Лідэры краінаў арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бясьпецы (Расея, Армэнія, Беларусь, Казахстан, Кіргізстан, Таджыкістан) пацьвердзілі свой удзел у саміце АДКБ у Менску 30 лістапада, расказаў Свабодзе прэс-сакратар Сакратарыяту АДКБ Уладзімір Зайнетдзінаў.