Амэрыканскае агенцтва фінансавай інфармацыі Bloomberg 20 лістапада распавяло пра суд над кіраўнікамі збанкрутавалага «Промсбербанка», празь які з Расеі былі выведзеныя больш як 10 мільярдаў даляраў. Bloomberg сьцьвярджае, што частка грошай адмывалася ў інтарэсах людзей, блізкіх да прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна.
Чаму беларускія спэцслужбы разгледзелі шпіёна ва ўкраінскім журналісьце, ці зможа Ангела Мэркель пайсці на чацвёрты тэрмін без саюзнікаў у Бундэстагу, і як у Расеі зьбіраюцца змагацца з «крымінальнай субкультурай».
Гэтая заява была зробленая ў Белым доме ў панядзелак, 20 лістапада.
Канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель заявіла, што ня бачыць сэнсу ў сваёй адстаўцы, паведамляе Reuters.
Абвінавачаньне ў шпіянажы і стварэньні агентурнай сеткі, прадʼяўленае Камітэтам дзяржбясьпекі Беларусі ўкраінскаму журналісту Паўлу Шаройку, Свабодзе пракамэнтаваў былы супрацоўнік КДБ, падпалкоўнік у адстаўцы Валер Костка.
Былы прэзыдэнт Грузіі, лідэр украінскага «Руху новых сіл» Міхэіл Саакашвілі заявіў у панядзелак на прэсавай канфэрэнцыі ў Кіеве пра гвалтоўную дэпартацыю з Украіны сваіх паплечнікаў.
Старшыня парлямэнту Грузіі Іраклі Кабахідзэ назваў палітычныя стасункі Грузіі і Беларусі «цудоўнымі», а эканамічныя — «добрымі».
У Беларусі арыштаваны ўкраінскі шпіён, здаецца, упершыню ў найноўшай гісторыі. Вось вам і «бурбалка», адмазка для Расеі за Брусэль.
Амбасадар Украіны Ігар Кізім пракамэнтаваў у інтэрвію Свабодзе заявы прадстаўніка КДБ Беларусі пра тое, што ўкраінскі журналіст Паўло Шаройка нібыта стварыў у Беларусі шпіёнскую сетку. Спадар Кізім таксама распавёў пра акалічнасьці выдварэньня з краіны дарадцы амбасады Ігара Скварцова.
Апраўдальны прысуд — даволі рэдкая зьява ў беларускіх судах, кажа праваабаронца Валянцін Стэфановіч. На яго думку, прысуд Жаляну Віё, які спрабаваў правезьці празь беларуска-ўкраінскую мяжу патрон, вынесены таму, што Віё — грамадзянін Францыі. Немалую ролю адыграў і той рэзананс, які займела гэтая справа ў СМІ.
«Мы ня бачым у гэтым патрэбы. Склалася традыцыя, калі назіральнікі БДІПЧ прыяжджаюць у Беларусь толькі на выбары прэзыдэнта і дэпутатаў парлямэнту».
Аляксандар Лукашэнка прызначыў новага начальніка Галоўнага ўпраўленьня ўнутраных спраў Менску. Ім стаў былы кіраўнік Дэпартамэнту выкананьня пакараньняў Сяргей Дарошка.
Але Лукашэнка мяркуе, што многія бацькі з задавальненьнем аддаюць дзяцей служыць, бо войска — «добрая школа жыцьця».
У Міністэрстве абароны Ўкраіны абвяргаюць інфармацыю, пашыраную сёньня КДБ Беларусі аб тым, што затрыманы карэспандэнт Украінскага радыё пад прыкрыцьцём журналісцкай дзейнасьці працаваў на нацыянальныя органы выведкі.
Узброеныя сілы ЗША ў Японіі забаранілі сваім вайскоўцам купляць або ўжываць алькаголь пасьля таго, як амэрыканскі марскі пяхотнік быў арыштаваны пасьля аварыі аўтамабіля, пры якой загінуў японец.
Украінскага журналіста Паўла Шаройку абвінавачваюць у «шпіянажы», ён нібы прызнаўся, што працаваў на выведку. Таксама затрыманы беларус, якога абвінавацілі ў «дзяржаўнай здрадзе».
Прэзыдэнт Зымбабвэ Робэрт Мугабэ, адхілены ад кіраваньня краінай вайсковым пераваротам на мінулым тыдні, пагадзіўся пакінуць пасаду.
