Журналістку-фрылянсэра Аліну Скрабунову пакаралі на 690 рублёў (30 базавых велічынь) за супрацоўніцтва з тэлеканалам «Белсат». Ленінскі суд Магілёва прызнаў яе вінаватай у незаконным вырабе прадукцыі СМІ.
Беларускі грамадзкі дзяяч, навуковец, палітык Вінцук Вячорка — сярод ляўрэатаў узнагароды чэскага Інстытуту дасьледаваньня таталітарных рэжымаў за свабоду, дэмакратыю і правы чалавека.
15 лістапада ў Гомлі пачнецца суд над грамадзянінам Францыі Жалянам Віё, якога вінавацяць у правозе празь мяжу патрона для пісталета «Парабэлум».
У Бельску-Падляскім на ўсходзе Польшчы хочуць перайменаваць вуліцу імя Браніслава Тарашкевіча. Беларускі грамадзкі дзяяч і аўтар граматыкі беларускай мовы, якога расстралялі камуністы, можа стаць ахвярай дэкамунізацыі. Але рашэньне яшчэ не прынятае.
Думаю, што пасьля сыходу Лукашэнкі ў Беларусі пачнецца рэальная дэмакратызацыя.
Старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына пасьля сустрэчы з кіраўніком Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам заявіла, што заканадаўства перад мясцовымі выбарамі 18 лютага 2018 году мяняцца ня будзе.
Кіраўніца «Белсату» пацьвердзіла Свабодзе паведамленьні польскіх СМІ, што Міністэрства фінансаў шукае грошай для прафінансаваньня далейшай дзейнасьці тэлеканалу.
У новай кнізе доктара эканамічных навук, амбасадара Беларусі ў Кітаі Кірыла Рудага «Таму што так вырашылі мы» прыведзеныя галоўныя фобіі беларусаў.
Знойдзены ў Дзяржаўным архіве вышэйшых органаў улады і кіраваньня Ўкраіны гістарычны дакумэнт дазваляе аднавіць некаторыя падрабязнасьці авантуры 100-гадовай даўніны.
14 лістапада кіраўніцтва руху «За свабоду» аб’явіла пра ўдзел у мясцовых выбарах. Патэнцыйныя кандыдаты ў менскі гарсавет Юрась Губарэвіч, Віктар Янчурэвіч і Мікіта Семяненка расказалі пра асноўныя кірункі выбарчай кампаніі.
Аляксандар Лукашэнка падтрымаў прызначэньне выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў на 18 лютага 2018 году.
Мінулы старшыня, ён жа старшыня Бедтэлерадыёкампаніі Генадзь Давыдзька, абраны ганаровым старшынём.
За паўтара месяца да амэрыканскіх прэзыдэнцкіх выбараў 2016 году Twitter-акаўнт Wikileaks ўступіў ў сакрэтную перапіску з Дональдам Трампам-малодшым — сынам тагачаснага кандытата ў прэзыдэнты і цяперашняга прэзыдэнта ЗША.
Фэйкі, узломы, блякаваньні — што новага?
Злучаныя Штаты заяўляюць, што Расея адмаўляецца абмяркоўваць новую амэрыканскую рэзалюцыю аб сырыйскай хімічнай зброі.
Замест яго ў такой якасьці была зарэгістраваная кампанія T&R Productions LLC, якая падпарадкоўваецца расейскай аўтаномнай некамэрцыйнай арганізацыі «ТВ-новости».
Прэм’ер-міністар Вялікай Брытаніі Тэрэза Мэй у панядзелак заявіла, што ўрад захавае сваю прыхільнасьць абароне Эўропы і пасьля выхаду з Эўразьвязу і абвінаваціла Расею ў ваеннай агрэсіі і ўмяшаньні ў выбары.
«У яго ўжо была "зялёная паласа", як у экстрэміста, вырашылі дадаць максымум — яшчэ тры "чырвоныя паласы": можа дэстабілізаваць калёнію, схільны да агрэсіі і яшчэ нейкія асабістыя характарыстыкі».
Які сыход дыктатараў часьцей прыводзіць да дэмакратыі? І як будуць разьвівацца падзеі ў Беларусі? Пра гэта з палітолягам, заснавальнікам Цэнтру новых ідэяў Рыгорам Астапеням гутарыў Юры Дракахруст.
У часы вайсковай дыктатуры генэрала Франсыска Франка ў Гішпаніі паводзілася масавая кампанія, калі дзяцей забіралі зь сем’яў зьняволеных альбо забітых рэспубліканцаў.
