Магілёўскія актывісты Таварыства беларускай мовы адзначылі каля Крыжа памяці ахвяраў сталінскага тэрору гадавіну «ночы расстраляных паэтаў».
Вярхоўны суд Гішпаніі неўзабаве мае выдаць ордэр на арышт экс-кіраўніка Каталёніі Карлеса Пудждэмона, паведамляе Reuters.
Аглядальнік Радыё Свабода Юры Дракахруст спрачаецца з Вадзімам Дубновым — супрацоўнікам радыё «Эхо Кавказа», расейскім журналістам, які працаваў у часопісе «Новое время», выданьні «Газета» і ў іншых расейскіх мэдыях.
Шансанье Віктар Каліна зьвярнуўся да кіраўніка краіны Аляксандра Лукашэнкі са скаргай на апазыцыйныя партыі, якія выступілі супраць ягоных канцэртаў.
Украінскага праваабаронцу Назарыя Баярскага ўвечары 2 лістапада зьнялі зь цягніка «Вільня-Менск» на станцыі Гудагай. Праваабаронцу абвясьцілі пра забарону на ўезд на тэрыторыю Беларусі без тлумачэньня прычын.
30 кастрычніка Міколу Статкевіча зноў затрымалі, ён павінен адседзець 5 сутак за акцыю 8 верасьня супраць беларуска-расейскіх ваенных вучэньняў «Захад-2017».
У Кіеве прайшла дыскусія працоўнай групы па Беларусі ў «Эўранэсьце» з апазыцыйнымі беларускімі палітыкамі. Разглядаем яе вынікі з трох розных ракурсаў — прадстаўніка АГП, «Гавары праўду» і руху «За свабоду».
Беларусь заняла 26-е месца сярод 144 краін, ацэненых у «Рэйтынгу гендэрнай роўнасьці-2017». Рэйтынг падрыхтаваны Ўсясьветным эканамічным форумам (Швайцарыя).
Навошта гэта Беларусі і ці прынясе палітычныя дывідэнды?
У Міжнародны дзень спыненьня беспакаранасьці за злачынствы супраць журналістаў прэзыдэнт Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода Том Кент выступіў з заявай, у якой расказаў пра шматлікія выпадкі перасьледу журналістаў нашай карпарацыі.
Юрыст Праваабарончага цэнтру «Вясна» Валянцін Стэфановіч ацаніў наступствы апошняй адміністрацыйнай справы супраць Уладзімера Някляева.
Статкевіч ад 30 кастрычніка адбывае пакараньне ў ізалятары на Акрэсьціна. Але за што і на колькі дзён яго пасадзілі, па-ранейшаму невядома.
Прэсавая служба прэзыдэнта Ўкраіны Пятра Парашэнкі пацьвердзіла факт сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам у Аб’яднаных Арабскіх Эміратах.
Пазыцыі афіцыйнага Менску і Міжнароднага валютнага фонду наконт хуткасьці правядзеньня рэформаў у Беларусі разышліся.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін падчас афіцыйнага візіту ў Тэгеран 1 лістапада падтрымаў складзенае ў 2015 годзе ядзернае пагадненьне з Іранам і вітаў супрацоўніцтва з гэтай краінай у вырашэньні сырыйскага канфлікту.
Аляксандар Лукашэнка знаходзіцца ў Эміратах ад 27 кастрычніка.
Амэрыканскія консульствы па ўсім сьвеце выдаюць беларусам 18 тысяч візаў у год.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп абвясьціў, што на зьмену паліткарэктнасьці павінна прыйсьці правасудзьдзе — «хуткае і жорсткае».
Рада Беларускай Народнай Рэспублікі лічыць, што заданьнем будучай дэмакратычнай улады Беларусі павінна стаць расфармаваньне ці рэарганізацыя КДБ Беларусі, а таксама расьсьледаваньне ягоных злачынстваў.
Расея не выдасьць Чарнагорыі Ананіе Нікіча, бо ён атрымаў у Расеі статус уцекача і ня можа быць выдадзены.