Народны дэпутат Украіны, каардынатар групы «Інфармацыйны супраціў» Дзьмітры Тымчук заяўляе, што ўкраінскага журналіста Паўла Шаройку абвінавачваюць у Беларусі ў шпіянажы на падставе фальшывага дакумэнту.
Старшынём камісіі названы дзяржсакратар Саўбезу Станіслаў Зась. У камісіі старшыня КДБ, галоўны ідэоляг Адміністрацыі прэзыдэнта, міністры унутраных справаў, абароны і інфармацыі, дырэктар ПВТ і галрэд «Советской Белоруссии».
Галоўным мінусам прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна расейцы назвалі адсутнасьць клопату аб простых людзях.
Украіна мае выступіць супраць удзелу беларускага прэзыдэнта ў саміце «Ўсходняга партнэрства» 24 лістапада ў Брусэлі ды пачаць кампанію за ўвядзеньне супраць беларускіх уладаў санкцый з прычыны арышту ўкраінскага журналіста Паўла Шаройкі.
Паводле стану на раніцу 20 лістапада аддзел грамадзкіх сувязяў КДБ не паведамляе, ці выставілі абвінавачаньне затрыманаму ўкраінскаму журналісту Паўлу Шаройку.
Прэзыдэнт Чэхіі Мілаш Зэман 21 лістапада распачне візыт у Расею. Заплянаваныя сустрэчы і перамовы з Уладзімірам Пуціным, Дзьмітрыем Мядзьведзевым, Міхаілам Гарбачовым, шэрагам губэрнатараў, палітыкаў і прадпрымальнікаў, вэтэранамі Другой усясьветнай вайны.
«Лепей не кіраваць краінай, чым кіраваць ёй няправільна».
Джон Гантсман падкрэсьліў, што папраўкі да закону аб замежных агентах, якія рыхтуюцца, «зусім не аналягічныя» амэрыканскім патрабаваньням да RT.
Кіраўнік Эўракамісіі Жан-Клёд Юнкер у гутарцы з газэтай El Pais параіў каталёнскаму кіраўніцтву не недаацэньваць тую шырокую падтрымку, якую мае старшыня ўраду Гішпаніі Марыяна Рахой па ўсёй Эўропе, а сытуацыю ў аўтаноміі ён назваў «катастрофай», якая стварыла праблемы «ўнутры сем’яў, сярод сяброў».
Прэзыдэнт Зымбабвэ Робэрт Мугабэ, які кіраваў гэтай беднай афрыканскай краінай 37 гадоў, у нядзелю ўвечары выступіў з тэлезваротам да грамадзянаў краіны, прызнаўшы справядлівай крытыку на свой адрас, аднак не абвясьціў пра сваю адстаўку.
Паўтара месяца таму прайшлі выбары ў бундэстаг, але блёку Мэркель да гэтага часу не ўдалося дамовіцца з партнэрамі па кааліцыі і прыступіць да фармаваньня ўраду.
Ці зьявяцца ў мясцовых саветах свае Канапацкія і Анісім? На што можа паўплываць купка незалежных дэпутатаў у бясьсільным савеце? Ці пойдзе апазыцыя на мясцовыя выбары? Гэтыя пытаньні ў Праскім акцэнце абмяркоўваюць публіцыстка Сьвятлана Калінкіна, публіцыст і паліттэхноляг Аляксандар Фядута і палітоляг Юры Чавусаў. Вядзе перадачу Юры Дракахруст.
У Сырыі дзяржаўныя мас-мэдыі паведамілі пра ўзяцьце гораду Абу-Камаль ўрадавымі войскамі. Гэта апошні буйны ўмацаваны раён на тэрыторыі Сырыі, які заставаўся пад кантролем тэрарыстычнай групоўкі «Ісламская дзяржава».
Актывіста аб’яднаньня «Крымская салідарнасьць» Руслана Бялялава ўдзень 19 лістапада затрымалі расейскія сілавікі ў акупаваным Сімферопалі.
Супраць незалежнага сайту «Магілёўскі Рэгіён» была ўчыненая масіўная кібэратака, паведамілі агенцтву БелаПАН у рэдакцыі сайту.
Перамовы міністраў замежных справаў Расеі, Ірану і Турэччыны Сяргея Лаўрова, Джавада Зарыфа і Мэўлюта Чавушаглу прайшлі ў нядзелю ў Антальлі.
Цэнтральны камітэт кіроўнай у Зымбабвэ партыі «Афрыканскі нацыянальны зьвяз Зымбабвэ — Патрыятычны фронт» адхіліў 93-гадовага прэзыдэнта краіны Робэрта Мугабэ з пасады кіраўніка партыі.