«Траянскі конь», засланы ў беларускую дзяржаву, альбо ўсяго толькі праява жаданьня Польшчы падтрымаць сваіх суродзічаў за мяжой?
13 лістапада дэпутатка Палаты прадстаўнікоў, старшыня Таварыства беларускай мовы Алена Анісім пабывала на прыёме ў кіраўніцы прэзыдэнцкай адміністрацыі Натальлі Качанавай. Размова ішла пра сучасны стан і пэрспэктывы гораду Полацку, у якім нарадзілася Качанава.
Эўразьвяз увёў санкцыі на пастаўкі зброі ў Вэнэсуэлу. Акрамя таго, у ЭЗ прынялі дакумэнт, які палягчае замарозку актываў асобных людзей, зьвязаных з Вэнэсуэлай. Адпаведнае паведамленьне апублікавана на сайце Эўразьвязу.
Хакеры з групоўкі Shadow Brokers у 2016 годзе выкралі ў Агенцтва нацыянальнай бясьпекі ЗША (АНБ) некалькі шкоднасных праграм. Дзеяньні хакераў выклікалі крызыс у агенцтве, паведамляе The New York Times.
З 16 па 18 лістапада ў Менскім міжнародным адукацыйным цэнтры імя Ёганэса Раў пройдзе XV Менскі форум «Беларусь, Германія і ЭЗ: Усходняе партнэрства, грамадзянская супольнасьць і эканамічныя адносіны».
Чаму беларусы ставяць парадак вышэй за правы чалавека? Чаму больш спадзяюцца на добрых лідэраў, чым на добрыя законы? Чаго можна чакаць ад мясцовых выбараў у Беларусі? Гэтыя пытаньні ў Праскім акцэнце абмяркоўваюць культуроляг, экспэрт Лібэральнага клюбу Вадзім Мажэйка і сацыёляг Сяргей Нікалюк. Вядзе перадачу Юры Дракахруст
Два былых кіраўніка амэрыканскай выведкі раскрытыкавалі прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа за заяву пра тое, што ён верыць Уладзіміру Пуціну, які «лічыць, што Расея ня ўмешвалася» ў прэзыдэнцкія выбары ў ЗША.
Прадстаўнічая дэлегацыя францускіх кампаніяў наведае Менск 14-15 лістапада з азнаямленчай бізнэс-місіяй, арганізаванай Business France і француска-расейскай гандлёва-прамысловай палатай.
Ва ўшанаваньні 99-й гадавіны аднаўленьня незалежнасьці Польшчы прынялі ўдзел прадстаўнікі вышэйшых органаў дзяржаўнай улады на чале з прэзыдэнтам Анджэем Дудам. У Варшаве прайшоў Марш Незалежнасьці, у якім узялі ўдзел каля 60 тысяч чалавек.
Сорак дэпутатаў брытанскага парлямэнта падпісаліся пад лістом аб недаверы прэм’ер-міністру Тэрэзе Мэй. Перад гэтым перамоўнікі з боку Эўразьвязу прыгразілі заблякаваць перамовы аб гандлі да сакавіка, калі Вялікая Брытанія адмовіцца ўзгадніць закон аб выхадзе са складу ЭЗ. складу.
У Барсэлёне ўвечары 11 лістапада прыхільнікі незалежнасьці Каталёніі правялі маніфэстацыю ў падтрымку каталёнскіх палітыкаў, абвінавачаных Мадрыдам ў падбухторваньні да мяцяжу. Паводле барсэлёнскай паліцыі, на вуліцы выйшлі 750 тысяч маніфэстантаў.
Цэнтральнае выведвальнае ўпраўленьне ЗША ў суботу яшчэ раз пацьвердзіла інфармацыю аб умяшаньні Расеі ў амэрыканскія выбары. Раней прэзыдэнт Трамп, які знаходзіцца з візытам у Віетнаме, паведаміў, што ён схільны давяраць словам Уладзіміра Пуціна пра тое, што Крэмль не датычны да ўмяшаньня ў выбарчую кампанію 2016 года.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін на прэс-канфэрэнцыі ў Дананг (Віетнам) назваў «атакай на свабоду слова» ціск, які аказваецца амэрыканскімі ўладамі на расейскія СМІ.
У Польшчы адзначаюць Дзень незалежнасьці. 99 гадоў таму палякі прыступілі да аднаўленьня незалежнасьці сваёй краіны.