Ад 1 лістапада падаваць заявы на атрыманьне амэрыканскіх турыстычных візаў у Менску змогуць усе грамадзяне Беларусі, старэйшыя за 50 гадоў. Раней такі ўзрост пачынаўся з 70.
Справу «9 траўня» вярнулі ў пракуратуру. Справа за ўдзел у пагромах прадстаўніцтваў расейскіх банкаў у Кіеве, усё яшчэ разглядаецца ў судзе.
Ад пачатку 2018 году (дакладная дата пакуль ня вызначаная) амбасада ЗША зьбіраецца прымаць у Менску ўсіх грамадзянаў Беларусі з заяўкамі на візы.
Амаль палова школьнікаў заявіла, што сутыкаецца з праблемай абавязковага наведваньня мерапрыемстваў, не зьвязаных з вучобай, амаль траціна — што сутыкаецца зь несправядлівасьцю адзнакаў і заніжэньнем адзнакаў за афармленьне, а ня сутнасьць работы.
Прадстаўнікі руху «Гавары праўду» на чале з Андрэем Дзьмітрыевым 1 лістапада сустрэліся з начальнікам Генштабу Ўзброеных сілаў Беларусі, першым намесьнікам міністра абароны Алегам Белаконевым.
Абмежаваньні тычацца глыбокаводных, арктычных шэльфавых або сланцавых нафтавых праектаў, калі яны могуць прывесьці да здабычы Расеяй нафты ў моры ці ў прылеглых да Расеі зонах, на якія яна прэтэндуе.
У Адэсе супрацоўнікі Службы бясьпекі Ўкраіны (СБУ) затрымалі падазраваную ў забойстве намесніка начальніка контравыведкі СБУ Данецкай вобласьці Аляксандра Хараберуша. Ён загінуў у выніку падрыву аўтамабіля сёлета 31 сакавіка ў Марыюпалі.
31 кастрычніка ў Сэнаце ЗША ўпершыню праводзіліся слуханьні аб выкарыстаньні Расеяй сацсетак для ўплыву на амэрыканскіх выбарнікаў. Сэнатар-рэспубліканец Ліндсі Грэм ва ўступным слове даў характарыстыку дзеяньням «расейскіх троляў».
Нацыянальны суд Гішпаніі выдаў позвы на допыты на імёны адхіленых ад пасады прэзыдэнта ўлады Каталёніі Карлэса Пудждэмона і 13 чальцоў яго ўраду.
31 кастрычніка ў Менску агенцтва «Тваё заўтра» зладзіла круглы стол «Як эфэктыўна выкарыстоўваць патэнцыял беларусаў, якія атрымалі замежную адукацыю, для разьвіцьця рэгіёну?»
Кіраўнік расейскага банку зь дзяржаўным удзелам ВТБ (Внешторгбанк) Андрэй Косьцін зьявіўся на вечарыне для гасьцей інвэстыцыйнага форуму ў касьцюме Іосіфа Сталіна.
Чым патлумачыць арышт Міколы Статкевіча напярэдадні Euronest?
У Кіеве праходзіць Парлямэнцкая асамблея краін-удзельніц «Усходняга партнэрства» — Euronest. Прадстаўнікі Беларусі ў яе не ўваходзяць, паколькі Эўрапейскі Зьвяз прызнаў, што мінулыя выбары ў парлямэнт парушылі дэмакратычныя стандарты.
31 кастрычніка амбасадары краін Эўрапейскага Зьвязу разам з часовым павераным у справах Злучаных Штатаў Амэрыкі ў Беларусі наведалі ўрочышча Курапаты.
«Мне падалося, што я знайшла ў яго асобе свайго аднадумцу. І цяпер найважнейшае, каб кожны крок быў ня проста абгавораны, але і зроблены».