Начальнік ядзерных сілаў ЗША генэрал Джон Гайтэн (John Hyten) заявіў, што будзе супраціўляцца кожнаму «незаконнаму» загаду прэзыдэнта. Калі прэзыдэнт аддасьць загад нанесьці ядзерны ўдар, генэрал прапануе альтэрнатыўнае рашэньне.
Савет нацыянальнай бясьпекі (СНБ) ЗША будзе рэкамэндаваць прэзыдэнту краіны Дональду Трампу прадаставіць Украіне фінансаваньне для набыцьця амэрыканскай зброі. Гэта мусіць умацаваць абараназдольнасьць краіны перад расейскай агрэсіі.
22 лістапада будзе 54-я гадавіна забойства 35-га прэзыдэнта ЗША Джона Кенэдзі Лі Гарві Освальдам. Гадавіна шараговая, не юбілейная — але спэцвыпуск «Зоны Свабоды» прысьвечаны гэтай тэме таму, што ў Амэрыцы адкрываюць апошнюю частку сакрэтнага архіву, прысьвечанага забойству, а ў Беларусі — нават ня думаюць.
Турэччыну, другую паводле колькасьці войскаў у NATO, выпадкова ўнесьлі ў сьпіс ворагаў альянсу.
Украінскі журналіст Паўло Шаройка знаходзіцца ў сьледчым ізалятары КДБ Беларусі ў Менску, паведаміў «112 Украіна» амбасадар Украіны ў Беларусі Ігар Кізім.
Дзясяткі тысяч чалавек выйшлі на вуліцы Харарэ зь песьнямі і танцамі. Яны абдымаюць салдат і выказваюць захапленьне хуткім сыходам у адстаўку прэзыдэнта Робэрта Мугабэ, які ўзначальваў краіну цягам апошніх 37 гадоў.
Двое камбаджыйскіх журналістаў Уон Чын і Ёнг Сачэамэта, якія працавалі на радыёстанцыі «Свабодная Азія», якая фінансуецца ЗША, абвінавачаныя ў шпіянажы.
Арышт у Беларусі ўласнага карэспандэнта «Украінскага радыё» Паўла Шаройкі стаў адной з галоўных тэм публікацый ва ўкраінскіх СМІ.
Ня менш за 20 чалавек загінулі і 30 атрымалі раненьні падчас выбуху лягеры ўцекачоў непадалёк ад горада Дэйр-эз-Зор на ўсходзе Сырыі.
Прэзыдэнт Зымбабвэ Робэрт Мугабэ ўпершыню зьявіўся на публіцы пасьля захопу ўлады вайскоўцамі. Ён наведаў цырымонію ўручэньня дыплёмаў у Адкрытым унівэрсытэце ў Харарэ.
Суд Брусэлю не прыняў рашэньня аб выдачы экс-кіраўніка Каталёніі Карлэса Пудждэмона і чацьвярых чальцоў каталёнскага ўраду.
З 24 кастрычніка ўласны карэспандэнт Украінскага радыё ў Беларусі Паўло Шаройка не выходзіў на сувязь. Яго кіраўніцтва ў Кіеве спрабавала зьвязацца ня толькі са сваякамі, але і з украінскай амбасадай у Менску — безвынікова. І толькі калі Паўлава жонка Алена зьехала зь Беларусі і апынулася ва Ўкраіне, яна паведаміла, што Шаройка 3 тыдні таму арыштаваны паводле падазрэньня ў шпіянажы.
Чарговы госьць перадачы «Інтэрвію тыдня» — лідэр кампаніі «Гавары праўду» Андрэй Дзьмітрыеў. Ён тлумачыць, чаму для «ГП» нагэтулькі важныя мясцовыя выбары і разважае над дылемай, за што павінен змагацца палітык — за ўладу альбо за «лавачкі ля пад’ездаў».
У тым, што чарговага журналіста падазраюць у шпіянажы, няма нічога дзіўнага. Як паказвае практыка спэцслужбаў усяго сьвету, найбольш прымальным «матэрыялам» для вэрбаваньня агентаў ёсьць менавіта журналісты, лічыць экспэрт у вайсковых пытаньнях журналіст Аляксандар Алесін.
Міністры замежных справаў Нямеччыны і Беларусі Зыгмар Габрыель і Ўладзімер Макей выступілі на XV Менскім форуме. Як, зыходзячы зь іхных прамоваў, будуць разьвівацца падзеі і дачыненьні між Беларусьсю і Эўразьвязам?
Загрузіць яшчэ