Базаваныя ў Расеі Twitter-акаўнты мелі на мэце ўплываць на прэзыдэнцкія выбары ў ЗША, а таксама выкарыстоўвалі расісцкую рыторыку ў спробе паўплываць на палітыку ў Вялікабрытаніі і Эўропе
24 лістапада ў Брусэлі адбудзецца саміт «Усходняга партнэрства», куды асабіста запрошаны Аляксандар Лукашэнка. Ці робіцца Беларусь бліжэй да Эўропы? Для якіх краінаў будзе прапанавана «Усходняе партнэрства плюс», а для якіх — «Усходняе партнэрства лайт»?
Памяць аб ахвярах сталінскіх рэпрэсій дапаможа захаваць Беларусь, — заявіў лідэр Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ Зянон Пазьняк у звароце да ўдзельнікаў мітынгу, які прайшоў 11 лістапада ў Лошыцкім яры ў Менску.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін і прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп у сумеснай заяве па Сырыі дамовіліся працягваць сумесныя намаганьні ў барацьбе з тэрарыстычнай групоўкай «Ісламская дзяржава» да таго часу, пакуль яна ня будзе пераможаная.
Зяць і старэйшы дарадца прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа Джарэд Кушнер заклікаў кіраўніцтва карпарацыі Time Warner звольніць частку супрацоўнікаў тэлеканала CNN (уваходзіць у склад Time Warner) за асьвятленьне прэзыдэнцкіх выбараў у 2016 годзе.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін адмаўляе ўмяшаньне Крамля ў выбары ў ЗША. Пра гэта сам Трамп заявіў журналістам на прэс-канфэрэнцыі пасьля саміту краін — удзельніц Азіяцка-Ціхаакіянскага супрацоўніцтва (АТЭС) у Віетнаме. Трамп таксама дадаў, што верыць расейскаму прэзыдэнту.
Выбары старшыні партыі пройдуць у сярэдзіне сакавіка 2018 году.
У Варшаве, у рамках дэкамунізацыі публічных назваў, мае зьявіцца вуліца генэрала Станіслава Булак-Балаховіча (1883–1940).
Начальнік ГУУС Менгарвыканкаму Аляксандар Барсукоў прызначаны намесьнікам міністра ўнутраных спраў.
Праблемы двухбаковых дачыненьняў, беларускі Катынскі сьпіс, візы, карта паляка, «Белсат», эміграцыя ў Польшчу — пра гэтае і іншае ў вялікім інтэрвію Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Польшчы ў Беларусі Конрада Паўліка.
Чарговы госьць Інтэрвію тыдня — рэдактар сайту «Хартыя-97» Натальля Радзіна. Яна распавядае пра гістарычнае значэньне стварэньня «Хартыі-97» 20 гадоў таму, заяўляе, што ў большасьці незалежных СМІ ёсьць куратары ў КДБ, І тлумачыць, чаму сайт «Хартыя» не павінен адлюстроўваць «два бакі».
Паўлік расказаў, што вывучае беларускую мову, і дапусьціў, што праз год зможа нават даць інтэрвію па-беларуску. Некаторыя зь яго продкаў жылі на Беларусі, яго прапрадзядулю хрысьцілі на поўначы Беларусі.
NATO сур’ёзна павялічвае інфраструктуру альянсу ў Эўропе. Пра гэта дамовіліся міністры абароны краін сябраў NATO падчас чарговай сустрэчы ў Брусэлі. Асноўныя напрамкі разьвіцьця Альянсу: новыя камандныя цэнтры, маштабнае пашырэньне транспартнай інфраструктуры і кібэрбясьпека.
«Гэта свабодны выбар грамадзянаў, якія робяць гэта, бо адчуваюць, што Польшча ім блізкая. Многія зь іх — людзі сталага веку, яны лічаць гэты дакумэнт нейкім сымбалем. Я лічу, ня трэба штучна палітызаваць гэтае пытаньне».
У інтэрвію Свабодзе Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Польшчы ў Беларусі Конрад Паўлік распавёў пра зьмены ў дачыненьнях Беларусі і Польшчы апошнімі гадамі і ўплыў палітыкі на эканамічныя стасункі між дзяржавамі.
Злучаныя Штаты ў бліжэйшы час пададуць Расеі плян разьмяшчэньня ў зоне канфлікту на ўсходзе Ўкраіны да 20 тысяч вайскоўцаў міжнародных міратворчых сілаў.
Загрузіць яшчэ