Чарговы госьць «Інтэрвію тыдня» — рэдактар часопіса «Arche» палітоляг Валер Булгакаў. Ён тлумачыць, чаму Каталёнія пакуль не стане незалежнай краінай, знаходзіць сувязі паміж нелегальнымі мігрантамі і інтарэсамі бізнэсу і разважае на тэму, чаго чакаць Беларусі ад пагаршэньня стасункаў Захаду і Расеі.
«Калі будзе такая магчымасьць, — безумоўна, таму што мы ўсе разумеем, што гэта палітычна матываванае рашэньне», — сказала Ганна Канапацкая Свабодзе.
Дэмакраты і некаторыя рэспубліканцы ў Кангрэсе ЗША далі зразумець прэзыдэнту Дональду Трампу, што ён не павінен перашкаджаць расьсьледаваньню спэцыяльнага пракурора Робэрта Мюлера ў справе аб расейскім умяшаньні ў выбарчую кампанію ў ЗША.
Мікалай Статкевіч, затрыманы ў Менску ўвечары 30 кастрычніка, знаходзіцца у ізалятары на вуліцы Акрэсьціна і верагодна адбывае 5-суткавы арышт паводле «старога» прысуду.
Паводле апошніх дадзеных Facebook, у 2015-2016 каля 126 мільёнаў амэрыканцаў прагледзелі рэкляму і іншыя перадвыбарчыя матэрыялы, падрыхтаваныя так званай расейскай «фабрыкай троляў».
Маскоўскі раённы суд Менску адмовіў Ганне Бахціной у задавальненьні пазову да Міністэрства юстыцыі. Бахціна зьбіраецца абскарджваць гэтае рашэньне ў судзе больш высокай інстанцыі.
Былы кіраўнік выбарчага штабу Дональда Трампа Пол Манафорт і яго дзелавы партнэр Рык Гейтс не прызналі сябе вінаватымі па ўсіх 12 пунктах інкрымінаваных ім злачынстваў, сярод якіх парушэньне закону аб фэдэральным лябіяваньні, адмываньне грошай і змова супраць ЗША.
У выніку абстрэлу аўтамабіля на чыгуначным пераезьдзе ў Глявасе пад Кіевам загінула мэдык Аміна Акуева, якая ваявала на ўсходзе Ўкраіны ў складзе чачэнскага добраахвотніцкага батальёну.
Прэзыдэнт РФ Уладзімер Пуцін на пасяджэньні рады па разьвіцьці грамадзянскай супольнасьці і правах чалавека заявіў, што нехта з невядомымі мэтамі зьбірае біяматэрыял расейцаў па ўсёй краіне.
Эўрапейская дэмакратычная партыя Каталёніі, да якой належыць адстаўлены Мадрыдам кіраўнік ураду Каталёніі Карлэс Пудждемон, будзе ўдзельнічаць у пазачарговых выбарах.
Камісія па правах чалавека пры Найвышэйшай адвакацкай радзе Польшчы зьвярнулася да ўладаў Беларусі, выказаўшы занепакоенасьць сытуацыяй зь беларускімі адвакатамі, у дачыненьні да якіх Міністэрства юстыцыі праводзіць пераатэстацыю.
Палітыка Мікалая Статкевіча затрымалі па дарозе дадому. Ягоная жонка Марына Адамовіч сказала Свабодзе, што сёньня міліцыянты на працягу ўсяго дня пільнавалі яе машыну.
Былы дарадца па зьнешняй палітыцы выбарчага штаба Дональда Трампа Джордж Пападопулас прызнаўся ў дачы ілжывых паказаньняў Фэдэральнаму бюро расьсьледаваньняў ЗША.
На палітыка Уладзімера Някляева складзены адміністрацыйны пратакол за інтэрвію тэлеканалу «Белсат» напярэдадні «Маршу абураных беларусаў 2.0». Някляева абвінавачваюць у «закліку да правядзеньня масавага мерапрыемства з парушэньнем яго арганізацыі і правядзеньня».
Расейскі кіраўнік заявіў, што палітычныя рэпрэсіі — гэта злачынства, якое ня можа быць апраўдана «ніякім найвышэйшым дабром народу».
Загрузіць яшчэ