мінакоў.
Пад уражаньнем ад падзеяў 25 і 26 сакавіка Лявон Вольскі прэзэнтаваў на музычным партале Tuzin.fm відэа на песьню «Скончылася шоў», куды ўвайшлі кадры з гвалтоўнага разгону мірнага мітынгу на Дзень Волі ў Менску.
Спэцдакладчык Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы Андрэа Рыгоні заклікаў беларускія ўлады заставацца засяроджанымі на дыялёгу з Парлямэнцкай Асамблеяй і неадкладна вызваліць усіх, хто быў затрыманы ў сувязі з дэманстрацыямі з нагоды Дня Волі 25 сакавіка.
Берасьцейскі панк-рок гурт «Дай Дарогу!» апублікаваў на Youtube новую расейскамоўную песьню «10 миллионов рабов», падпісаную як «Гімн Дня Волі». У відэа на песьню скарыстаныя кадры Свабоды, тэлеканалаў «Настоящее время».
Лідэр «Беларускага нацыянальнага кангрэсу» Мікола Статкевіч пасьля вызваленьня прапанаваў працягваць пратэсты, але мяняць тактыку — выходзіць на дзяржаўныя сьвяты.
Кіраўнік зьнешнепалітычнага ведамства Літвы Лінас Лінкявічус не выключае, што краіны Захаду могуць увесьці супраць Беларусі новыя санкцыі, калі ў краіне зноў зьявяцца палітычныя зьняволеныя.
Міністэрства замежных справаў Чэскай Рэспублікі ў панядзелак заклікала ўлады Беларусі і Расеі вызваліць людзей, якія былі затрыманыя падчас дэманстрацый у мінулыя выходныя.
Сярод затрыманых падчас акцыі на Дзень Волі — грамадзяне Расеі і Ўкраіны. Украінец Руслан Цярэшчанка ўжо асуджаны судом Ленінскага раёну Менску на 15 сутак адміністрацыйнага арышту, расейка Вольга Рошчына судом Маскоўскага раёну — на 13 сутак.
Аляксандар Лукашэнка на нарадзе 27 сакавіка заявіў, што яму быў прадстаўлены праект указу аб стварэньні сыстэмы маніторынгу грамадзкай бясьпекі. Такія сыстэмы, кажа ён, паказалі сваю эфэктыўнасьць у шматлікіх дзяржавах.
Кіраўнік грамадзкай дырэкцыі мэмарыялу Курапаты, адказны сакратар управы сойму КХП БНФ Алесь Чахольскі зьвярнуўся праз Свабоду са зваротам у сувязі з абвешчаным Міністэрствам культуры конкурсам на мэмарыял у Курапатах. Паводле яго, «задума ўладаў, як прынізіць і ў канчатковым варыянце зьнішчыць Народны мэмарыял, зразумелая».
Богдан Здраеўскі, старшыня Дэлегацыі Эўрапарлямэнту ў сувязях зь Беларусьсю, заклікаў беларускія ўлады неадкладна вызваліць усіх затрыманых на мінулым тыдні.
Прадстаўнікі апазыцыйных рухаў і партыяў, асуджаныя за ўдзел ў «несанкцыянаванай акцыі» 10 сакавіка ў Маладэчне, далі прэсавую канфэрэнцыю пасьля вызваленьня.
Міністар замежных справаў Польшчы Вітальд Вашчыкоўскі ў інтэрвію тэлеканалу TVN24 распавёў пра будучыню дыялёгу паміж Беларусьсю і Эўразьвязам.
Сярод затрыманых удзельнікаў антыкарупцыйнага мітынгу ў Махачкале аказаўся грамадзянін Беларусі Усевалад Жураўлёў, перадае карэспандэнт «Каўказ. Рэаліі».
Загрузіць яшчэ